Пра дынастыi БДУ. Музыка вясны сям’і Навумовічаў

2 Mar, 2015.

наумович бгу

Уладзімір і Людміла Навумовічы ў цэнтры

Летась ва ўніверсітэце было зладжана свята сямейных дынастый «Лёсам злучаныя з БДУ». Пачынальнікі адной з найбольш прыкметных дынастый Уладзімір і Людміла Навумовічы адсвяткавалі нядаўна залатое вяселле. Усе 50 гадоў сумеснага жыцця яны разам прапрацавалі ў альма-матар, выхавалі дзяцей і гадуюць унукаў.   Уладзімір і Людміла зноў, як у 20 гадоў, прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і абменьваюцца за­латымі пярсцёнкамі ў ЗАГСе. Гэта пра іх можна сказаць, як пра зорак, што ў свае сталыя гады яны яшчэ лепшыя, чым у юнацтве: папры­га­жэў­шыя і памудрэўшыя, са сваім асноўным багаццем – гадамі, пра­жытымі разам «у горы і радасці». Дарэчы, пра зорак – не перабольшванне. Навумовічы ў БДУ на­відавоку. anypics.ru-29899 bukuyvgfiuv ЯНА НЕ СКАЗАЛА ЯМУ «НЕ» Пачынаючы са студэнцкіх часоў абодва былі ў віры грамадскага жыцця, дасягнулі многага і займе­лі шмат сяброў. Уладзімір Аляк­сандравіч – дацэнт, кандыдат філа­лагічных навук, эксперт гісторыі беларускай літаратуры, а Людміла Арсеньеўна – былы вядучы інжынер і кіраўнік аддзела патэнтава-вы­находніцкай працы НДЧ, а сёння салістка хору супрацоўнікаў БДУ «Родніца». Усё жыццё яны былі звязаны творчасцю. Вось і на днях з друку выйшла новая кніжка Уладзіміра Аляк­сан­д­равіча пра іх каханне і жыццё з Людмілай Арсеньеўнай пад назвай «НЕТ», и как его сказать». У ёй жыццё галоўнага героя руйнавалася разам з савецкімі каштоў­насцямі, аднак душа гарэла ад таго, што яна не сказала яму «не». Уладзімір Навумовіч называе толькі што надрукаваную кніжку «сваім «Ціхім Донам». Яму, як і галоўнаму герою гэтага рамана, калісьці пры­хо­дзі­лася адстойваць сваё пачуццё і нават змагацца за каханую. З таго часу, як ён першы раз убачыў Людмілу Арсеньеўну, прайшло шмат гадоў. Аднак Ула­дзімір Аляксандравіч прызнаецца, што нават сёння гатовы зрабіць усё, каб заслужыць увагу і позірк сваёй жонкі. Ён гатовы і цяпер ёй дагаджаць, угадваць усе яе жа­данні, імкнуцца, каб яна як мага лепш выглядала. «Бо і сама жанчына гэтага вартая», – гаворыць Ула­дзімір Аляксандравіч. Людміла Арсеньеўна дагэтуль беражэ паштоўку, у якой Уладзі­мір Аляксандравіч віншуе яе з шаснаццацігоддзем. Колькі сябе памятае, з юнацкіх гадоў была на сцэне, спявала. Яе голас адразу заваражыў новага вучня, які перайшоў у іх школу з сямігодкі. З таго часу яны на сцэне былі заў­сёды разам: яна спявала, а ён чытаў вершы. Іх вёскі знаходзілі­ся недалёка ад гістарычнага Міра. І «маладыя артысты» ў складзе школьнай групы часта ездзілі туды выступаць. Па сутнасці сёння нічога не змянілася. Уладзімір Аляксандра­віч – першы госць на канцэртах хору «Родніца», дзе саліруе яго жонка. А яна – першы чытач яго кніг. Людміла Арсеньеўна нават да­ла назву адной з аповесцяў Ула­дзіміра Аляксандравіча «Такое бывае аднойчы». Яна напісана пра іх каханне і выйшла асобнай кніжкай. «Я заўсёды ведаю, над чым працуе мой муж, якія творчыя задумы выношвае, – дзеліцца Людміла Арсеньеўна. – У першыя гады нашага знаёмства ён падараваў мне шмат паэтычных зборнікаў. Яны і цяпер стаяць у шафе». Тое, як Уладзімір Аляксандравіч чытае на публіцы вершы, ведаюць усе ўдзельнікі паэтычных вечароў у БДУ. Беларускае слова льецца ў яго з душы. Нават яго галасавыя звязкі, здаецца, настроены на мілагучнасць, поўнагалоссе, шырыню і непаўторнасць роднай мовы. «Напэўна, ніхто не ведае да канца літаратуру свайго народа, – лічыць Уладзімір Навумовіч. – Яна – аснова нацыянальнага побыту, культуры, нацыянальнай самасвя­домасці». Калі з друку выйшаў яго вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў «Беларуская літаратура» і паў­ста­ла задача выпусціць да яго дыск, Уладзімір Аляксандравіч вырашыў, хто, як не ён, прачытае прозу і паэзію да яго. Каля пяці гадзін без перадыху ён начытваў тэкст у запісвальнай студыі выдавецтва «Вышэйшая школа». Сёння кожны студэнт можа пачуць паэтычны голас Уладзіміра Навумовіча на лекцыі. Уладзімір Аляксандравіч – цудоўны лектар. Ён заходзіць у шумную аўдыторыю, якая занятая сваімі справамі, а выходзіць пад апладысменты студэнтаў. ЯНЫ РАЗУМЕЛІ АДЗІН АДНАГО Уладзімір Навумовіч расказвае, што голас Людмілы Арсеньеўны адразу зачараваў яго. наумович владимирЁн і зараз ведае, як толькі Людміла Арсень­еўна заспявала, усе паклоннікі каля яе ног. «Я заўсёды зайздросціў людзям, якія маюць такі талент, – распавядае Уладзімір Аляк­сан­д­равіч. – І, калі мая жонка пра­яў­ляе сціпласць і кажа, што яна застольная спявачка, я не згаджаюся». Людміла Арсеньеўна сапраўды ні­колі не думала, што яе голас такі ўжо незвычайны, хоць і не пра­мі­нала выпадку, каб паспяваць. Калі Уладзімір Аляксандравіч стаў настойваць, каб яна скончыла кансерваторыю, то не пайшла, цяпер нават і не памятае дакладна, з якой прычыны. Зараз у яе жыцці, калі выраслі дзеці і стала паболей часу, засталіся толькі спевы. Некалькі разоў на тыдзень яна наведваецца на рэпетыцыі хору супрацоўнікаў БДУ «Родніца». Раней, пасля заканчэння хіміч­нага факультэта БДУ, працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі. Затым – на мінскім заводзе «Калібр». Там, па яе словах, яна зарабляла немалыя на той час грошы, да 400 рублёў, калі многія атрымлівалі па 120. Паколькі вытворчасць была ваенная, то дзяцей у дзіцячы садок за­водзіў і забі­раў муж, які тады быў аспірантам БДУ. На розныя дзі­цячыя мера­прыемствы таксама хадзіў ён. Аднак не варта думаць, што толькі яна прыносіла грошы ў дом, папярэджвае Людміла Ар­сень­­еўна. Уладзімір Аляк­сандравіч быў ле­нінскім стыпендыятам. Яна памятае, як ён прывёз ёй з Аме­ры­кі два футры, карычневае і белае, і ёй зайздросцілі многія. «У дэле­гацыю ЦК ВЛКСМ ад Беларусі на IV сустрэчу савецкай і амерыканскай моладзі ў Чыкага (ЗША) у 1975 годзе пасля хельсінскіх па­гадненняў Уладзімір Навумовіч быў уключаны як малады кандыдат навук, сакратар камітэта камсамола БДУ», – ганарыцца яна. Людміла Арсеньеўна гаворыць, што яны заўсёды з мужам разу­мелі адзін аднаго. Калі яму патрэбна было ехаць у ка­мандзіроўку за мяжу, яна ніколі не пярэчыла. Ды і сама часта вы­праўлялася на навуковыя кан­фе­рэнцыі ў Ленінград і Маскву, калі пасля заканчэння Ін­стытута патэн­тазнаўства ў Маскве перайшла працаваць у аддзел патэнтава-вынаходніцкай працы НДЧ БДУ. Яна не пагаджаецца, што праца, звязаная з патэнтамі, сумная ў параўнанні са спевамі. Дзякуючы ёй Людміла Арсеньеўна змагла пазнаёміцца з цікавымі на­вукоў­цамі, даведацца пра важныя навуковыя вынаходствы. Паколькі за ёю быў замацаваны хімічны факультэт, то яна магла іх адсачыць і зразумець. Людміла Навумовіч памятае, як Рэгіна Антонаўна Мі­хайлава доўга чакала яе, пакуль яна скончыць працу ў аддзеле, каб адвесці ў актавую залу ўніверсі­тэта на агляд мастацкай сама­дзейнасці факультэтаў. Дзякуючы яе настойлівасці Людміла Арсень­еўна і патрапіла ў хор. Разам з хорам яна пабывала ў многіх краінах свету: Германіі, Нарвегіі, Турцыі, Італіі, Македоніі, Балгарыі і іншых. Дзеці да гэтага часу падраслі. Наогул, з імі ніколі не было ніякіх цяжкасцяў. Дзяўчаты былі сама­стойнымі. Пасля заняткаў у сярэдняй навучальнай школе самі ез­дзілі ў музычную вучыцца іграць на фар­тэпіяна. Аднак прафесіі вы­бралі нечаканыя для бацькоў. ІХ СУМЕСНАЕ ЖЫЦЦЁ СТАЛА ПРЫКЛАДАМ Пасля школы старэйшая Наталля паступіла ў медыцынскі ўні­версітэт і стала стаматолагам. А ма­лодшая Таццяна пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ каля 20 гадоў працавала ў гарадской калегіі адвакатаў і дапа­магала людзям адстойваць свае інтарэсы ў судах. Сёння Таццяна Уладзі­міраўна выкладае кансты­туцыйнае права і канстытуцыйна-прававую абарону асабістай не­да­тыкальнас­ці на кафедры канс­тытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ. Цікава, што і Таццяна і Наталля пасля шлюбу не захацелі мяняць прозвішчы і так і засталіся Наву­мовіч. Болей за тое, у абедзвюх – мужы Валодзі, як і іх бацька. Камусьці гэта можа падацца супадзеннем, аднак Таццяна Наву­мо­віч гаворыць, што для іх з ма­ленства прыкладам у асабістым жыцці за­с­тава­ліся бацькі. Бацька Ула­дзімір Аляксандравіч заўсёды кла­па­ціўся пра сваіх дачок, сёння з яго атрымаўся цудоўны дзядуля. Таму імя Валодзя і стала для іх лё­са­вызначальным. Хутка сярэбранае вяселле бу­дзе святкаваць са сваім мужам Вало­дзем старэйшая Наталля. Крыху менш, 21 год, замужам малодшая дачка Навумовічаў Таццяна, якая выкладае на юрыдычным факультэце. Першая выхавала дзве дачкі, другая мае двух сыноў. Старэйшая ўнучка Навумовічаў Валерыя ў гэтым годзе заканчвае аддзяленне рамана-германскіх моў філалагічнага факультэта. Старэйшы ўнук Максім вучыцца на першым курсе факультэта міжна­родных адносін. Яны, як ка­лісьці іх бабуля і дзядуля, вы­бралі БДУ. А ўнучка Таццяна, якой 13 га­доў, як і Уладзімір Аляк­сандравіч, заціка­вілася літа­ра­ту­рай. Аднак у адрозненне ад яго яна піша вершы. І выдала свой першы паэтычны зборнік «Музыка вясны». У малодшага ўнука Дзя­ніса праяві­ліся вакаль­ныя здоль­насці. Ён вучыцца ў школе з артыстычным ухілам і спявае, як бабуля. На вяселлі Уладзіміра Аляк­сандравіча і Людмілы Арсеньеўны Навумовічаў ужо дарослыя дзеці і ўнукі: дзве дачкі, дзве ўнучкі, два ўнукі. Бацькоўскі прыклад сумеснага жыцця стаў для іх прыцягальным. Уладзімір Аляксандравіч жартуе, што не памятае сябе не­жанатым. Людміла Арсеньеўна дае рэцэпт шчаслівага шлюбу: «Варта вы­ходзіць замуж толькі, калі кахаеш. Тады і разводу можна пазбегнуць». Навумовічаў на працягу жыцця каля 50 разоў запрашалі быць сватамі. Уладзімір Аляксан­д­равіч вёў вя­селлі, чытаў на іх вершы, жарты, віншаванні. Людміла Арсеньеўна – спявала. Навумовіч ніколі не браў грошай. А толькі прасіў на памяць саматканы ручнік свата як напамін пра тое, што зрабіў добрую справу – стварыў яшчэ адну маладую сям’ю. Сёння ён можа пахваліцца цэлым стосам такіх ручнікоў. Дарэчы, ні адна пара, на вяселлі якой Навумовічы былі сватамі, не развялася. Ганна ЛАГУН tumblr_leghvlJJ5l1qa0kvto1_400 +===
print

Вам таксама можа спадабацца:

3 каментара

  1. Дмитрий Наумович says:

    Я также желаю Вам долгих лет, счастья и невероятных творческих успехов!

  2. Ксения says:

    Замечательная статья. Побольше бы таких историй в БГУ!

  3. Наумович Игорь Витатальевич says:

    Cчастья! Долгих долгих лет! Горжусь Вами, я тоже Наумович и причастен к этой замечательной дружной и красивой семье.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *