Знак Пашаны за працоўнае права. Нарыс пра Гаўрыіла Павецьева, пасляваеннага дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута і прарэктара БДУ

15 Apr, 2015.

ГенАссООН-Нью-Йорк

Г. А. Павецьеў на XVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. 1967 год. Фота з сямейнага архіва Ярада Павецьева

Пра пасляваеннага дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута і пазней прарэктара БДУ, распачынальніка беларускага працоўнага права Гаўрыіла ПАВЕЦЬЕВА.
поветьев бгуНарадзіўся Гаўрыіл Аляксеевіч 6 красавіка 1909 г. у Самарскай губерніі. Рана асірацеў: бацька загінуў падчас Першай Сусветнай вайны, а маці – у галодныя 1920-я гады. Малалетні Гаўрыіл разам са старэйшай сястрой да таго, як патрапіць у дзіцячы дом, сам шукаў сабе пражытак, ходзячы па вёсках і згаджаючыся на любую працу. У 1927 г. па накіраванні аддзела падлеткаў біржы працы паступіў і ў 1930 г. скончыў Працоўны факультэт г. Самары.
Из автобиографии от 25.12.1970: «Мои родители были крестьяне-бедняки. Отец погиб во время империалистической войны в 1915 году. Мать осталась с 3-мя малолетними детьми. Семья страшно бедствовала. Я со старшей сестренкой ходил собирать милостыню как в своем селе, так и в соседних селах. Года три я работал подпаском у пастуха, пас овец, телят и коров. Голод 1922 года на Поволжье окончательно привел нашу семью к распаду. В 1921 году осенью мать вместе с братьями и со старшей сестрой поехала в Среднюю Азию «за хлебом». Сестренка в связи с трудностями дороги была возвращена матерью домой. Я и две сестры жили у родителей матери и вместе с ними перенесли все тяжести голодной зимы 1921/1922 года. Зимой умерли с голода дедушка, бабушка и моя младшая сестренка. Меня и вторую сестру, опухших от голода и совершенно беспомощных, поместили в детский патронат, открывшийся в нашем селе в помещении школы. Этим нам была спасена жизнь. В детском патронате мы хотя и встали на ноги, но питание было очень ограничено. Весной 1922 года более состоятельные и зажиточные крестьяне стали разбирать детей из патроната для домашних и полевых работ. Питание было единственной формой оплаты за работу. Мать в Средней Азии бывала в разных городах, работала у баев батрачкой, затем заболела малярией, ослабла и смогла вернуться домой только весной 1923 года. После возвращения продолжала болеть и в августе 1923 года умерла. Я с весны 1922 года до августа 1924 года работал у зажиточных крестьян батраком. По совету и при помощи учителя мне удалось в сентябре 1924 года определиться в качестве воспитанника детского дома № 8 в городе Бузулуки. Находясь в детдоме, я продолжал обучение после сельской школы. В 1925 году более взрослых воспитанников, имеющих некоторый опыт трудовой деятельности, перевели из детского дома в Мойскую трудовую детскую колонию, которая была расположена в монастыре; в числе переведенных был и я. Осенью 1926 года я пытался поступить в школу Крестьянской Молодежи в г. Самаре, но мне не удалось. Вместо указанной школы меня Самарский Областной Главпрофобр направил на частные бухгалтерские курсы Миронова, занятия на которых проводились вечерами; курсы были платные, но меня зачислили по брони Главпрофобра на имеющееся число бесплатных мест. Я с осени 1926 года взялся на учет секции подростков Самарской биржи труда и неоднократно направлялся на различные временные работы в качестве ученика коллектива столярно ящичного производства, на мельницу рабочим, на разгрузку барж, волоков и т.п. В августе 1927 года по путевке секции подростков Самарской биржи труда меня направили учиться в Рабфак города Самары, где обучался по июнь 1930». Адразу з прытулку з’язджае вучыцца ў Ленінград і паступае ў Ваенна-марское вучылішча імя Фрунзэ, каб служыць, як і яго бацька, на флоце. Але неўзабаве разумее, што яму гэта не цікава, і залічваецца ў знакаміты Ленінградскі інстытут савецкага права імя М. В. Крыленкі на судова-пракурорска-следчае аддзяленне. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці ВНУ і горада, у сувязі з чым быў абраны ад ленінградскага студэнцтва дэлегатам на першы Усесаюзны з'езд студэнтаў, які адбыўся ў Маскве (1932).ДипВысОбрПоветьев1933
Из автобиографии от 25.12.1970: «В связи с тяжелыми бытовыми условиями со второго курса обучения стал заниматься во вторую смену и совмещал учебу с работой в культкомбинате профессиональных союзов работников госучреждений и финансово-банковских работников (летняя база – сад им. Ф.Э. Дзержинского, зимняя – клуб в театральном здании г. Ленинграда). Работал в качестве лектора, затем в качестве организатора массовой работы. Эту работу совмещал с лекторской работой по путевкам лекторского бюро Ленинградского Дома Промкооперации и лекторского бюро при Ленсовете. Лекции читал перед рабочими заводов, перед работниками промысловых артелей и перед другими трудящимися Ленинграда».
У 1933 г., пасля выпуску, яго адпраўляюць на пракурорскую працу ў Туркменскую ССР. А праз шэсць месяцаў Гаўрыіла Аляксеевіча заклікаюць у Чырвоную армію, і служыць ён у батальёне сувязі Сярэдне-Азіяцкай ваеннай акругі ад Ашхабада да Ташкента і Кушкі на мяжы з Афганістанам. Пасля дэмабілізацыі (1934) Павецьеў вяртаецца ў горад на Няве і зноў звязвае жыццё з родным інсты­тутам. Ён становіцца аспірантам у прафесара Васіля Дагадава – заснавальніка ленінградскай школы працоўнага права. Зарэкамендаваўшы сябе за час вучобы, Гаўрыіл Аляксеевіч застаецца ў інстытуце выкладаць пра­цоў­нае права (дарос да дацэнта), адначасова працуючы памоч­нікам загадчыка навучальнай часткі. У гэты час у Павецьева з’яў­ляецца і сям’я: жонка Ганна Аляк­сандраўна і два сыны – Ярад і Валерый. Из автобиографии от 25.12.1970: «По окончании службы возвратился в г. Ленинград для подготовки к поступлению в аспирантуру и в ноябре 1934 года был принят аспирантом кафедры трудового права Ленинградского Юридического Института. К этому времени у меня уже была семья: жена Поветьева Анна Александровна и сын. Отсутствие квартиры вынуждало меня жить в отрыве от семьи и мне пришлось в это время по семейным обстоятельствам уделять больше внимания заработку для содержания семьи; работал я в основном на лекционной работе. Со второго года обучения в аспирантуре вел практические занятия в Институте, а с февраля 1935 года меня выдвинули на административно-учебную работу в качестве помощника директора института по учебной работе. Эту работу совмещал с учебой в аспирантуре до истечения срока аспирантуры. При распределении оканчивающих аспирантуру (1937 – В.К.) мне выделили ставку преподавателя Института с совмещением указанной работы в учебной части». Але неўзабаве пачалася вайна. Сям’я Павецьева паспела выехаць на радзіму жонкі ў Майкоп, а сам Гаўрыіл Аляксеевіч застаўся ў Ленінградзе і перажыў там усе жахі першага перыяду 900-дзённай блакады, служачы на кіраўнічых пасадах у сістэме ваенных трыбуналаў войскаў аховы тылу Ленінградскай вобласці. Из автобиографии от 25.12.1970: «В первые же дни войны меня призвали на службу в систему военных Трибуналов Ленинградской области Войск охраны тыла. Начал службу в качестве члена трибунала Ленинградской области, затем в апреле 1942 года был назначен заместителем председателя этого Трибунала. Избирался в качестве парторга Трибунала и члена партбюро партийной организации при штабе Войск охраны тыла Ленобласти. В течение всей блокады Ленинграда я обслуживал войсковые подразделения Войск по охране тыла, а также рассматривал широкий круг дел в отношении преступности гражданских лиц. После прорыва блокады Ленинграда в феврале 1943 года я был  переправлен через известную «ледяную дорогу» в город Тихвин; там организовал постоянную сессию Трибунала Ленинградской области и обслуживал районы, освобожденные от немцев».
ВоенТрибЛенОбл

Ваенны трыбунал Ленінградскай вобласці. Васільеўскі востраў. 1942. Фота з сямейнага архіва Ярада Павецьева

Пасля прарыву блакады (1943) яго пераводзяць у Маскву ва ўпраўленне ваенных трыбуналаў войскаў НКУС  Народнага камісарыята юстыцыі СССР.
Из автобиографии от 25.12.1970: «В ноябре 1943 года меня перевели на работу в центральный аппарат Наркомата Юстиции СССР в Управление военных трибуналов Войск охраны тыла в качестве инспектора. В феврале 1944 года назначили старшим инспектором этого Управления. Работая в отделе фронтовых трибуналов этого Управления, я ревизовал трибуналы Войск охраны тыла Украинской и Белорусской ССР, армейские трибуналы 1, 2 и 3 Украинских фронтов; кроме того, проводил большие комплексные ревизии Войск охраны тыла Азербайджанской, Грузинской, Армянской, Казахской ССР и ряда трибуналов отдельных областей».
За ваенную дзейнасць Гаўрыіл Аляксеевіч быў узнагаро­джаны баявым ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны першай ступені і двума медалямі. Пасля вайны Г. А. Павецьева накі­роўваюць у Беларусь і 4 ліс­та­пада 1945 г. прызначаюць дырэктарам Мінскага юрыдычнага інсты­тута. УдДирМЮиПоветьев1952З улікам яго ваеннага досведу і аўтарытэту ва ўладных структурах атрымалася пабудаваць і адрамантаваць памяшканні для навучання і пражывання студэнтаў, забяспечыць аўдыторыі мэбляй, здабыць неабходны транспарт. Из отчета о деятельности МЮИ в первом полугодии 1945/1946 учебного года от 18.03.1946 в Народный Комиссариат юстиции СССР: «В Новый 1945/1946 год институт вступил окрепшим. Удалось освободить здание по ул. Революционной 21-а, где до войны проживали отдельные преподаватели института, от Управления военной комендатуры города. Переоборудован полуразрушенный гараж института под общежитие, в котором разместилось 35 человек. Учебные аудитории были обеспечены мебелью: скамейками и столами. Остеклены все окна в здании института. Заготовлен запас топлива (дров), давший возможность запустить в здании по ул. Щорса центральную отопительную систему и обеспечивающий топливом остальные здания Института и даже в некоторой мере и сотрудников. Институт обеспечил себя необходимым транспортом: получена новая грузовая машина, две трофейные машины сами собрали в лесу, в районе прошлых боев с немцами. Институт получил прицеп грузоподъемностью в 4 тонны. Грузовую машину «ЗИС» выделил НКЮ СССР и машину «ГАЗ» получил от начальника Слуцкого НКВД. Наличие этого парка автомашин значительно облегчает выполнение предстоящих мероприятий по строительству новых зданий института и обеспечением топливом института и квартир сотрудников». Вялізную дапамогу ў аднаўленні аказвалі ўстановы РСФСР, з якімі Павецьеў падтрымліваў цесную сувязь. У МЮІ паступала не толькі фінансавая дапамога. Напрыклад, Ленінградскі юрыдычны інсты­тут падарыў 10 тыс. кніг для бібліятэкі. Акрамя гаспадарчых праблем Гаўрыіл Аляксеевіч аднаўляў навучальную і навуковую дзейнасць інстытута з апорай у першую чаргу на кадры «ле­нін­градскай школы»: У. А. Дарогіна, І. А. Гарэліка, А. В. Дулава, В. А. Шкурко, В. М. Шпілёва. Калі ў 1944/45 навуч. г. было ўсяго 3 выкладчыкі, то ў 1947/48 навуч. г. ужо 14 кандыдатаў навук, з іх 8 дацэнтаў і 6 выкладчыкаў. Галоўным дасягненнем Павець­ева стала падрыхтоўка аспі­рантаў – новага пакалення юрыс­таў. З 1946 г. першымі аспі­рантамі сталі: І. С. Цішкевіч, С. Г. Драбязка, П. К. Еўдакімаў, Н. А. Кудзінаў, І. І. Мар­ціновіч, В. Ф. Чыгір, С. Р. Ві­хараў, С. П. Бекешка, В. А. Ма­ту­севіч, М. Р. Юркевіч, Ю. П. Смірноў, Н. М. Пятроў, Д. Ф. Нагатоў, П. М. Ма­рыкаў, якія пасля вызначылі сённяшняе аблічча беларускай юрыс­прудэнцыі. Павецьеў увесь час падштур­хоўваў сваіх маладых навукоўцаў да напружанай працы і імкнуўся ствараць для гэтага разнастайныя ў той складаны час умовы. Як кіраўнік, паказваў, як трэба дамагацца мэты. Ён хутка завяршыў пачатае да вайны даследаванне на тэму «Прававое рэгуляванне пад­рыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай пра­мыс­ловасці» і ў 1948 г. першым з юрыстаў усіх спецыяльнасцяў у пасляваеннай Беларусі дасягнуў кандыдацкай вяршыні. Адначасова ён стаў другім (пасля Э. В. Зайчыка) кандыдатам юрыдычных навук у гісторыі беларускага працоўнага права. ДипКандНаукПоветьев1948У 1954 г. пасля рэарганізацыі МЮІ ў юрыдычны факультэт БДУ, Гаўрыіла Аляксеевіча прызначаюць прарэктарам па навуковай працы ўсяго Белдзяржуніверсітэта. На гэтай пасадзе ён працаваў 8 гадоў, а пакінуў яе па асабістай просьбе з намерам завяршыць доктарскую дысертацыю.
10007

З Музея гісторыі БДУ

Гаўрыіл Аляксеевіч чытаў пра­цоў­нае права 25 гадоў (1946–1971). Як навуковы кіраўнік, ён пад­рых­таваў трэцяга і чацвёртага ў беларускай гісторыі кандыдатаў навук па працоўным праве: Ю. П. Смір­нова і Л. Я. Астроўскага. Пасля яны прымалі ўдзел у кадыфікацыі працоўнага заканадаўства ўжо суверэннай Беларусі, а Юрый Пятровіч Смірноў працяглы час працаваў памочнікам Першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава, там жа загадваў аддзелам навукі і навучальных устаноў і чатыры разы абіраўся ў Вярхоўны савет краіны (пра гэта неўзабаве будзе падрыхтавана асобная публікацыя - заўвага аўтара). Гаўрыіл Аляксеевіч з’яў­ляўся членам навукова-метадычнага савета пры Вяр­хоўным судзе і метадычнага савета пры Пракуратуры БССР. Быў членам урадавай камісіі па кады­фікацыі заканадаўства БССР і членам рэспубліканскага камітэта прафсаюза супрацоўнікаў школ, ВНУ і навуковых устаноў.
поветьев бгу

Г. А. Павецьеў разам з рэкта­рам БДУ А. Н. Сеўчанкам. Фота з сямейнага архіва Ярада Павецьева

Ён пачаў асвятляць гісторыю савецка-беларускага працоўнага права як галіну, што знайшло адлюстраванне ў пяці спецыяльных падраздзелах «Працоўнае права» ў двух выпусках калектыўнай ма­на­графіі навукоўцаў юрыдычнага факультэта (1958, 1969). Пад кіраўніцтвам Г. А. Павецьева і Ф. І. Гаўзэ выйшаў зборнік артыкулаў «Пытанні савецкага грамадзянскага і працоўнага права». Усяго Павецьеў апублікаваў звыш 25 навуковых прац. След ён пакінуў і ў стварэнні нормаў міжнароднага права, бе­ручы ўдзел у складзе дэлегацый БССР у працы VII, VIII і XVII сесій Генеральнай Асамблеі, 1-й і 2-й кан­ферэнцый ААН па марскім праве, якія праходзілі у Нью-Ёрку і Жэневе.
ООН-Женева

На канферэнцыіі ААН па марскім праве ў Жэневе. 1960 г. Фота з сямейнага архіва Ярада Павецьева

За вялікія заслугі ў падрыхтоў­цы спецыялістаў і развіцці навукі Гаўрыіл Павецьеў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і меда­лямі «За працоўную доблесць», «За працоўнае адрозненне» і «За доблесную працу». Ён адзначаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Спе­цыяльнай камісіяй пры Савеце міністраў яму ўстаноўлена персанальная пенсія рэспублі­канскага значэння. Такім чынам, Гаўрыіл Аляксеевіч быў пасля вайны галоўным распачынальнікам беларус­кага працоўнага права а таксама арганізатарам аднаў­лення юрыдычнай і іншых навук у сістэме БДУ. Памёр Г. А.  Павецьеў у 1971 г. на 62 годзе жыцця ад раку страўніка, які, паводле ўрачоў, развіў­ся ад голаду ў блакадным Ленін­градзе. Віктар КРЫВОЙ, доктaр юрыдычных навук Дар’я ПРЫГОДЗІЧ, супрацоўнік Музея гісторыі БДУ
СотрНаукиБГУ

Г.А. Павецьеў з супрацоўнікамі навукі БДУ. Фота з сямейнага архіва Вольгі Павецьевай

Без имени-1

Студэнты 3 курсу і выкладчыкі МЮІ ў 1947/1948 навучальным годзе. З Музея гісторыі юрыдычнага факультэта БДУ

ПоветьевМЮиПрепод1948

Кіраўніцтва і выкладчыкі МЮІ (1948). З сямейнага архіва Ярада Павецьева

   
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *