Турцыя – Паўднёвая Карэя, альбо Некалькі спосабаў распавесці свету пра Беларусь (+відэа)

15 Jun, 2015.

  DSC04020Беларуска-турэцкі інфармацыйна-адукацыйны цэнтр створаны факультэтам даўніверсітэцкай адукацыі БДУ ў г. Анталія (Турэцкая Рэспубліка) на базе турэцкага прадпрыемства «Сenk Sarkut can aktif yurt disi egitim danismanligi». У адкрыцці бралі ўдзел першы сакратар пасольства нашай краіны ў Турцыі Уладзімір Салаўёў і прад­стаўнікі турэцкага турыстычнага бізнесу. Дэлегацыю БДУ ўзначаліў намеснік дэкана факультэта даўні­версітэцкай адукацыі Аляксандр ЖУК, які распавёў нам пра сітуа­цыю на рынку адукацыйных паслуг і падыходы ФДА па прыцягненні замежных абітуры­ен­таў.
  – Наш факультэт зацікаўлены ў павелічэнні экспарту адукацыйных паслуг і спрабуе прыдумаць розныя ідэі, варыянты, як прыцягнуць замежных студэнтаў на навучанне ва ўніверсітэт. Галоўным чынам мы працуем з кампаніямі, якія займаюцца рэкрутынгам замежнікаў. Да дадзеных кампаній прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні па якасці накіраваных на навучанне студэн­таў, па выкананні імі па прыездзе заканадаўства Рэспублікі Беларусь. З Турцыі было шмат ахвот­нікаў, якія прапаноўвалі свае паслугі па прыцягненні ў БДУ замежных грамадзян, але ў выніку мы ўжо больш за 5 гадоў супрацоў­ні­чаем на рэгулярнай аснове толькі з адной кампаніяй. Яна зарэкамендавала сябе як адказны надзейны партнёр.  
Самы першы этап: знайсці партнёра за мяжой для таго, каб ужо ў пэўным рэгіёне набіраць замежных студэнтаў. Наступны этап – пры спрыянні гэтых партнёраў распрацоўваць розныя механізмы для прыцягнення замежнікаў. І вось як адзін з механізмаў, нара­дзілася ідэя стварэння такога цэнтра. Але цэнтр – яшчэ не канчатковы прадукт. Мы хочам зрабіць штосьці накшталт пляцовак БДУ, факультэта даўніверсітэцкай аду­кацыі за мяжой. Калі ёсць свая база, пляцоўка, тады прасцей рас­паўсюджваць інфармацыю пра ўні­версітэт, рэкламу ў рэгіёне. Цяпер мы хочам павялічыць і пашырыць дзейнасць цэнтра. Думаем над стварэннем механізма, які будзе працаваць на ўніверсітэт нават без нашага знаходжання ў Турцыі. Як цяпер бачым, у турэцкім партнёру мы не памыліліся. Адкрыццё цэнтра ўжо дало свой плён. 31 мая ў БДУ прыехала група навучэнцаў ліцэя Profesor Dr Mumtaz Turhan Sosyal Bilimler Lisesi (г. Стамбул) у суправаджэнні двух выкладчыкаў. Мэтай візіту з’яўляецца азнаямленне з умовамі навучання ў БДУ, з факультэтамі і спецыяльнасцямі, навучальнымі праграмамі, умовамі пражывання ў інтэрнатах БДУ, а таксама знаёмства з культурай і традыцыямі нашай краіны. У бу­дучыні, не выключана, навучэнцы дадзенага ліцэя прыедуць ва ўні­версітэт для атрымання аду­кацыі. IMG_0299 – Які ўнёсак зрабіў ФДА ў беларуска-турэцкі адукацыйны цэнтр, і чым абумоўлены выбар менавіта дадзенага рэгіёна для супрацоўніцтва? – Зразумела, што асноўная маса фінансавых клопатаў кладзецца на партнёра. І не ўсе прэтэндэнты на гэта згодныя. Неабходнае досыць сур’ёзнае фінансавае ўліван­не. Толькі зняць офіс, наняць персанал патрабуе немалых рэгулярных выдаткаў. На першапачатковым этапе ідэя не можа акупляцца. Для гэтага патрэбная рэгулярная плынь студэнтаў. І для таго, каб вывесці такую структуру ў рэнтабельны стан, трэба папрацаваць працяглы перыяд часу. Наш партнёр верыць у будучыню супрацоўніцтва, таму ўзяў на сябе фінансавыя выдаткі. А мы забяспечылі метадычны і мета­далагічны складнікі, прысутнічалі на адкрыцці, аснасцілі рэклам­нымі матэрыяламі. Добрую падтрымку нам аказала пасольства Рэспублікі Беларусь у Турцыі. Што да рэгіёна, Анталія была абрана не выпадкова. Гэта актыўны турыстычны рэгіён, дзе запатрабаваная руская мова. І, па нашай задумцы, спачатку пашырым працу інфармацыйнага цэнтра, а потым будзем далучаць адукацыйны складнік. На базе гэтага прадстаўніцтва будзем адкрываць курсы рускай мовы для персаналу атэляў, для працаўнікоў сферы абслугоўвання. Мы плануем комплексны наву­чальны працэс: пэўны час гэтыя турэц­кія грамадзяне навучаюцца ў сумесным інфармацыйна-аду­ка­цый­ным цэнтры ў Турцыі, част­кова – у краіне-носьбіце мовы (г. зн. у Беларусі). Нярэдка інфармацыя пра навучанне распаўсюджваецца і па прынцыпе «сарафаннага радыё»: калі адзін чалавек павучыўся ў Беларусі, яму спадабалася, і ён распавёў знаёмым. Аднак рас­паўсюджанне інфармацыі будзе больш якасным, калі ў нас ёсць свае інфармацыйныя пляцоўкі за мяжой. Мы плануем падобнага кшталту структуры стварыць яшчэ і ў Кітаі, Паўднёвай Карэі. Была прапанова ад Туркменістана. Вельмі многае ў гэтай сітуацыі залежыць менавіта ад партнёра. Ад яго гатоўнасці да актыўнай працы і фі­нансавых укладанняў у дадзеную сферу. – Якія захады ўвогуле робіць ФДА па прывабліванні замежных навучэнцаў? – Сёлета плануецца істотнае павелічэнне колькасці турэцкіх грамадзян у параўнанні з 2014-м. Праца па рэкрутынгу замежных студэнтаў доўгачасовая. Немагчыма паехаць і набраць студэнтаў, як грыбоў у лесе. Гэта працяглы працэс. І, як паказала практыка, ён пачынае актыўна дзейнічаць толькі праз тры-чатыры гады. На прыкладзе Паўднёвай Карэі пераканаліся, што, калі мы пачалі рэгулярна ездзіць на адукацыйныя выставы, наведваць карэйскія ВНУ, колькасць студэнтаў павялі­чы­лася ў сем разоў. Тое ж самае, я думаю, будзе і ў Турцыі. Спачатку мы ездзілі на адукацыйныя выс­тавы. Цяпер мы адкрылі цэнтр, ім­кнёмся наведваць адукацыйныя ўстановы. І па кроплі наша дзейнасць пера­ўтворыцца ў своеасаб­лівы раўчук. Па інфармацыі ад нашага турэцкага партнёра, ужо цяпер паступае шмат зваротаў. Але мы імкнёмся праводзіць адбор студэнтаў. А ме­навіта: запрашаць матываваных на вучобу, на атрыманне ведаў, якія ў далейшым будуць працягваць навучанне ва ўніверсітэце. Мы плануем не абмяжоўвацца навучаннем на курсах рускай мовы, а матываваць слухачоў на навучанне па паўнавартаснай праграме атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУ. – Распавядзіце, з якімі цяж­касцямі сутыкаюцца замежныя студэнты пры паступленні на ФДА? – Па-першае, курсы рускай мовы ёсць не толькі ў БДУ. Канкурэнцыя нават сярод беларускіх ВНУ вельмі вялікая. А на міжнародным рынку дзяржавы распрацоўваюць цэлыя стратэгіі па прыцягненні на навучанне замежных студэнтаў. Па-другое, ёсць пэўныя скла­да­насці ўзаемадзеяння з органамі па грамадзянстве і міграцыі. У асноўнай масе гэта, мабыць, ап­раў­дана, таму што не ўсе замеж­ні­кі прыязджаюць сюды вучыцца. Але часам хацелася б большага разумення ад працаўнікоў права­ахоўных органаў. Мы ж з імі выконваем адну агульную дзяр­жаўную задачу – стварэнне ста­ноўчага іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. У тым ліку і імі­джу краіны з высокай якасцю аду­кацыі і бяспечным пражываннем. Ёсць пэўная неўрэгуля­ва­насць дзейнасці па экспарце адукацыйных паслуг і ў закана­даў­стве. І ў гэтай сітуацыі вельмі важная падтрымка кіраўніцтва ўні­­­версітэта. Менавіта адчуваючы яе, хочацца зрабіць яшчэ больш на карысць альма-матар. – У вас вялікі вопыт супра­цоўніцтва з Паў­днё­вай Карэяй... – Кожны рэгіён вельмі свое­асаблівы і спецыфічны. Адзін з сур’ёзных прарываў у сферы набору замежных грамадзян на навучанне ў нас адбыўся некалькі гадоў таму з Паўднёвай Карэяй. Мы змаглі атрымаць развіццё ў гэтым кірунку дзякуючы нашаму пасольству ў Рэспубліцы Карэя. Пазней наш актыўны ўдзел у выстаўнай дзейнасці і кантакты з ВНУ пры­неслі плён: пачала распаўсюдж­вацца інфармацыя. Пэўна, адна з самых вялікіх праблем набору замежнікаў – гэта тое, што ў краінах, якія размешчаны далёка ад Беларусі, напрыклад, Карэя, Кітай, пра Беларусь вельмі мала ведаюць. Ведае нейкае вузкае кола людзей, у якіх знаёмыя ці сваякі бывалі ў Беларусі. Часта было на выставах такое, што па­ды­ходзілі і пыталі: «А што гэта за краіна, і дзе яна знаходзіцца?». Таму асноўным было данесці інфармацыю: хто мы, дзе мы і што мы з сябе ўяўляем, якія ў нас магчымасці. А потым, калі пачалі прыязджаць студэнты, яны пагля­дзелі на ўмовы навучання, на нашу культуру, пазнаёміліся з на­шымі выкладчыкамі і літаральна разрэ­кламавалі ФДА. Справа ў тым, што ў Паўднёвай Карэі моц­на развітыя ўзаемаадносіны ў сацыяльных сетках. З гэтым звязана цікавая гісторыя. Звычайна з групай студэнтаў прыязджаюць вык­ладчыкі, застаюцца са студэнтамі два тыдні і з’язджаюць у Карэю. І вось мы сустрэліся праз некалькі дзён з кіраўніком адной з груп. А на наступны ж дзень студэнты ў сваіх сацыяльных сетках пачалі дзяліцца фатаграфіямі і водгукамі пра Беларусь. Як ім тут добра, спадабалася, чым яны задаволены. Гэта нават лепш за афіцыйную рэкламу, таму што, калі адзін аднаму мы штосьці раім, заўсёды мае большую вагу, чым афіцыйныя водгукі. – Наколькі эфектыўная праца па наборы сту­дэн­таў менавіта праз выставы? – Спецыфіка працы на адукацыйных выставах такая, што не заўсёды магчыма атрымаць імг­ненны вынік. Часцей за ўсё неабходна прыязджаць на іх некалькі гадоў запар. Наведванне выстаў дае не хуткі, але доўга­тэрміновы эфект. Акрамя таго адукацыйныя выставы – гэта пляцоўкі для аб­мену досведам у сферы маркетынгу адукацыйных паслуг, месца для ўсталявання новых кантактаў з рэкрутынгавымі агенцт­­вамі. З адным з такіх агенцтваў – Atlas – мы дамовіліся пра супрацоўніцтва падчас працы на адукацыйнай выставе ў г. Стамбул. Плануецца, што генеральны менеджар дадзенай кампаніі наведае ўніверсітэт. Падпісанне дамовы пра супра­цоўніцтва з дадзенай кампаніяй істотна пашырыць магчымасці БДУ па наборы студэнтаў у турэцкім рэгіёне. – У чым асаблівасці беларускай адукацыі для замежнікаў, і як яшчэ іх можна заахвоціць? – У нас ёсць мноства ідэй па развіцці экспарту адукацыйных паслуг. Але вялікая частка з гэтых ідэй павінна праводзіцца на ўзроў­ні дзяржаўнай палітыкі. Бо ВНУ самі па сабе не могуць вырашыць усіх гэтых пытанняў, таму трэба адрозніваць тое, што можа зрабіць адна ВНУ, а што – уся сістэма адукацыі рэспублікі. Калі будзе выпрацавана дакладная стратэгія дзейнасці ў галіне экспарту адукацыйных паслуг, тады, вядома, мы зможам значна ўзмацніць нашу канкурэнтаздольнасць у адносінах да іншых краін. Цяпер у Беларусі вобраз спакойнай і чыстай краіны з высокай якасцю адукацыі, з гасціннымі людзьмі і прыгожай прыродай. Усё гэта фарміруе станоўчы імідж. Але, акрамя гэтага, ёсць шмат іншых момантаў, якія таксама важныя для студэнтаў і іх бацькоў. Напрыклад, у Расіі ёсць цэлы шэраг стыпендый для замежных грамадзян на атрыманне адукацыі. Я думаю, што некаторую колькасць замежных студэнтаў-бясплатнікаў магла б сабе дазволіць і Беларусь. Гэта добры сродак пашырэння геапалітычнага ўплыву і свое­аса­блівая рэклама сістэмы аду­кацыі Беларусі. Калі мы дадзім на буй­ныя краіны (такія як Турцыя, Кітай, Туркменістан) па пяць-дзесяць бясплатных месцаў для навучання, то ў выніку мы атрымаем значна больш, чым выдаткуем. Ёсць яшчэ шмат розных ідэй, якія неабходна рэалізоўваць не адной ВНУ, а дзяржаве ў цэлым. Гутарыла Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *