Monthly Archive: Ліпень 2015

Ліцэісты БДУ падтрымалі ўзровень універсітэцкай біялогіі

Па выніках сёлетняй ХХVІ Міжнароднай біялагічнай алімпіяды (IBO- 2015) нашы юныя знаўцы навукі аб жывой прыродзе паўтарылі леташні вынік — заваявалі 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі. Толькі героі на гэты раз новыя: “серабра” ўдастоены...

Больш чым 2 тысячы абітурыентаў здзейснілі сваю мару – паступіць у БДУ! (+вiдэа: рэктар Сяргей Абламейка аб уступнай кампаніі 2015 /Контуры)

Напярэдадні ў ВНУ краіны завяршыўся прыём дакументаў на дзённую бюджэтную форму навучання. Абітурыенты, якім пашчасціла стаць студэнтамі, да 1 верасня могуць уздыхнуць спакойна. Астатнім трэба вырашаць, што рабіць далей: падаваць дакументы на платнае аддзяленне...

Летняя навукова-практычная школа ў Брыганціне сабрала 300 вынаходлівых школьнікаў з усёй краіны (+відэа)

Трыста школьнікаў з Беларусі не захацелі гэтым летам раз’язджацца па бабулях і дзядулях, а прысвяціць час фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і астраноміі. У лагеры “Брыганціна” для іх арганізавалі адмысловую змену ў два тыдні, так званую...

20 мільёнаў за праект мабільнай прылады з элементамі сістэмы ачысткі паветранага асяроддзя

У БДУ падведзены вынікі конкурсу на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта. Першае месца і ўзнагарода ў 20 млн рублёў атрымаў першакурснік факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Мікіта Мішчанка. Яго праект “Мадэль мабільнай...

Як святкуюць Дзень Незалежнасці студэнты БДУ: i ў коле сям’i, i з сябрамi на трэнiроўцы, i на iндыйскiм фестывалі фарбаў

Першая пятніца месяца стала яшчэ больш доўгачаканай для беларусаў дзякуючы Дню Незалежнасці, які ў нашай краіне штогод адзначаюць 3 ліпеня. Добрае надвор’е было на баку жыхароў сталіцы, таму, узброіўшыся добрым настроем, газета “Універсітэт” адправілася...

Весткі з рэктарата

ДАМОВА пра ўзаемнае супрацоў­ніцтва падпісана паміж БДУ і Універсітэтам «Business Academy» (Нові-Сад, Сербія). Прадугледжваецца ўзаемадзеянне ў адукацыйнай, педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці. Дакумент пад­пі­салі рэктар БДУ Сяргей Абламейка і віцэ-прэзідэнт Савета Універсітэта «Business Academy» Марка...

Першы выпуск англамоўнай магістратуры ў БДУ

На факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася першая абарона магістарскіх дысертацый, выкананых на англійскай мове. Аўтарамі навуковых прац выступілі магістранты – грамадзяне Германіі, Кітая, Ірака, Лівіі, Казахстана. На працягу двух гадоў яны навучаліся ў англамоўнай...

Людміла Хухлындзіна: як будаваць міжнародныя адносіны і паспяваць здзіўляць гасцей новымі рэцэптамі з фэйсбука

Людміла Міхайлаўна Хухлындзіна, начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай працы БДУ, нарадзілася ў г. Марыупалі, Украіна. Калі была ў старэйшых класах, прыязджала з мамай у Беларусь да сваякоў. Натхнілася Мінскам і пасля школы прыехала...

Прафесар Міхаіл Кроль – асабісты ўрач Леніна і заснавальнік медфака БДУ

Нядаўна споўнілася 136 гадоў з дня нараджэння вялікага савецкага навуковага, бліскучага неўрапатолага і клініцыста, таленавітага педагога, акадэміка АН БССР, члена-карэспандэнта АН СССР, заслужанага дзеяча навукі БССР, доктара медыцынскіх навук, прафесара Міхаіла Барысавіча Кроля. Менавіта з...

Прамоўца за навуку і адукацыю. Юрыст Юрый Смірноў паспрыяў росквіту беларускага інтэлектуальнага патэнцыялу ў часы СССР

Прапануем інтэрв’ю са славутым прадстаўніком юрыдычнай навукі БДУ Юрыем СМІРНОВЫМ – шматгадовым дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, памочнікам легендарнага П. М. Машэрава, загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, які да таго ж стаў...

Мінск у першыя дні вайны (з дзённіка студэнта БДУ Міколы Лобана)

22 чэрвеня – змрочная дата для Беларусі. У гэты дзень мірнае жыццё нашых гарадоў і вёсак раптоўна было парушана. Наперадзе будзе мужнае народнае супраціўленне ворагу на фронце, у партызанах, у падполлі, але першыя дні...