Баль выпускнікоў прайшоў 25 чэрвеня ў БДУ (+вiдэа)

2 Jul, 2015.

Копия выпускникиНа гэту імпрэзу былі запрошаны каля 600 чалавек. Усяго сёлета дыпломы БДУ атрымалі звыш 4,5 тыс. маладых людзей. З іх больш за 3 тыс. скончылі дзённае аддзяленне і каля 1,3 тыс. – завочнае. З віншавальным словам выступіў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Аб­ламейка. Асаблівую святочнасць вядучаму ўніверсітэту Беларусі надаў парад дэканаў у мантыях і канфедэратках. Ва ўрачыстай атмасферы самым годным выпускнікам рэктар уру­чыў ганаровыя дыпломы і памят­ныя па­да­рункі за адмысловыя за­слугі ў спартыўным, навуковым, куль­тур­ным і грамадскім жыцці ўні­вер­сі­тэта. IMG_1001У ліку ўзнагароджаных – 23 ула­дальнікі звання «Студэнцкі лідар» і 20 юнакоў і дзяўчат, прызнаных «Найлепшымі выпускнікамі БДУ». Акрамя таго, яшчэ нядаўнія студэнты далі клятву «Годна служыць прынцыпам дабра і справядлівасці на карысць чалавеку, Айчыне і сусветнай цывілізацыі; захоўваць і прымнажаць хвалебныя традыцыі альма-матар, быць узорам высака­род­насці, сумленнасці і працаві­тасці; усе сілы, розум, імкненні на­кі­раваць на павышэнне аўтарытэту БДУ і з гонарам насіць званне вы­пускніка Беларускага дзяржаў­нага ўніверсітэта». Эстафету святочнай праграмы прынялі артысты беларускай эстра­ды. На сцэне актавай залы Ліцэя БДУ выпускнікоў павіншавалі Юзары і Аляксей Грос. Арганізатар мерапрыемства – упраўленне па справах культуры БДУ – здзівіў выпускнікоў і гасцей разнастайнасцю танцавальных сты­ляў і кірункаў, прыгажосцю і ары­гінальнасцю строяў і зрабіў гэты дзень незабыўным у жыцці кожнага дыпламанта. Выхаванцы БДУ для 21 краіны А 26 чэрвеня адбыўся выпускны баль для студэнтаў – грамадзян замежных дзяржаў.DSC_7926 Павіншавалі выпускнікоў прарэктар па навуковай рабоце БДУ акадэмік Алег Івашкевіч і дэканы факультэтаў. На гэта студэнцкае свята былі запрошаны таксама кі­раўнікі пасольстваў дзяржаў, грамадзяне якіх навуча­ліся ў БДУ. Сярод іх – кіраўнікі дыпламатычных місій КНР, В’етнама, Турцыі, Лівіі, Азербайджана, Туркменістана і Казахстана. Адзначым, прадстаўнікі пасольстваў заўсёды ўважліва сочаць за поспехамі сваіх суайчын­нікаў. Героямі міжнароднай і адначасова шматнацыянальнай імпрэзы сталі звыш 470 высокакваліфіка­ваных спецыялістаў, якія прад­стаўляюць 21 дзяржаву. Дарэчы, у мінулым годзе дыпломы атрымалі 272 студэнты з 14 краін. Найлепшым выпускнікам за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці былі ўручаны ганаровыя граматы і фір­мовыя значкі. Ад імя бацькоў маці адной з выпускніц выказала альма-матар шчырыя сло­вы падзякі і падарыла нашаму прарэктару туркменскі нацыянальны строй. Самыя папулярныя ў замежных грамадзян факультэты: эка­намічны – 202 дыпломнікі, міжна­родных адносін – 80, філалагічны – 74. У БДУ прыехала моладзь па прафесійныя веды з Кітая, Турк­меністана, В’етнама, Казахстана, Турцыі, Нігерыі, Азербайджана, Грузіі, Ірака, Лівіі, Узбекістана, Сірыі, Рэспублікі Карэя, Емена, Расіі, Малдовы, Венесуэлы, Эквадора, Эстоніі, Украіны, Таджы­кі­стана, Індыі, Ірана, Арменіі. Для гасцей і ўдзельнікаў імпрэ­зы была падрыхтавана святочная праграма. Яна ўключала віктарыну і розыгрышы, групавыя сэлфі ў фотазоне і танцавальны вечар. У наш час у БДУ навучаецца больш за 2300 студэнтаў з 47 краін свету. Ларыса ПЕТРАВЕЦ Фота Аляксандра СНАПКА і Генадзя КРАСКОУСКАГА IMG_1255

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *