“Будзе Масленка – будзе ля пупа красненька!”. Масленіцу справілі ў БДУ (+відэа)

1 Mar, 2017, усяго праглядаў: 100.

масленица, БГУ, 2017

З мэтай развіцця культурных традыцый і народных звычаяў, выхавання павагі да каштоўнасцяў народна-культурнай спадчыны ў моладзі пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ ўжо які год арганізуе і праводзіць для навучэнцаў і працаўнікоў БДУ адно з самых яркіх і вясёлых народных гулянняў – масленіцу.

масленица, БГУ, 2017, столб

У самы разгар масленічнага тыдня маляўнічае дзейства разгарнулася 24 лютага ў дворыку ўніверсітэта. Святочную атмасферу стваралі масленічныя атрыбуты, выстава арт-аб'ектаў "Масленічныя пудзілы", у працы якой кожны факультэт прадставіў пудзіла ў сваёй спецыфіцы і тэматыцы, слуп з падарункамі ад нашых партнёраў і фундатараў – ААТ "Крыніца", ТАА "Талань-М", ГП "Малочны гасцінец", ААТ "Агракамбінат Скідальскі"–"Панскі гатунак", коннага клуба "C Veterkom" – карыстаўся велізарнай папулярнасцю сярод студэнтаў: ахвотнікаў залезці на яго ў гэты раз было не злічыць.

масленица, БГУ, 2017, хоровод

Удзельнікаў свята падбадзёрвалі вясёлыя блазны, баяніст і артысты ў строях, якія кружлялі ў карагодах, танцах і скоках, з ледзянцамі і абаранкамі.

масленица, БГУ, 2017, бои с подушками, петух

Святочныя песні, прыпеўкі і народныя мелодыі, пацешныя роставыя лялькі "Каза” і “Певень", зоны актывацыі: стральба з лука ("з прысоскамі"), перацягванне каната, армрэстлінг, дартс, бой падушкамі на бервяне, гіравы спорт, конкурсы: "паяданне бліноў на хуткасць", "прыпеўкі", "перапляс", "гонкі на веніках", карагоды, "раўчук", размалёўка хной, шаржы – усё гэта сустракала гасцей масленіцы.

масленица, БГУ, 2017, армрестлинг

Па шляху да "Горада майстроў" (hand made-кірмашу ўпрыгажэнняў і вырабаў з гліны, дрэва, лямца, сцякла, нітак і металу, малюнкаў алоўкам, паштовак у стылі дудлінгу, зенарту, біжутэрыі, кампазіцый з цукерак, брошак) аматары народнай творчасці змаглі праслухаць лекцыю кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ  "Будзе Масленка – будзе ля пупа красненька!".

масленица, БГУ, 2017, самовар, народные промыслы, музей

Здзівілі паказальныя нумары артыстаў Белдзяржцырка "Ігра з хулахупамі" (Наталлі Суворавай), сілавых атлетаў (Багдана і Дзмітрыя Казаковых), артыстаў на хадулях і запальнае фаер-шоу, а таксама розныя розыгрышы і конкурсы ад крэатыўнага вядучага, майстар-клас па слэклайне (хада па нацягнутым стропе), майстар-класы па чаканцы манет.

масленица,БГУ, 2017, цирк, богдан и дмитрий казаковы

Несумненна, кожны ўдзельнік праграмы мог пакаштаваць знак сонца – бліны і іншыя пачастункі.

Чаканай падзеяй стаў пачастунак блінамі пераможцаў конкурсаў і гледачоў з рук самога рэктара БДУ Сяргея Абламейкі.

масленица, БГУ, 2017, ректор сергей абламейко, печет блины, самовар, сушки, девушки в белорусских национальных костюмах

Відовішчнай падзеяй свята стаў "Кулінарны батл" па выпечцы бліноў з начыннем сярод камандаў працаўнікоў і студэнтаў БДУ, ацэнку якога за хуткасць, якасць і прыгажосць бліноў далі шэф-повар кафэ "Дэпо" – “Блінцовая каралева” Дар'я Бакун і саліст групы "Дразды" Віталь Карпанаў. масленица, БГУ, 2017, сжигание чучела,ректорат Традыцыйна кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла.

Завяршылася гулянне запальным выступленнем адмысловага госця – саліста групы "Дразды" Віталя Карпанава.

Спадзяемся, што ў гэты дзень удзельнікі імпрэзы атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі, шмат энергіі, уражанняў і радасці.

масленица, БГУ, 2017, девушка хлопает, улыбается, студентки, национальный белорусский костюм

Дар'я СПЕЦАНАВА

Фотаздымкі Васіля Кузьмічкіна

Яшчэ больш фота на галерэе i ў лiчбавым фотаархiве

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *