Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка віншуе з Днём ведаў!

1 Sep, 2015.

big_83163+Дарагія першакурснікі, студэнты, аспіранты і калегі!
Ад усёй душы віншую з Днём ведаў!

Пачатак новага навучальнага года заўсёды адзначаны радаснымі пачуццямі, асаблівымі чаканнямі і надзеямі. 1 верасня – гэта светлае свята, якое ўслаўляе веды як рухальную сілу грамадскага развіцця. На працягу ўсёй сваёй амаль векавой гісторыі БДУ з’яўляецца вядучым айчынным адукацыйна-навуковым і інтэлектуальным цэнтрам. Яго дзейнасць забяспечваеце вы – таленавітыя студэнты, кваліфікаваныя выкладчыкі і вядомыя навукоўцы!
Я асабліва рады ў гэты вераснёўскі дзень вітаць нашых першакурснікаў. Тых, хто вытрымаў жорсткія ўмовы уступнай кампаніі і па праве заслужыў статус студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта! Для вас пачынаецца абсалютна новы этап, багаты яркімі падзеямі і хваляваннямі. Студэнцтва – гэта час інтэлектуальнага і асобаснага фарміравання, набыцця новых сяброў, настаўнікаў і традыцый. І задача нашых педагогаў – раскрыць шматграннасць маладых талентаў, развіць здольнасці кожнага студэнта і матываваць яго да дасягнення пастаўленых мэтаў. У БДУ атрымліваюць якасныя веды, якія дазваляюць стаць спецыялістам найвышэйшага класа і далучыцца да свету навуковай эліты.
Спадзяюся, што наша сумесная штодзённая праца прынясе максімальную карысць роднай Беларусі і нашай альма-матэр!
Жадаю ўсёй універсітэцкай супольнасці здароўя, невычэрпнай энергіі, творчых і навуковых дасягненняў, аптымізму і дабрабыту.
Са святам, дарагія сябры! З Днём ведаў!

З павагай,
рэктар БДУ акадэмік Сяргей АБЛАМЕЙКА

print

Вам таксама можа спадабацца: