Якая радасць вас натхняе? Адкажа тэст

8 Sep, 2015.

к преамбуле

У дзейнасці Псіхалагічнай службы БДУ шырока выкарыстоўваецца тэсціраванне. І што б ні казалі скептыкі, вынікі тэстаў добрыя для пашырэння «ўнутранага далягляду», развіцця самакрытыкі, як крыніца ідэй для самаўдасканалення. Сёння мы пагаворым пра радасць.

Радасць – гэта моцная і чыстая эмоцыя, да якой мы ўвесь час імкнёмся. Не сакрэт, што ў кожнага з нас могуць быць свае прычыны для радасці. Адны цешацца, калі зведваюць мноства адчуванняў, дасягаюць гранічнага напалу пачуццяў і паўнаты вопыту. Іншыя чэрпаюць радасць, ствараючы новае, усведамляючы, што дзеюць уласнае жыццё. Трэція імкнуцца да дасканаласці і выканання ўсіх жаданняў – толькі тады яны адчуваюць сапраўдную радасць. Па словах мудраца Ашо, «радасць з’яўляецца знутры, яна ўзнікае ў нашым сэрцы, у самым цэнтры нашай сутнасці. Радасць узнікае, калі мы звяртаем увагу ўнутр сябе».
Мы прапануем з дапамогай тэста звярнуць увагу «ўнутр сябе» і зразумець, што прыносіць найвялікшую радасць асабіста вам. «Улюбёны» тып радасці можа шматлікае сказаць пра ваша стаўленне да жыцця.

1.    Сёлета вы вырашылі запі­сацца на акцёрскія курсы. Першая рэпетыцыя, вы нікога не ведаеце. Як вы сябе паводзіце?
А.    Вы размаўляеце з усімі.
Б.    Вы спрабуеце адшукаць арыгі­нальных і творчых асоб.
В.    Вы седзіце ў сваім куце, а потым падыходзіце да тых людзей, з якімі ў вас узнікла жаданне пагаварыць.

2.    Вы даўно нацэліліся на цікавую пасаду ў сябе на факультэце. Яна толькі што вызвалілася, але вы даведваецеся, што яе атрымае ваш сябар. Ваша рэакцыя?
А.    Гэта шматкроць узмацняе ваша жаданне дасягнуць поспеху.
Б.    Вы вырашаеце стварыць уласную студэнцкую арганізацыю.
В.    Вы віншуеце яго і шчыра за яго радуецеся.

3.    Вы запрошаны на вечарынку, арганізаваную адным з вашых сяб­роў. Свята атрымалася, калі…
А.    Вы танчылі ўсю ноч да поўнай знямогі.
Б.    Вы змаглі абмеркаваць з прыяцелем апошнія свецкія навіны.
В.    У вас з’явілася нагода пафлір­таваць з тым, хто вам даўно падабаецца.
4.    Для вас жыццё ў поўнай меры знаходзіць сэнс пры ўмове…
А.    Памнажэння досведу.
Б.    Завяршэння справы, якую вы лічыце сваёй.
В.    Духоўнага ўзбагачэння.

5.    Калі вы закахаецеся…
А.    Вы заўсёды закаханы адразу ў некалькіх чалавек!
Б.    Гэта вас натхняе!
В.    Вы ідзяце да канца ў сваім жаданні.

6.    На канікулах вы выка­рыстоўваеце час, каб…
А.    Спаць. Трэба ж калісьці адаспацца!
Б.    Бавіць час са сваімі блізкімі.
В.    Чытаць кнігі, якія не атрымалася прачытаць за год.

7.    З набліжэннем навагодніх святаў вы адчуваеце радасць і нецярпенне. Што вы прадчуваеце?
А.    Задавальненне ад святочнага стала. Нішто вас так не цешыць, як перспектыва выдатнай вячэры!
Б.    Задавальненне рабіць падарункі сваімі рукамі.
В.    Задавальненне дарыць пада­рункі. І зусім не важна, што вы ат­рымаеце наўзамен.

8.    Якія вашы якасці асабліва шануюць аднагрупнікі?
А.    Уменне будаваць адносіны.
Б.    Здольнасць да творчасці.
В.    Арганізатарскія здольнасці.

9.    Прыязджаючы ў іншую краіну, вы абавязкова…
А.    Хочаце ўсё паспрабаваць, усё даследаваць. Вам цікава адкрываць для сябе ўсё новае!
Б.    Аддаяце належнае ўсім мясцовым стравам і рамёслам.
В.    Чытаеце ўсе даведнікі, якія трапляюцца пад руку.

10.    Жыццё ўдваіх не заўсёды бывае простым. Успомніце вашу апошнюю сварку. Яна стала для вас нагодай…
А.    Для таго, каб выпусціць пару.
Б.    Для абнаўлення адносін.
В.    Для цяжкай дэпрэсіі.

11.    Вы з сябрамі толькі што былі на выдатным канцэрце. Выхо­дзячы з залы, вы…
А.    Знаходзіцеся ў неверагодным захапленні, і яно яшчэ доўга вас не пакіне!
Б.    Вырашаеце заўтра ж запісацца на курсы спеву.
В.    Проста шчаслівыя, што змаглі падзяліць гэту радасць з іншымі.

12.    Вы абвясцілі ўсім: заўтра вы кідаеце курыць. Што вас да гэтага падштурхнула?
А.     Нічога. Хіба хтосьці паверыў, што вы і сапраўды збіраецеся кінуць?
Б.     Адчуванне бяссілля, выкліканае вашай залежнасцю.
В.     Вашы блізкія больш не могуць выносіць цыгарэтны дым.

ВЫНІКІ ТЭСТА

Палічыце колькасць літар А, Б і В. Найбольшая колькасць балаў дазваляе меркаваць пра тое, якая ваша галоўная філасофія радасці.
Псіхалагічная служба БДУ прапануе праекты, удзел у якіх дапаможа вам развівацца ў адпаведнасці з вашым тыпам радасці.

Профіль А
Ваша радасць не зводзіцца да адсутнасці пакуты. Наадварот: памяншэнне колькасці непрыем­насцяў паслабіла б вашу здольнасць цешыцца. Актыўныя дзеянні, накі­ра­ваныя на рашэнне праблем, разводзяць руціну вашага жыцця. Якія б пачуцці вы ні адчувалі, вы пражываеце іх максімальна поўна. Радасць для вас – гэта перш за ўсё ап’яненне пачуццямі, захапленне, а часам празмернасці. Дзеля гэтага вы ўвесь час шукаеце новыя адчуванні.
Радасць дастаецца вам нялёгка: яна спароджана не ўнутраным спакоем, а сапраўднай барацьбой. Не спрабуйце ўвесь час перасягнуць сябе. Не грэбуйце простымі жыццёвымі падзеямі, у іх вы зможаце адчуць радасці, пра якія раней і не падазравалі.

ПРофиль АПрапануем праект «Гульнятэка» ў рамках Студэнцкага псіхалагічнага клуба
Тут вы знойдзеце месца для рэалізацыі сваіх імпульсаў, атрымаеце магчымасць прымерыць на сябе розныя ролі, паэксперыментаваць у нязмушанай атмасферы. У рамках праекта «Гульнятэка» вы лёгка знойдзеце прымяненне вашай несуцішнай натуры, пазнаёміцеся з гульнявымі стратэгіямі і тактыкамі, пагутарыце з цікавымі людзьмі.
Трэнінгі і трэнінгавыя модуліПРофиль А2
Мы таксама прапануем прыняць удзел у трэнінгавых праграмах, прысвечаных мэтапакладанню, крэатыўнасці, сацыяльнаму ўзаемадзеянню. Вы даведаецеся, як стаць больш эфектыўнымі ў жыцці, сустрэнеце іншых мэтанакіраваных і актыўных студэнтаў.

Профіль Б
Радасць для вас з’яўляецца вынікам творчасці. Праз творчасць вы фарміруеце ўласную асобу і адначасова ўплываеце на навакольны свет. Сапраўдная радасць нараджаецца з адчування таго, што вы стварылі нешта новае, унікальнае. Для такой радасці ёсць шмат спосабаў: падарыць усмешку, напісаць карціну, прыгатаваць смачную страву, прыдумаць новую ідэю і інш.
Імкніцеся да таго, каб ваша роля творцы не занадта аддаліла вас ад навакольных. Бо вашы адносіны з людзьмі таксама могуць стаць крыніцай натхнення.
Прапануем праект «Творчая майстэрня»Профиль Б
Тут вы навучыцеся распрацоўваць і праводзіць трэнінгі па эфектыўнай камунікацыі, развіцці лідарскіх здольнасцяў, прамоўніцкім майстэрстве і інш. Мы падтрымаем вашы творчыя задумы і дапаможам вам упэўнена і эфектыўна прайсці шлях «ад задумы да рэалізацыі».
Праект «Фэст практычнай псіхалогіі»
Напісаць эсэ на прапанаваную тэму, задаць актуальнае пытанне псіхолагу, прыняць удзел у розных конкурсах і віктарынах вы зможаце на нашых мерапрыемствах, якія рэгулярна праводзяцца супрацоўнікамі Псіхалагічнай службы.

Профіль В
Дасягаць усё большай дасканаласці і тым самым задавальняць свае жаданні – у гэтым ваша крыніца радасці. Ваша радасць з’яўляецца праявай вашай нязменнай здольнасці дзейнічаць. Яна сведчыць пра змены да найлепшага, развіцця патэнцыялу. Імкнучыся да радасці, вы жадаеце таго ж і для навакольных. Не блытайце дасягненне большай дасканаласці з пер­фек­цыянізмам. Як той казаў, «найлепшае – вораг добрага».
Прапануем праект «Студэнцкі псіхалагічны клуб»Профиль В
Тут у коле аднадумцаў вы зможаце паглыбіць свае веды ў галіне псіхалогіі, падзяліцца сваім меркаваннем і пачуць меркаванне іншых людзей па пытаннях, якія вас цікавяць. Праект «Студэнцкі псіхалагічны клуб» – гэта месца для тых, хто хоча навучыцца разбірацца ў псіхалогіі чалавечых учынкаў, імкнецца атрымаць досвед паспяховых зносін, адкрыты для самапазнання.Праект «Школа ўсвядомленага бацькоўства»
На занятках нашы спецыялісты дапамогуць вам прымерыць на сябе ролі адказных мужоў, жонак і бацькоў. Вы зможаце лепш усвядоміць сябе ў ролі будучых бацькоў, па-іншаму зірнуць на ўзаемаадносіны з уласнымі бацькамі, сфарміраваць пазі­тыў­ныя ўстаноўкі на сям’ю.

У артыкуле скарыстаны матэрыялы часопіса «Psychologies

print

Вам таксама можа спадабацца: