Студэнт юрыдычнага факультэта БДУ Максім Сцефановіч пра палітыку, запатрабаваных спецыялістаў і ўкраінска-грузінскі досвед

5 Oct, 2015.

Paa0kNgURGY + У кастрычніку юрыдычны факультэт БДУ адзначае 90-годдзе. Больш за 3 тысячы студэнтаў вучацца па трох асноўных спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права, паліталогія. Студэнт факультэта Максім Сцефановіч распавёў газеце "Універсітэт" пра свае поспехі і планы на будучыню. Пра ўсвядомленасць выбару Максім вывучаю паліталогію і цікавіцца палітычныя ідэалогіяй і палітычнай тэорыяй, статыстычнымі даследаваннямі. Да паліталогіі Максім прыйшоў цалкам усвядомлена. "Ёсць і тыя, хто паступаюць на гэту спецыяльнасць і сапраўды не могуць вызначыць, якая іх канчатковая мэта. І гэта мэта відавочна не звязана з палітычнымі даследаваннямі ці з палітычнай практыкай”. Ён паступіў у ВНУ па-за конкурсам дзякуючы рэспубліканскай алімпіядзе па грамадазнаўстве. У адзінаццатым класе ездзіў адразу на дзве алімпіяды: па гісторыі і грамадазнаўстве. "Аддаў перавагу юрыдычнаму факультэту не столькі дзякуючы праву. Хоць я не скажу, што цікаўлюся толькі паліталогіяй. Лічу, што палітычныя даследаванні непарыўныя з правам, эканомікай, гісторыяй. Гэта для мяне ў комплексе. Менавіта з прычыны паліталагічнай спецыяльнасці, якая тут ёсць". Акрамя акадэмічных даследаванняў на факультэце, Максім пашырае аналітычны досвед дзякуючы таму, што супрацоўнічае з дыскусійна-аналітычнай супольнасцю "Ліберальны клуб", навукова-даследчым цэнтрам Мізеса. "Супрацоўнічаю ў напісанні аналітычных, дыскусійных матэрыялаў. Пэўны досвед аналітычнай працы ў мяне ёсць. Для мяне гэта не ў навінку". Прытым, што ў Максіма ёсць улюбёныя тэмы, ён лічыць, што можа асвятляць электаральныя кампаніі, аналізаваць пэўных палітычных дзеячаў, працу інстытутаў дзяржаўнай улады ці грамадства. Пра супрацоўніцтва з "Ліберальным клубам" Яшчэ школьнікам Максім пачаў цікавіцца ліберальнай тэорыяй, аўстрыйскай эканамічнай школай. Чытаў, знаходзіў крыніцы, дзе была інфармацыя пра гэтыя тэмы. "Калі ліберальны клуб абвясціў конкурс эсэ, прысвечаныя эканамічным, рынкавым рэформам у Беларусі, то я вырашыў паўдзельнічаць. Заняў другое месца і стаў супрацоўнічаць з клубам, наведваць мерапрыемствы, пісаць для іх аналітычныя матэрыялы. Максім праходзіў вытворчую практыку ў "Ліберальным клубе" і цяпер працягвае пісаць аналітычныя матэрыялы. Пра Украіну і Грузіі Сёлета Максім наведаў Украіну і Грузію. Ва Украіне ён пабываў на сацыял-дэмакратычнай летняй школе фонду Фрыдрыха Эберта. "Мне было цікава, што з сябе ўяўляе сацыял-дэмакратыя. Я падкрэсліў новыя звесткі з гутарак з каардынатарамі гэтага форуму". Максіму было цікава ўбачыць Украіну пасля ўсіх падзей, якія адбыліся там за два гады, і ацаніць, што там адбываецца цяпер. "У гэтым сэнсе досвед атрымаўся вельмі карысны. Я ўбачыў, што Украіна ідзе па шляху рэформаў. Цяпер украінцы знаходзяцца ў пошуку шляху, па якім хочуць ісці". У Грузіі Максім наведаў школу грамадскага выбару новай эканамічнай школы, арганізацыю, якая папулярызуе ліберальныя рэформы і ліберальную тэорыю ў Грузіі. "У мяне была цікавасць, як у палітолага, які захапляецца эканамічнай тэорыяй. Акрамя таго, я ўбачыў практычнае прасоўванне тых рэформаў, якія ў Грузіі праводзяцца. Гэта вельмі развітая сфера паслуг. Пачынаючы ад турыстычнага сэрвісу, заканчваючы абслугоўваннем у кавярнях, рэстаранах. Больш за тое, сама дынаміка эканамічнага развіцця ўражвае. У Грузіі яшчэ шмат таго, што трэба рабіць. Але галоўнае, Грузія – гэта дынамічная краіна". Пра будучыню Максім працягвае наведваць мерапрыемствы "Ліберальнага клуба". "Калі пачынаецца навучальны год, то зважаеш і на акадэмічную дзейнасць. А на будучыню: планую наведаць тыя ж мерапрыемствы, у якіх удзельнічаў гэтым летам". Яму цікавая эканамічная школа і конкурс эсэ, які праводзіць грузінскі фонд InLiberty.3hzaBCzcedY + "Але я таксама працягваю шукаць новыя конкурсы, не спыняюся на тых фарматах, якія ўжо былі. Як толькі з'яўляецца штосьці яшчэ – цікаўлюся". Таксама Максім удзельнічае ў акадэмічнай дзейнасці ўніверсітэта. "Канферэнцыі, алімпіяды – мне ўсё гэта асабліва блізка". Пра тое, як усё паспяваць, і запатрабаванасць прафесіі Максім кажа, што графік яго жыцця напружаны. Часу бракуе на тое, што хацелася б: на чытанне і іншыя хобі. "Але я ўсё адно лічу, што гэта вельмі карысна. У Беларусі магчымасць для гэтага ёсць. У нас не так шмат аналітычных цэнтраў, таму, займаючыся ў гэтых сферах, ты можаш чагосьці дамагчыся". Для яго гэта не толькі захапленне. Максім усведамляе, што на практыцы не так шмат спецыялістаў, якія займаюцца паліталогіяй. "Паступаюць на паліталогію многія, заканчваюць яе, а затым сыходзяць у іншыя сферы. Не так шмат палітычных аналітыкаў у Беларусі, што стварае пэўную нішу для маладых спецыялістаў. Але ўзровень палітычнай канкурэнцыі змяняецца. І ён можа ўзрасці ў любы момант. І тады попыт на палітычную аналітыку таксама можа павялічыцца". Пра навучальную праграму на факультэце і маладую паліталогію Для таго, каб даведацца ўсё, што ён хоча, Максім карыстаецца апроч асноўных лекцыйных матэрыялаў дадатковымі звесткамі. "Я лічу, у гэтым няма віны выкладчыкаў і навучальнай праграмы. Любыя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя даследаванні вельмі шырокія. Ёсць мноства кірункаў, школ. І калі мяне цікавіць штосьці канкрэтнае, то ў рамках універсітэта гэта звычайна пачатковая інфармацыя. Гэта можа адбывацца з-за таго, што гэта галіна досыць новая і невядомая". Максім падкрэслівае, што ўніверсітэт дае тэарэтычную базу, фундаментальныя веды, якія будуць добрай кропкай адліку.А таксама лічыць неацэннымі для досведу метадалогію даследаванняў, якая ёсць на факультэце. І кожны выпускнік не шукае карысную інфармацыю хаатычна. "Трэба разумець, што паліталогія як навука ў Беларусі маладая. У савецкі час паліталогія не выкладалася. Тыя выкладчыкі, якія цяпер займаюцца паліталогіяй, раней выкладалі адпаведныя ідэалагічныя дысцыпліны. Таму яны са сваімі студэнтамі знаходзяцца ў пошуку інфармацыі і працэсе навучання. У нас так і не склалася пакуль паліталагічнай школы. Хоць на базе БДУ ёсць ужо перспектыўныя даследаванні". Пра хобі Калі ў Максіма ёсць вольны час, ён чытае кнігі. У першую чаргу гэта сучасная літаратура. Яго ўлюбёныя аўтары: Герман Гесэ, Чак Паланік, Ру Маракамі, Джон Фаулз, Айн Рэнд. Таксама Максім слухае розную музыку, ад сучаснай беларускай да замежнай. Пра фільмы, якія дазваляюць даведацца пра палітыка Максім распавядае, што частка палітычнага аналізу прысутнічае ў "Сакавіцкіх ідах" з Джорджам Клуні, серыялах "Картачны дамок", "Уся каралеўская раць". Ёсць антыўтопіі, якія дазваляюць зразумець сутнасць такіх паняццяў, як "палітычны рэжым": "V" значыць Вендэта", экранізацыя Оруэла "1984". "Палітычных фільмаў можа выходзіць даволі шмат. Не ўсе з іх якасныя і ў поўнай меры адлюстроўваюць паняцце палітыкі. А часцей за ўсё – паказваюць нейкія стэрэатыпы пра яе". Пажаданне абітурыентам Перш за ўсё Максім раіць спытаць самога сябе, ці цікавая гэта яму гэта спецыяльнасць. Калі абітурыент сочыць за навінамі, яму цікавыя выступленні палітыкаў. Важным пунктам таксама з'яўляецца тое, што будучы студэнт ужо ў пэўнай меры жыве гэтым і вольны час прысвячае будучай прафесіі. "Чатыры гады навучання для цяперашніх студэнтаў – гэта ўсё адно даволі вялікі тэрмін. Таму, калі ім гэта цікава, далей яны павінны глядзець, што гэта адукацыя можа ім даць. Паглядзець, які пералік дысцыплін, якія напрамкі ёсць на факультэце. Акрамя таго, улічыць пытанне далейшага працаўладкавання. Калі студэнт удала скарыстаецца тымі магчымасцямі, якія дае паліталогія, і будзе ўдзельнічаць не толькі ў акадэмічных праектах, тады ён знойдзе шмат магчымасцяў для ўласнага развіцця і будучай прафесіі". Фаіна НАКАНЕЧНАЯ  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *