Iран. Краіна, дзе ў адзін дзень можна сустрэць 4 пары года

15 Oct, 2015.

 ФМО Открытие Иранской выставки 2015Зламаць стэрэатыпы, пазнаёміцца з іранскай культурай і навукай можна было 8 кастрычніка ў БДУ. Выстава праходзіла на ФМА, ў холе 6 паверха. І хоць экспазіцыя працавала толькі адзін дзень, гэтага хапіла, каб у марах пачаць планаваць наступны адпачынак каля Персідскага заліву. Чаму? Зараз паглядзім. Аб самой выставе Асаблівасцю стаў тэматычны падзел на дзве зоны: навуковую і культурную. Першая была прадстаўлена 20 банерамі, што змяшчалі інфармацыю пра творчасць паэтаў. Культурная праграма прадугледжвала дэманстрацыю твораў мастацтва Ірана. Персідскі народ ганарыцца разнастайнымі тэхнікамі, з дапамогай якіх робіцца керамічны посуд ці абрусы. Было паказана звыш 50 вырабаў ручной працы, выкананых вядучымі іранскімі майстрамі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прымаў удзел дэкан ФМА БДУ Віктар Шадурскі. Завітаў і дарадца па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдалмаджыд Шафаі. ФМО Открытие Иранской выставки 2015 Ён паспеў трошкі расказаць пра экспанаты, што былі прадстаўлены гледачам. І прапанаваў праводзіць часцей такія сустрэчы. “Амар Хаям, наколькі я ведаю, з’яўляецца адным з любімых і найбольш вядомых паэтаў у Беларусі. Быў адкрыты вялікі аддзел літаратуры яго твораў ў Нацыянальнай бібліятэцы. Але мы маем шмат вялікіх творцаў слова, хацелася б пазнаёміць беларусаў і з імі. З дапамогай БДУ можна правесці кангрэс ці фестываль”, —адзначыў пасол. Сучасны Тэгеран - горад вытворчасці І увогуле, кожны горад гэтай загадкавай краіны. У Іране працвітаюць розныя віды традыцыйных мастацтваў і народныя промыслы. Таму першае, што прыцягвала погляд—незлічоны керамічны посуд, металічныя гарлачы, абрусы, іранскія дываны, чаканка, мініяцюры і іншыя прадметы дэкору. Павел Сторчак, экскурсавод і ідзін з арганізатараў, падрабязна паведамляў пра кожную рэч выставы. ФМО Открытие Иранской выставки 2015 Так, знакамітыя персідскія дываны вяжуць некалькі гадоў. Зроблены яны заўсёды са 100% шоўку. Працэс стварання такой рэчы заключаецца ў тым, каб навязаць вузельчыкі (завязваецца з адваротнага боку вузельчык, абразаецца, спераду застаецца ўзор). Фарбамі карыстаюцца выключна натуральнымі. Таму ва ўсім свеце персідскі дыван--даволі дарагая рэч. А абрусы выкананы ў стылі набіўнога малюнка каламкар. Дарэчы, у Беларусі існуе падобная да гэтага тэхніка. Посуд, што выкарыстоўваюць іранскі народ, з металічнай асновы, якую таксама ўручную распісваюць. А пасля абпальваюць 2 разы пры 800 градусах. ФМО Открытие Иранской выставки 2015 Акрамя гэтага, студэнты мелі магчымасць бачыць выступленне музыкі на іранскіх інструментах, паслухаць нацыянальныя мелодыі. Іранцы маюць вялікія сем'і, і хаця б адзін будзе валодаць музычнай граматай. З дзяцінства вучацца іграць на ударных і струнных. З еўрапейскіх інструмантаў паважаюць скрыпку. Навука ФМО Открытие Иранской выставки 2015Наведвальнікам распавялі пра вялікіх мудрацоў Румі, Рудакі, Амара Хаяма, услаўленага сярэднявечнага навукоўца і ўрача Авіцэну і іншых. Акрамя таго, была падрыхтавана экспазіцыя пра сучасных іранскіх навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннямі ў розных галінах навукі, а таксама вядучыя ВНУ гэтай краіны. ФМО Открытие Иранской выставки 2015 Медыцына На здзіўленне, Іран лічыцца краінай, дзе больш за ўсё робіцца пластычных аперацый. Вельмі папулярная рынапластіка. Прычым робяць яе не толькі жанчыны, але і мужчыны. “ Калі табе 25 гадоў і ў цябе свой нос--ты няўдачнік, -- з усмешкай распявядае Павел Сторчак. --Многія іранцы, каб не здацца беднымі, проста лепяць сабе пластыр на нос! Потым некалькі месяцаў ходзяць з ім, каб усе ўбачылі і думалі, што іх сябра зрабіў аперацыю”. Трошкі пра прыроду Адна з самых вялікіх памылак—прадстаўляць, што Іран гэта толькі пустыня і вярблюды. Насамрэч, тут ў адзін дзень можна сустрэць 4 пары года. Недзе будзе на тэрыторыі Ірана восень, а недзе зіма. Гэта звязана з тым, што краіна выцягнутая з поўначы на ​​поўдзень. Пачынаецца з Каспійскага мора, а скончываецца Персідскім залівам. Гэта краіна яшчэ горная, з вялікай колькасцю вадаспадаў, рэк, азёраў. Тэмпература такса здіўляе: на поўначы будзе -20, на поўдні + 30. Аднак, прыязджаючы сюды, іранскія студэнты мерзнуць. Таму што вільготнасць у нас нашмат большая. Жанчына і мужчына Становішча жанчыны там зусім не такое, якое можна уявіць. У Іране дазволена мець 3 жонкі, але здараецца гэта вельмі рэдка. Бо другі шлюб адбудзецца толькі тыды, калі першая жонка дазволіць і калі ў жаніха хопіць грошай. Бо па закону, муж цалкам павінен забяспечыць сваю названую. Яна таксама можа працаваць, калі хоча. Але звычайна іранкам гэта проста не патрэбна. “Вось і атрымліваецца, што жанчыны там больш абаронены, чым мужчыны. Пры заключэнні шлюбу жаніх павінен плаціць выкуп. А калі па нейкіх прычынах сям’я распадаецца, жонцы ўсё застаецца. Менавіта таму сёння некаторыя іранцы шукаюць сабе жонку-беларуску? ”, -- разважае Павел. Вось на такой вясёлай ноце скончылася экскурсія па краіне персаў. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якімі змаглі б азнаёміць з Іранам, з яго гісторыяй , традыцыямі і поглядамі. На памяць раздавалі паштоўкі, дыскі і брашуры. Экспазіцыя не толькі зацікавіла, але і настроіла на гарманічны лад. Хадзіе Кхарбар, студэнтка ФФСН, галоўны арганізатар
Шчыра вітаем вас! Мы спадзяёмся, што змаглі арганізаваць выставу, якая пакажа культуру і цывілізацыю Ісламскай Рэспублікі Іран. Выказваем падзяку і ўдзячнасць за супрацоўніцтва, спрыянне і дапамогу пасольству Ірана і дэкану ФМА Віктару Шадурскаму. А таксама ўсім працаўнікам і студэнтам БДУ. Спадзяёмся, што мерапрыемства стане штуршком да больш цеснага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі”.
Павел Сторчак, студэнт экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава, арганізатар
 “Плануем выставы і ў іншых універсітэтах Мінска. Сёння зроблены першы крок, і не ўсё атрымліваецца паказаць. У нас яшчэ столькі інфармацыі і праектаў! Напрыклад, планавалася асабістая лекцыя па вырабах ручной працы, хацелася паказаць відэа. А яшчэ ў мяне ёсць праграма, 3D-мадэль музеяў Ірана. Калі глядзіш слайды, можна круціць карцінку ў любы бок, пабачыць нават лямпачкі на столі”.
Таццяна МОРАВА Фота Генадзя КРАСКОЎСКАГА
ФМО Открытие Иранской выставки 2015

Хадзіе і Павел нагадалі нашаму карэспандэнту шчасця з дапамогай вершаў іранскага паэта Хафіза

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *