Месца, дзе ажылі самыя жудасныя фантазіі

12 Nov, 2015.

Хелоуин БГУ Татьяна Морева Упершыню кафэ “Gaudeamus БДУ” прымала самых незвычайных наведнікаў. Ахвотнікаў усяго жудаснага і загадкавага, аматараў жахаў чакалі менавіта тут. Вечар пятніцы быў прысвечаны таямнічаму святу Хэлоўін. Як гэта было, мы зараз паглядзім. Сталовая змянілася: кажаны, прывіды, гарбузы ўпрыгожвалі памяшканне, а на сталах гарэлі свечкі. Вельмі цікавыя (і страшныя!) конкурсы, варажба на будучыню, прыколы і проста добры настрой вабілі кожнага, хто прыйшоў на свята. Гасцей віталі музычнымі нумарамі. Сваё вакальнае майстэрства дэманстравалі Вікторыя Талан, Вольга Шыбека, Валерыя Казлова, Антаніна Хаценка. Хелоуин БГУ Татьяна Морева Изоитко Николай Хлопец з сякерай палохаў гледачоў, непрыкметна з’яўляючыся перад самым тварам. Ну а больш за ўсё прыцягвалі ўвагу столікі, дзе сядзелі ведзьмачкі, вядзьмакі і гадалкі. Хелоуин БГУ Татьяна Морева Так званыя «Мясціны страху” мог наведаць кожны. Менавіта тут, прайшоўшы іспыт (а некаторыя конкурсы сапраўды патрабавалі мужнасці), атрымлівалі карткі з чарапкамі. Назбіраўшы больш за дзесяць вось такіх лісткоў, пераможца атрымліваў піцу. У самым “смачным” спаборніцтве перамагла я. Патрабаваліся тры ўдзельнікі. Прага салодкага даводзіць хуткасць і канцэнтрацыю ўвагі да такой ступені, што я паспела выкінуць арлом 3 манеткі, апрануць капялюш, шалік і мантыю, вытрыбушыць упакоўку і з'есці палову шакаладкі! З дапамогай… нажа і відэльца. А двое маіх супернікаў ўсё яшчэ спрабавалі кінуць манеткі… Вялікую папулярнасць мела варажба. Што будзе з кар’ерай, каму належыць тваё сэрца, наколькі вялікай будзе сям’я –усё гэта маглі прадказаць дзяўчаты-варажбіткі. Хелоуин БГУ Татьяна Морева Мне нагадалі доўгае жыццё і моцнае здароўе, траіх дзетак і шчаслівы шлюб. А вось з кар’ерай, па меркаванні чараўніц, у мяне не зусім атрымаецца. Паглядзім, што будзе праз колькі гадоў :) Ну а па-сапраўднаму спалохаў конкурс з куфрам. Патрэбна было дастаць пярцёнак, не гледзячы. Вось туды засунуць руку я адважылася сапраўды не адразу. Нават зазірнула пад стол (можа, там сядзіць студэнт і хапае за пальцы?). Заплюшчыўшы вочы, я рынулася на пошукі. Бр-р-р… У скрынцы яўна было нешта слізкае. Пахла зеллем. Рука дакранулася да плоці. Мой карацель ветліва распавёў пра разарваных пакутнікаў, чые кавалкі якраз-такі я і мацаю. Мой віск, напэўна, пачулі на вуліцы. Хелоуин БГУ Татьяна Морева У выніку я яшчэ доўга пераводзіла дух і мыла рукі. Скрынка была напоўнена ўсяго толькі пловам з курыцай. Вечар завяршаўся. Госці лічылі свае чарапкі і атрымлівалі смачныя прызы. Фатаграфаваліся і танчылі. А галоўная мэта – напужаць і напужацца, зрабіць Хэлоўін у гэтым годзе незабыўным – была дасягнута. Хелоуин БГУ Петрашко Мария Татьяна МореваМарыя Петрашка, Інстытут журналістыкі, 3 курс – Увогуле, ССЯА журфака з’яўляецца галоўным арганізатарам. У красавіку нам споўніўся год. І хоць мы паспелі зрабіць нямала, але я, як старшыня, лічу, што заўсёды трэба рухацца наперад, пакараць новыя вяршыні і шмат працаваць. Кафэ “Gaudeamus БДУ” – выдатная пляцоўка для розных мерапрыемстваў студэнцкіх арганізацый, адкрытая для ўсіх. Я шчаслівая, Хэлоўін удаўся, мне прыемна чытаць радасныя каментарыі задаволеных гасцей. І, вядома, дзякую кафэ за смачныя прызы па выніках нашых конкурсаў і такую ​​ файную пляцоўку для мерапрыемства! Хелоуин БГУ Виктория Таран Татьяна МореваВікторыя Талан, фізічны факультэт, 5 курс – Насамрэч было вельмі атмасферна і цёпла. Спатрэбіўся час, каб усе разагрэліся і перасталі сядзець на сваіх месцах. Але потым хлопцы і дзяўчаты дружна пачалі ўдзельнічаць у конкурсах і атрымліваць задавальненне ад Хэлоўіна. Студэнты не баяліся здацца смешнымі або пацешнымі. Арганізатарам асобнае дзякуй, яны вельмі адказна падышлі да святкавання. Касцюмы, сама праграма – усё заслугоўвае самай высокай адзнакі. Я лічу, што такое мерапрыемства можа стать традыцыяй, толькі патрэбна яго рабіць яшчэ маштабней. Каб прыходзілі ў асноўным не толькі студэнты Інстытута журналістыкі, але з іншых факультэтаў. І, канешне, мне было вельмі прыемна ўдзельнічаць самой у канцэрце. Дзякую, што запрасілі! Забылася на спакойны сон Таццяна МОРАВА Яшчэ больш фота тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *