Жанчыны дзеля БДУ

11 Nov, 2015.

Выставка "Женщины БГУ"

28 кастрычніка ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ адбылося адкрыццё выставы «Жанчыны БДУ». Праект быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем «Саюз жанчын БДУ» і прыўрочаны да Дня нараджэння ўніверсітэта . Гэта першы крок вялікага праекта, вынікам якога плануецца вы данне кнігі «Жанчыны БДУ».

Экспанаты выставы, а гэта кнігі, альбомы, буклеты, інфармацыйныя лісты, распавядаюць наведавальнікам аб гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і яго сучасным стане, а таксама аб навуковай і педагагічнай дзейнасці жанчын – дактароў навук, прафесароў, загадчыкаў кафедрамі, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў – членаў «Саюза жанчын БДУ». Сімвалічнае развіццё ўстановы ўмоўна адлюстравана пячатнай машынкай і сучасным ноўтбукам, што дапаўняюцца па-майстэрску ўладкаванымі стэндамі з чорна-белымі фотаздымкамі ўніверсітэцкага летапісу, а таксама каляровымі фотаздымкамі жанчын, лёсы якіх непарыўна звязаны з універсітэтам і дзейнасцю ў «Саюзе жанчын БДУ».

Выставка "Женщины БГУ" ,Ирина Казакова ,Владимир Кулаженко

Напачатку мерапрыемства з віншавальным словам звярнуўся да прысутных акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка – рэктар універсітэта, які адзначыў важнасць і  годнасць працы  жанчын, чыімі рукамі і розумам штодня робіцца прыгожае нет толькі ў сям’ях і ў грамадстве, але ў першую чаргу ў навуцы. Працягнуў думку аб ролі жанчын прарэктар па выхаваўцай працы і сацыяльным пытанням Уладзімір Васільевіч Сувораў, ён слушна заўважыў, што «Саюз жанчын БДУ» – гэта адзін з тых накірункаў, з тых падмуркаў развіцця сённяшняга ўніверсітэта,  у якім жанчыны з пашанай нясуць славу і прэзентабельнасць навучальнай установы.

Выставка "Женщины БГУ" ,Ирина Казакова ,Сергей Абламейко, Виктор Суворов

Больш падрабязна пра дзейнасць ГА «Саюза жанчын БДУ» і пра экспазіцыю выставы рассказала яго Старшыня Савета – Ірына Валер’еўна Казакова. Асаблівую ўвагу Ірына Валер’еўна звярнула на ролю жанчыны-педагога і выкладчыка, што фарміруе студэнта як грамадзяніна Беларусі. Яна пажадала БДУ росквіту і далейшых поспехаў.

З вялікай цікавасцю ўніверсітэцкая моладзь, а таксама ўсе прысутныя выслухалі выступленні запрошаных гасцей выставы — Жаны Вацлаваўны Некрашэвіч-Кароткай, Ядвігі Казіміраўны Яловічавай, Лідзіі Паўлаўны Максімавай, Таццяны Мікалаеўны Вараб’ёвай, Наталлі Тамашаўны Няпеўнай, Эмы Леанідаўны Маліноўскай і Ірыны Іванаўны Калачовай, якія падзяліліся сваімі навуковымі інтарэсамі і вопытам, звязаным з працай у любімай альма-матэр.

Выставка "Женщины БГУ"

Яны пажадалі энтузіязму, вялікіх дасягненняў, здароўя ўсім супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам, адзначаўшы, што ўсе разам ствараюць вялікую і высакародную справу, якая вызначае прыярытэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта як вядучай вышэйшай навучальнай установы Беларусі.

Вольга ГОРБАЧ

Выставка "Женщины БГУ"

print

Вам таксама можа спадабацца: