Праект TEMPUS NETCENG: мадэрнізацыя навучання аспірантаў

30 Dec, 2015.

DSC03552 Напачатку снежня (01–05.12) на базе Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся трэнінг для каардынатараў DLM-офісаў (DoctorsinLaborMarket) у рамках праекта TEMPU SNETCENG "Новая мадэль трэцяга ўзроўню вышэйшай інжынернай адукацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Балонскага працэсу ў Беларусі, Расіі і Украіне". Праект рэалізуецца ў БДУ з 2013 года на трох факультэтах (ФРКТ, фізічным, геаграфічным) і прысвечаны мадэрнізацыі навучальнага працэсу аспірантаў 3 года навучання інжынерных спецыяльнасцяў. Каардынатарам ад Беларусі з'яўляецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у асобе загадчыка кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, прафесара, доктара фіз.-мат. навук Саечнікава Уладзіміра Аляксеевіча. Таксама з беларускага боку далучаны Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Кожны ўніверсітэт-удзельнік праекта азнаёміў кансорцыум з праробленай працай па арганізацыі DLM-офіса ў сваім універсітэце і прэзентаваў планы на будучыню. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла Кулеш Святлана, спецыяліст упраўлення міжнародных сувязяў (удзельнік працоўнай групы па дадзеным праекце, каардынатар DLM-офіса). Арганізатары трэнінгу правялі маштабны семінар, прысвечаны камерцыялізацыі навуковых і даследчых праектаў, працы тэхнапаркаў, стварэнню навукова-вытворчых прадпрыемстваў, удзелу ў Startup-праектах і Spinoff-кампаніях. Для абмену досведам былі запрошаны спецыялісты і кіраўнікі адпаведных структур шэрагу еўрапейскіх ВНУ – Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедыміна (Літва), Левенскі каталіцкі ўніверсітэт (Бельгія), Універсітэт Томаса Мора (Бельгія), Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт (Германія), Іерусалімскі тэхнічны каледж (Ізраіль). Удзельнікі трэнінгу наведалі Тэхнапарк Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта, азнаёміліся з рэалізацыяй Startup-праекта "Разумны дом" і праекта па стварэнні запраўных станцыя для электрамабіляў. IMG_1245 Асноўная задача DLM-офіса – узмацненне сувязяў універсітэта з працадаўцамі: вызначэнне запатрабаванняў рынка працы ў выпускніках універсітэта, высвятленне патрабаванняў працадаўцаў да ведаў / кампетэнцый для мадэрнізацыі працэсу навучання і ўкаранення новых курсаў / дысцыплін, арганізацыя адмысловых трэнінгаў для выпускнікоў, семінараў для працадаўцаў, а таксама спрыянне камерцыялізацыі навуковых і адукацыйных вынікаў універсітэта. Сёння ўніверсітэт дае выпускніку (бюджэтнай формы) працоўнае месца па спецыяльнасці на прадпрыемствах краіны і да моманту закнчэння ВНУ спецыялісты, магістранты і тым больш аспіранты ўжо маюць працу. Таксама выпускнікі БДУ з'яўляюцца супрацоўнікамі НДІ, навуковых цэнтраў, даследчых лабараторый і ўнітарных прадпрыемстваў комплексу БДУ, дзе вядзецца навуковая, даследчая праца, рэалізуецца вытворчасць навукова-тэхнічнай прадукцыі.Такім чынам, некаторыя задачы DLM офіса досыць эфектыўна вырашаюцца ў рамках універсітэта. Зыходзячы з гэтага, працоўнай групай праекта было прынята рашэнне зрабіць упор на стварэнне агульнага інфармацыйнага асяроддзя для працадаўцаў і выпускнікоў, правесці аптымізацыю навучальных планаў, узмацніць вядзенне рэкламнай і інфармацыйнай дзейнасці. Таксама DLM-офіс плануе арганізаваць псіхалагічныя трэнінгі і майстар-класы для аспірантаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў з мэтай аптымізацыі камунікатыўных магчымасцяў маладых спецыялістаў, неабходных для арганізацыі прадуктыўнага ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі ў практычнай дзейнасці і ў міжасобасных адносінах, так званыя Softskills. Акрамя таго, еўрапейскія каардынатары праекты NETCENG з вялікай цікавасцю паставіліся да магчымасці прэзентацыі праекта ў рамках мерапрыемства "Дзень кар'еры БДУ" і плануюць прыняць непасрэдны ўдзел.Такая сустрэча дазволіць на тэматычнай пляцоўцы абмеркаваць запатрабаванні рынку працы РБ, задачы і магчымасці працадаўцаў, чаканні і матывацыі выпускнікоў. Плануюць наведаць мерапрыемства запрошаныя лектары з еўрапейскіх ВНУ.    
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *