БДУ дорыць дзецям казку (+відэа)

31 Dec, 2015.

DSC_1627 З прыходам зімы ўсе мы – дарослыя і дзеці – знаходзімся ў чаканні цуду. Сапраўдную зімовую казку падарыў усім БДУ 16 снежня падчас дабрачыннага канцэрта «Дух Каляд» для 150  дзяцей рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра  «Ждановічы». Нягледзячы на тое, што зіма сёлета не спяшаецца пацешыць нас марозам і снегам, у Ліцэі БДУ лу­наў дух каляд. Казачныя персанажы, у якіх пераўвасобілася тэатральная група «Мімы БДУ», за­баўлялі дзяцей. Дзеці гулялі і тан­чылі, а пасля паклікалі на свята Дзеда Мароза. Разам з дзецьмі ён вадзіў карагоды і дарыў падарункі. Сярод ахвотнікаў распавесці Дзядулю Марозу верш знайшліся не толькі дзеці, але і іх бацькі. А пасля пачаўся навагодні канцэрт. DSC_1618 Канцэрт адкрыў дзіцячы ансамбль «Лiтарынка», які падарыў тым, хто сабраўся, танец чароўных сняжынак і снегавічкоў. А затым з віншаваннем выступіў рэктар БДУ Сяргей Абламейка. Ён павітаў дзяцей і супрацоўнікаў ДРАЦ «Жда­новічы», з якімі ўніверсітэт сябруе ўжо даўно, а таксама выказаў спадзяванне, што студэнты і кі­раў­ніцтва БДУ будуць часцей сустракацца з дзецьмі на падобных святах. Рэктар запрасіў дзяцей паступаць у БДУ, дзе вучыцца самая таленавітая і творчая моладзь краіны. DSC_1682 Павіншавалі дзяцей з надыхо­дзячымі святамі і зоркі беларускай эстрады. На сцэне выступілі гурты «Лэйла» і Napoli, запальны танец выканаў калектыў Pops Foundation, а праспявалі для дзяцей Alen Hit, Вольга Сацюк, Ян Маерс, Аляксей Gross, Улад Чыжыкаў і Самара Хасун. Далучыліся да віншаванняў і творчыя калектывы БДУ: ансамблі танца «Крыжачок» і «Глорыя», фолк-медыя-група «Неруш», фаль­к­лорны ансамбль «Тутэйшая шляхта», танцавальны калектыў Fre­aks, студэнты і выкладчыкі БДУ –  Дзмітрый Нікановіч і Антон Мар­тынаў праспявалі для дзяцей, а Ягор Касякоў у пары з Анастасіяй Бельмач падарылі ім пачуццёвы танец. DSC_1717 Дзеці радасна сустракалі кожнага выступоўцу, танчылі і пад­пявалі артыстам, а таксама рас­павялі вядучым пра свае планы на навагоднюю ноч. Упершыню ў рамках канцэрта прайшла акцыя «Падары радасць дзецям», праз якую ўсе ахвотнікі змаглі прынесці нава­годнія па­дарункі. Дзякуючы мінча­нам выхаванцы рэабілітацыйнага цэнтра атрымалі салодкія пачастункі, школьныя прылады і нава­годнія цацкі. DSC_1842 З намі падзяліўся сваімі ўра­жаннямі адзін з вядучых імпрэзы Жан Cянкевіч: «Такія мерапрыемствы адназначна вельмі важныя. Напярэдадні навагодніх святаў выступіць на сцэне – гэта самае меншае, што кожны з удзельнікаў канцэрта мог зрабіць для дзяцей, якія ў гэты дзень былі ў зале. Дзякуй універсітэту, што даў магчымасць стаць адным з удзельнікаў святочнай праграмы «Дух Каляд»». Дар’я КОЎЗА Відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *