У пошуках адкрытай зоны еўрапейскай адукацыі

24 Dec, 2015.

Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс20 снежня Пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел выступіў перад студэнтамі на фізічным факультэце БДУ. Сустрэчу арганізаваў Student English Club. Лекцыя была прысвечана Балонскаму працэсу на прыкладзе Вялікабрытаніі..Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс Брус Бакнел адзначыў, што ўдзел у Балонскім працэсе – гэта істотны крок насустрач глабалізацыі і пазнаванні Беларусі на сусветнай пляцоўцы. Адукацыя ў Злучаным Каралеўстве Англійская, уэльская і ірландская адукацыя ўяўляюць сабой 13 гадоў школьнага жыцця. Усе дзяржаўныя і прыватныя школы вучаць дзяцей з 11 да 16 гадоў і рыхтуюць іх да атрымання GCSE (General Certificate of Secondary Education) – агульнага пасведчання аб сярэдняй адукацыі, або GNVQ (General National Vocational Qualification) – нацыянальнага пасведчання аб прафесійнай кваліфікацыі. Пасля сярэдняй школы 16-гадовыя англічане здаюць фінальныя школьныя экзамены на А-ўзровень, якія ўключаюць у сябе 3–4 прадметы па спецыяльнасці. Вышэйшая адукацыя ўяўляе сабой тры гады праграмы па атрыманні ступені бакалаўра, паслядыпломныя праграмы (магістратура, доктарская ступень) і MBA. Тэрмін «вышэйшая адукацыя» абазначае навучанне ва ўніверсітэтах, каледжах і інстытутах, якія прапануюць атрыманне вучонай або доктарскай ступені. Адукацыя ў Шатландыі мае некалькі адрозненняў ад брытанскай. Напрыклад, гэта 12 гадоў абавязковай адукацыі. Фінальныя іспыты ў школе складаюцца з 4–5 абавязковых прадметаў. А таксама трэба вучыцца 4 гады, каб атрымаць першую ступень вышэйшай адукацыі.Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс Гульня ў рэйтынгі Кожны еўрапейскі універсітэт, які сябе паважае, хоча апынуцца ў “топе” табліц і спісаў найлепшых вышэйшых навучальных устаноў. У прыклад Брус Бакнел прыводзіць групу «Расэл» (Russell Group). Гэта элітная група з 24 прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі. У сукупнасці на дадзеную групу прыпадае 2/3 усіх даследчых грантаў і фінансавання даследчых кантрактаў у Вялікабрытаніі, 56 % усіх прысуджаных у Вялікабрытаніі доктарскіх ступеняў. Найбольш уплывовыя ўніверсітэтык Оксфард і Кембрыдж. У складзе Оксбрыджа вучацца адны з самых паспяховых студэнтаў больш чым з 20 краін свету. Таксама папулярнымі рэсурсамі, па якіх можна ўбачыць найлепшыя універсітэты з'яўляюцца спісы газеты «Таймс», «Гардыян» і «Поўнага універсітэцкага гіда» (The Complete University Guide). Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс Крочым у Еўропу Пачатак адліку Балонскага працэсу вядомы. 18 верасня 1988 г. была створана Вялікая хартыя ўніверсітэтаў. Ва ўніверсітэце горада Балонні яе падпісалі 755 універсітэтаў з 80 краін. Вось некалькі характарыстык, якія робяць Балонскі працэс адметным. Па-першае, акадэмічныя свабоды. Наяўнасць акадэмічнага братэрства і студэнцкай асамблеі. Па-другое, інстытуцыянальная аўтаномія. Гэта значыць, што кожны ўніверсітэт можа валодаць сваім статутам, наборам правоў і свабод, а таксама вядзе ўласнае развіццё. Па-трэцяе, дзейнічае правіла: «Вучоба, выкладанне і даследчая дзейнасць». Гэта значыць, што кожная з гэтых трох частак прымяняецца да ўсіх удзельнікаў працэсу: студэнтаў, выкладчыкаў і г. д.Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс Па-чацвёртае, эфект спаборніцтва. Балонскі працэс уяўляе сабой адкрытае навучанне для людзей з усіх краін, таму і спецыялістаў, якія прэтэндуюць на пэўную працу, становіцца з кожным годам больш. Па-пятае, акадэмічная мабільнасць. Усе ўдзельнікі Балонскага працэсу могуць навучацца і абменьвацца вопытам ва ўніверсітэтах ва ўсім свеце. Другім этапам развіцця Балонскага працэсу варта лічыць Лісабонскую канвенцыю. У 1997 г. ЮНЕСКА прызнала кваліфікацыі студэнтаў, якія вучацца ў Балонскім працэсе. Праз год у Парыжы ў Сарбоне 25 мая 1998 г. паміж Францыяй, Германіяй, Італіяй і Злучаным Каралеўствам была падпісана дэкларацыя аб гарманізацыі еўрапейскай сістэмы вышэйшай адукацыі. У пошуках "Адкрытай зоны еўрапейскай вышэйшай адукацыі" падпісанты выказалі жаданне заахвочваць змены ў іх сістэмах вышэйшай адукацыі, каб "павысіць мабільнасць" і прывесці да "яшчэ больш цеснага супрацоўніцтва». Пасля гэтага асновай Балонскага адукацыі сталі тры цыклы: бакалаўрыят, магістратура, дактарантура. Іншым важным складнікам з'яўляецца наяўнасць крэдытаў, якія выкарыстоўваюцца як універсальная сістэма ацэнкі ведаў. Плюсы Балонскай сістэмы паводле Бруса Бакнела:
  1. Атрымліваючы ступень, ты таксама можаш выкладаць і займацца даследаваннямі;Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс
  2. Дзякуючы акадэмічнай мабільнасці можна вучыць, вучыцца і ўбачыць Еўропу;
  3. Адукацыя каціруецца не толькі ў краінах Балонскага працэсу, але і ва ўсім свеце.
Каб не страціць такія магчымасці, спадар пасол рэкамендуе ўсім беларускім студэнтам:
  1. Не губляць час марна, а вучыцца;
  2. Пашыраць свой акадэмічны вопыт, удзельнічаючы ў адукацыйным працэсе;
  3. Навыкі, навыкі, навыкі – гэта значыць, важная не толькі тэарэтычная падрыхтаванасць, але і практыка;
  4. Трэба ўмела падзяляць навучанне і даследаванне.
Напрыклад, Брус Бакнел распавёў, што адзін акадэмічны год для яго сыноў роўны 60 крэдытам, або 1500–1800 гадзінам навучання.

Пра арганізатара Student English Club – гэта некамерцыйны праект, які зладзілі студэнты. На сайце суполкі “УКантакце” арганізацыя пазіцыянуе сабе як месца для тых, хто шукае сяброў і цікавыя сустрэчы на англійскай мове.

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ Student English Club БГУ Брюс Бакнелл Болонский процесс      
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *