Што будзе з размеркаваннем у найбліжэйшыя два гады?

18 Feb, 2016.

IMG_0441++У студзені ў БДУ адбыўся круглы стол «Якім будзе рынак працы Беларусі ў 2016 годзе». Спецыялісты ў галіне рынку працы, прадстаўнікі бізнесу і ўніверсітэта, пагадзіліся з высновай, што сёлета прыйдзецца цяжка нават сталым спецыялістам, не кажучы ўжо пра маладых. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, што можа зрабіць універсітэт у гэтых абставінах, што рабіць самім студэнтам і што чакае ад сістэмы адукацыі бізнес. Круглы стол стаў часткай адукацыйнага праекта «HR-універсітэт БДУ», мадэратарам якога выступіў Сяргей КАЛЕСНІКАЎ, кансультант па арганізацыйным развіцці і персанале Pro Retail. «HR-універсітэт БДУ» – адукацыйны курс для кіраўнікоў і ўладаль­нікаў кампаній на базе Белдзярж­універсітэта. HR (з англ. Human Resources) – узаемадзеянне з патэнцыйнымі і дзейнымі супра­цоў­нікамі. Мы падрыхтавалі падборку найбольш цікавых тэм, якія закраналі на круглым стале. IMG_0392Аляксей Данільчанка, прарэктар па вучэбнай рабоце: «У 2016 г. сістэма адукацыі прадставіць прыкладна такую ж колькасць вы­пускнікоў, як і ў 2015. Калі сі­туацыя на рынку працы моцна не пагоршыцца, то нашы выпускнікі знойдуць попыт. А вось наступны год, 2017, будзе яшчэ цяжэйшы, таму што ў многіх нашых навучальных установах будзе двайны выпуск праз накладанне 4- і 5-гадовай праграмы навучання. Паўстае пытанне, ці зможа рынак працы змясціць усіх нашых спецыялістаў. Праблема складаная яшчэ і тым, што цяжка прагназаваць рынак працы. І тыя прагнозы, якія робіць і Міністэрства адукацыі, і Міні­стэр­ства эканомікі, і іншыя дзяр­жаўныя органы, як паказвае практыка, не спраўджваюцца. Мы рыхтуем спе­цыялістаў па накатанай схеме і не ўяўляем тую сітуацыю, якая можа скласціся на рынку працы. Хоць мы і рыхтуем добрых спецыялістаў, працадаўцы не заўсёды задаво­лены іх якасцю». Трэнд 2015 года – падзенне вакансій і рост шукальнікаў працы IMG_0405Святлана Шапорава, дырэктар «Работа.TUT.BY»: «У мінулым годзе мы назіралі падзенне вакансій пры росце рэзюмэ. Гэта гаворыць пра тое, што кампаніі не проста не пашыраліся і не набіралі дадат­ко­­ва супрацоўнікаў, але і дзесьці памяншалі [колькасць персаналу] і не адкрывалі новыя пазіцыі. А рост рэзюмэ сведчыць, што выплеснулася нейкая колькасць людзей на вуліцу. Значыць, па некаторых па­зіцыях, магчыма, пайшлі ска­ра­чэнні. Становішча пагаршалася з канца 2014 года да красавіка. У красавіку сітуацыя крыху стабі­лізавалася, але ў чацвёртым квартале [з кастрычніка] сітуацыя зноў крыху пагоршылася і колькасць рэзюмэ пачала расці, нягледзячы на святы людзі пачалі шукаць працу, хоць гэта і не характэрна для сезона. І колькасць вакансій зноў паменшылася. <…> Калі ў 2014 годзе трэндам была праца з моладдзю, то ў 2015 такой тэндэнцыі мы не назіралі, а ўся работа была накіраваная на ўтры­манне ключавых супрацоў­нікаў».
На партале «Работа.TUT.BY» за 2015 год вакансіі ўпалі на 14,9%, а колькасць рэзюмэ павялічылася на 20,6%.
Ірына Шаткоўская, дырэктар кадравага агенцтва «Калекцыя ад­крыццяў»: «Калі да нас звярталіся за падборам персаналу, шукалі ў асноўным або спецыялістаў «некалькі ў адным» (каб гэта быў і «тэхнар», і эканаміст, і спецыяліст па камунікацыі), або, наадварот, вельмі вузкіх, унікальных спе­цыялістаў. Шукаць бухгалтарска-эканамічных спецыялістаў у нас сталі значна меней. Тое самае з інжынерна-тэхнічнымі спе­цыя­ліс­тамі і спецыялістамі ў галіне бу­доўлі..
Па меркаванні Ірыны Шат­коўскай, не страцілі прывабнасць для працадаўцаў у 2015 годзе «айцішнікі», спецыялісты ў галіне продажу, маркетолагі. Стабільным застаўся попыт на лагістаў.
Чаму кіраўнікі не хочуць браць моладзь IMG_0399+ Сяргей Прыходзька, дырэктар дэпартамента кіравання персаналам ЗАТ «Альфа-Банк»: «Таму што, узяўшы моладзь, трэба адцягнуцца ад сваёй асноўнай работы і займацца маладымі супрацоўнікамі. Але я адзначу, што тыя кіраўнікі, якія ўзялі моладзь і рэальна ўлілі ў іх і сэрца і душу, потым атрымалі самую вялікую аддачу, якой бы яны ніколі не атрымалі ад наёмнага працаўніка з вопытам і сфарміра­ваным жыццёвым стылем». Аляксандр Машко, намеснік генеральнага дырэктара па ідэа­лагічнай рабоце і персанале ЗАТ «Атлант»: «Асноўныя рынкі праселі, унутраны рынак таксама прасеў. Што рабіць? Нам трэба сціскацца. Калі сціскацца, стаўка робіцца на ключавых супрацоўнікаў. І зразумела, што ў гэтых абставінах для студэнтаў застаецца ўсё менш і менш месца».
Па дадзеных намесніка генеральнага дырэктара па ідэа­ла­гіч­най рабоце і персанале ЗАТ «Атлант», завод скараціў планы прыёму маладых спецыялістаў у два разы.
Чаго не хапае студэнтам IMG_0409 Ірына Шаткоўская: «Выпускнікі ўніверсітэтаў выходзяць з завы­шанымі чаканнямі. Я, напрыклад, не ведаю, на падставе чаго ў іх скла­даецца такое адчуванне сваёй каштоўнасці. Да 1000 долараў яны не хочуць разглядаць вакансіі. Я зараз не кажу пра «айцішнікаў». Я не ведаю, як яны вырашаюць гэтую праблему. Нас перыядычна запрашаюць на розныя дні кар’еры, і мы прыводзім розныя прыклады, каб яны рэальна ацэньвалі свой патэнцыял. Для іх больш істотна рабіць кар’еру. Трэба разглядаць, у якую кампанію трапіш. І гэта будзе значна важней, чым узровень заробку». Аляксандр Машко: «Сённяшнім студэнтам трэба разлічваць на наступныя рэчы: патрабаванні знізіць і ў той жа час быць практычна з першага дня лаяльнымі да новага працадаўцы. Перагрэты рынак працы ў 2012–2013 гадах дазволіў суіскальнікам думаць, што можна прыйсці на працу і нічога не рабіць, і табе ўжо калі не тысячу, то пяцьсот долараў абавязкова дадуць. І гэта сітуацыя спрацавала супраць працадаўцаў, бо склалася катэгорыя, якая бегала ад працадаўцы да працадаўцы, не ўяўляючы асаблі­вай каштоўнасці». Ірына Шаткоўская: «Ім трэба быць іншымі. Малады спецыяліст паві­нен разумець, што ён прапануе рынку. Адукацыя – гэта толькі асновы. У большасці нашых студэнтаў не хапае асабовых якасцяў. Дайце агонь у вачах, дайце адказнасць. Не трэба без пяці хвілін шэсць бегчы з працы. Куды, калі ты толькі прыйшоў працаваць?! Рабі больш, пакажы, што ты лаяльны. Не трэба ныць у цяжкія часіны, лепей пра­паноўваць сябе. Я проста не ведаю, як на гэта паўздзейнічаць». Што прапанавалі сістэме адукацыі IMG_0398 Сяргей Прыходзька: «Мы зараз усё болей спаборнічаем з «айціш­нікамі». Электронныя банкі, анлайн-плацяжы, інтэрнэт-банкінг. Хто ўсё ж павінен у банку гэта рабіць: ІТ-спецыялісты з экана­мічнай адукацыяй або эканамічныя спецыялісты з глыбокімі ведамі ІТ? Тут паўстае пытанне да традыцыйнай сістэмы адукацыі. Яна пабудаваная наступным чынам. Да нас звяртаюцца: «А адкажыце, калі ласка, якая колькасць якіх спецыя­лістаў вам спатрэбіцца ў 2020 го­дзе?». Мяне гэтае пытанне заўсёды ставіць у ступар. У маім разуменні павінна быць, як у медыкаў. На працягу першых трох гадоў павінна давацца наймацнейшая аснова. А ўжо за год да выпуску можна запрасіць, бо ўжо больш зразумелая тэндэнцыя, якая будзе на рынку. Чалавек сам абярэ спецыя­лі­зацыю». Айнарс Абеле, дырэктар па персанале ЗТАА «ДанонБел»: «Гэта больш мой асабісты вопыт, але тыя людзі, у якіх ёсць пэўная матэматычная адукацыя, сябе знаходзяць, бо іх можна навучыць шмат чаму: HR, лагістыцы, маркетынгу. Мы чакаем ад універсітэта фундаментальных ведаў. Таму што матэматыка ва ўсе часы была аднолькавая. Два плюс два, як правіла, чатыры. Мне падабаецца адно вы­слоўе, па-мойму, японскае: уні­версітэт павінен вучыць вучыцца. Вучыць думаць, адстойваць сваё меркаванне, прадаваць свой праект, бо любая арганізацыя бярэ чалавека і ўсё адно вучыць такой дзейнасці, якая прынятая ў гэтай арганізацыі». Хутка будуць бакалаўры і магістры. Як адрэагуюцьна гэта працадаўцы? Аляксандр Машко: «Па маім мер­каванні, калі ступень бакалаўра дазваляе закласці поўнасцю ас­новы, пра якія казаў Абеле, і пра­цадаўца разумее, што прыйшоў чалавек, які гатовы і ўмее вучыцца, то такога студэнта прымуць. Дапускаю, што аплата працы будзе троху ніжэйшая. А вось другая ступень павінна быць шчыльна звязаная з патэнцыйным працадаўцам. То бок магістр павінен разумець, дзе ён будзе рабіць і што, калі выйдзе з універсітэта». Сяргей Прыходзька абверг стэрэатып, што банкі не бяруць на кіраўнічыя пасады супрацоўнікаў з дыпломам спецыяліста. Вольныя дыпломы: праўда або лухта IMG_0414Наталля Няпеўная, начальнік упраўлення кадраў БДУ: «У нас ёсць абавязковае размеркаванне. І, паверце, у тых еўрапейскіх краі­нах, дзе мы бываем, калі мы кажам, што ў нас ёсць працэдура размеркавання, усе дзівяцца: «Якія вы малайцы!» – бо для іх даць працоўныя месцы – вельмі вострая праблема. Раней усе вельмі крытычна рэ­а­гавалі на размеркаванне, зараз усе разумеюць, што гэта сацыяльная льгота, гарантыя першага працоўнага месца. Пытанні, каму як пашанцуе і хто як уладкуецца, зарплата, кар’ерны рост – гэта ўжо іншыя моманты. І мы разумеем праблему 2017 года. Безумоўна, мы будзем рабіць усё, каб размеркаваць максімальна. У выпадку, калі хтосьці з выпускнікоў застанецца без першага працоўнага месца, заканадаўства сёння дае магчымасць самастойнага праца­ўладкавання».
У 2015 годзе размеркаванне па сваёй спецыяльнасці атрымалі 98% студэнтаў бюджэтнай формы навучання.
Журналістка газеты «Рэспуб­ліка»: «Але бывае і іншая сітуацыя. Я не адзін раз чула, праўда, не ад студэнтаў БДУ, што тым выпуск­нікам, якім належыць размеркаванне, але ўніверсітэт не можа нічога прапанаваць, ставяць умову: або вы самі шукаеце месца, або плаціце грошы за навучанне». Наталля Няпеўная: «Гэта няпра­вільна. ВНУ не забараняюць вы­пускнікам самастойна шукаць месца ўладкавання. Калі вы пры­несяце заяўку, яна будзе разгле­джаная. Калі размова ідзе пра студэнта, які навучаецца за кошт бюджэтных сродкаў і яго не забяспе­чылі месцам, пакрыццю выдаткаў такі вы­пускнік не падлягае». Акрамя вышэйзгаданых, у дыскусіі бралі ўдзел начальнік цэнтра бесперапыннай прафесійнай адукацыі РІВШ Вольга Олекс, дырэктар па персанале ТАА «Прыборторг» Людміла Лявонава, кіраўнічы партнёр трэнінгавага партала «Ас­пект» Вірынея Сташынская. Віталь АРЭШКА IMG_0434
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *