БДУ экспартаваў прадукцыі на 2 мільёны долараў (+прэзентацыя)

17 Feb, 2016.

IMG_090428 студзеня прайшло ўрачыстае пасяджэнне Савета БДУ, прысвечанае Дню беларускай навукі. Асноўныя дасягненні 2015 г. і праблемы, з якімі належыць сустрэцца ў 2016 г., адзначыў у дакладзе першы прарэктар акадэмік Алег ІВАШКЕВІЧ. IMG_0914 Універсітэт у 2015 г. зарабіў больш за $2 мільёны на экс­парце наву­кова-тэхнічнай пра­дук­цыі – асноў­ная доля на НДІ ядзер­ных праблем. Па інфармацыі акадэміка Івашкевіча, агульны прыбытак БДУ ў папярэднім годзе склаў 2 млн 132,5 тыс. долараў. У асноўным скарбонка ўніверсітэта папоўніла­ся за кошт заказаў з Расіі ($1 млн 641,4 тыс), Венгрыі ($221,7 тыс.) і Германіі ($104,3 тыс.). Зарабілі больш за астатніх НДІ ядзерных праблем ($1 млн 225,36 тыс. – 33 кантракты), НДІ фізіка-хімічных праблем ($294,37 тыс. – 9 кант­­рак­таў) і НДІ прыкладных фізіч­ных праблем імя А. Н. Сеўчанкі ($240,63 тыс. – 9 кантрактаў). Асобна Алег Анатольевіч адзначыў Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій, супрацоўнікі якога правялі даследаванне «Прыватызацыя і смяротнасць у пост­каму­ні­стычных краінах» па замове Еўрапейскага даследчага савета коштам $220 тыс. У 2015 г., дзякуючы навукоўцам БДУ, карэйскай кампаніі «Самсунг»   сталі даступныя новыя вадка­крышталічныя спалучэнні для LCD-экранаў. Для расійскіх модуляў МКС была распрацаваная «САВА» (сістэма арыентацыі відэа­спек­тральнай апаратуры). НДІ ядзер­ных праблем БДУ замаца­ваўся як асноўная арганізацыя краіны, якая здзяйсняе дасле­да­ванні на Вялікім адронным калайдары ў ЦЕРН. Зараз беларусы ўдзельнічаюць у двух эксперыментах па даследаванні базона Хігса. Больш за 40 навукоўцаў, якія публікуюцца ва ўплывовых навуковых выданнях, адміні­стра­цыя падтрымае грашыма. Першы прарэктар назваў самых цытаваных навукоўцаў універсі­тэта. Алег Анатольевіч абапіраўся на рэйтынг, які складаецца з ін­дэкса Хірша па базe Scopus і з сярэдняга імпакт-фактару часопісаў. Сярод фізікаў гэта супрацоўнікі НДІ ЯП Мікалай Шумейка (62,6), Ула­дзімір Масолаў і Хуан Суарэс (48). Тройку найлепшых хімікаў прад­стаўляюць Міхаіл Арцем’еў (42,6) і Сяргей Пазняк (27,02) з НДІ ФХП, а таксама акадэмік НАН Беларусі загадчык кафедры агульнай хіміі і ме­тодыкі выкладання хіміі хіміч­нага факультэта Анатоль Лесніковіч (27,1). Сярод матэматыкаў найлепшыя па­казчыкі маюць навукоўцы з ФПМІ Аляксандр Дудзін (19,08), Валян­ціна Клімёнак (16,94) і Леанід Макаранка (9,86). У галіне біялогіі найвялікшую цытацыю маюць супрацоўнікі бія­фака Вадзім Дзямідчык (30,06), Ігар Сямак (24,59), Ала Патаповіч (22,15). Геаграфія: Ядвіга Яловічава (5,16), Дзмітрый Курловіч (3,56), Аляксандр Санько (3,51). Гуманітарныя навукі: Давід Ротман (10,1), дырэктар Цэнтра са­цыя­лагічных і палітычных дасле­даванняў, Сяргей Рагозін (7,53) і Мікалай Пісарук (6,02) з экана­мічнага факультэта. Па версіі Google Scholar Citations (які ўтрымлівае больш за 1000 навукоўцаў БДУ), найбольшая цытацыя зноў у супрацоўнікаў НДІ ЯП Мікалая Шумейкі (33350), Хуана Суарэса (28421) і Уладзіміра Масолава (27905). Алег Івашкевіч скіраваў калег актыўней публікавацца ва ўплывовых выданнях з высокім імпакт-фактарам. Павелічэнне плана набору на другую ступень у 2017 годзе. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, анансуючы новую 5-гадовую праграму развіцця БДУ, за­крануў праблему набору абіту­ры­ентаў у 2017 г. Ён адзначыў, што з-за двайнога выпуску рэзка паменшыцца колькасць студэнтаў на першай ступені адукацыі, але адміністрацыя ўніверсітэта зараз вядзе перамовы з Міністэрствам адукацыі наконт павелічэння плана прыёму на другую ступень, каб част­кова кампенсаваць адток на­ву­чэнцаў. Разгледзеўшы гэтыя і іншыя тэмы, прэзідыум савета перайшоў да цырымоніі прысваення званняў «Заслужаны работнік БДУ», якім ганараваны гэтым разам 10 асоб. Віталь АРЭШКА Копия БезымянныйПрэзентацыю даклада першага прарэктара акадэміка А.А.Івашкевіча «Аб некаторых выніках навукова-даследчай дзейнасці БДУ ў 2015 годзе» на ўрачыстым пасяджэнні Савета БДУ і Вучонага савета БДУ, прысвечанага Дню беларускай навукі гл. тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *