Ізноў першыя

20 мая, 2016.

После визитки Студэнцкая каманда «Атэізм голуба» факультэта філасофіі і сацыяльных навук стала пераможцам V Міжнарод­най міжуніверсітэцкай алім­піяды па асновах псіхалогіі і пе­дагогікі «Асоба і Інавацыі». Спаборніцтва завяршылася 22 красавіка ў Го­мель­скім дзяржуніверсітэце імя Францыска Скарыны. У склад каманды ўвайшлі чацвёртакурснікі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Псіхалогія», Кацярына Барысенка, Канстанцін Кашта­наў, Ілья Лемец, Марыя Майсяйчук, Уладзімір Слука і Дзіна Страпко. Кіраўніком была стар­шы выкладчык кафедры псіха­логіі БДУ Галі­на Фа­фанава. Сёлета ў алім­піядзе бралі ўдзел 22 каманды ВНУ Беларусі і Расіі, сем з іх – псіхалагічнага профілю. Атеизм голубя с дипломамиНаша каманда стала пераможцам у трох турах з чатырох: тэарэтычным (ан­лайн-тэсціраванне па асновах псіхалогіі і педагогікі), прак­тычным (інавацыйны пра­ект) і творчым (візітоўка каманды). У туры «Крэатыў­нае фота каманды» «Атэізм голуба» заняла трэцяе месца па ацэнках журы, але першае па мерка­ванні карыс­­тальнікаў сацыяльнай сеткі «УКантакце» – каманда перамагла ў намі­нацыі «Зоркі ў сетцы». Яна таксама стала пераможцам у намінацыях «Псі­халагічнае вынаходства», «Ін­тэлек­туаль­ны гумар», «Псі­­ха­журна­лістыка» і «Відэа­­ра­дыус». У індывіду­аль­ным заліку Ка­цярына Барысенка заняла трэцяе месца ў тэарэтычным туры, Уладзімір Слука стаў пераможцам на­мінацыі «Артыстызм». У міжнароднай міжунівер­сі­тэцкай алімпіядзе па ас­новах псіхалогіі і педагогікі студэнты-псіхолагі БДУ пад кіраўніцтвам Галіны Фафанавай удзельнічаюць ужо трэці год. У 2014 г. каманда «Юнгі капітана Юнга» заняла трэцяе месца, у 2015 г. «FROMM Адлер» заваявала першае месца, і ў 2016 г. перамагла каманда «Атэізм голуба». Яна таксама была фіналіс­там-пры­зёрам (2 месца) у студэнцкай алім­піядзе па псіхалогіі «Псі­алімп–2015», якая арганізу­ецца кафедрай псіхалогіі БДУ, але іх шлях у студэнцкім алімпіядным руху пачаўся яшчэ ў 2012 г. – на першым курсе студэнты выдатна зая­вілі пра сябе ў «Псі­алімпе–2012». Каманда «Атэізм голуба» і іх кіраўнік дзякуюць кіраў­ніцтву факультэта і кафедры псіхалогіі ў арганізацыйнай падтрымцы ўдзелу ў алім­піядзе, кіраўніцтву і калектыву тэлецэнтра Інстытута жур­налістыкі БДУ за пля­цоўку для здымак праекта, а таксама студэнцкай суполь­насці нашага ўніверсітэта за галасы, аддадзеныя за каманду ў туры «Крэатыўнае фота каманды». Таццяна МОРАВА в ожидании
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *