Пра ролю жанчын у развіцці сучаснай навукі і адукацыі

27 мая, 2016.

IMG_7945

17 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адбылося адкрыццё міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Роля жанчыны ў развіцці сучаснай навукі і адукацыі”. Канферэнцыя стала своеасаблівым аглядам творчых і навуковых здзяйсненняў, практычных распрацовак  навукоўцаў універсітэта, а таксама ацэнкай укладу жанчын-вучоных у навуку і адукацыю, стала сведчаннем цесных узаемасувязей беларускай навукі з навукамі іншых краін СНД і больш далёкіх краін замежжа. Сёння навуку і адукацыю Рэспублікі Беларусь вучоныя ўзбагацілі мноствам фундаментальных ідэй і тэхналагічных рашэнняў, што знайшло свой плён у шматлікіх манаграфіях, падручніках, артыкулах, ліцэнзіях, пасведчаннях на вынаходніцтва і якія практычна рэалізаваліся ў новых тэхналогіях, машынах і прыборах, матэрыялах, методыках навучання, новых канцэпцыях і поглядах на навуку і адукацыю.IMG_7985

Адкрыў урачыстае пленарнае паседжанне рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік С. У. Абламейка. У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі ён адзначыў важнасць правядзення міжнародных навуковых канферэнцый, калі вучоныя розных краін маюць магчымасць узаемасупрацоўнічаць, абменьвацца думкамі, дыскутаваць, выказваць свой пункт погляду па тых ці іншых праблемах. За гады свайго развіцця ў Беларускім дзяржаўным універсітэце створаны магутны патэнцыял, тут працавалі і працуюць многія вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай навукі. Рэктар пажадаў, каб высокапрафесійная каманда яркіх прадстаўнікоў беларускай навукі, сярод якіх важнае месца займаюць менавіта вучоныя-жанчыны, упэўнена трымаў курс да новых поспехаў у выкананні высакароднай мэты – спрыяць росквіту роднай Беларусі, а таксама пажадаў здароўя, шчасця і поспеху ў працы ўсім удзельнікам канферэнцыі. Напрыканцы прывітання С.У. Абламейкі прагучаў гімн БДУ.

IMG_7949

Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльным пытанням БДУ кандыдат фізіка-матэматычных навук У.В. Сувораў у сваёй прамове падкрэсліў ролю ГА “Саюз жанчын БДУ” , у цэнтры ўвагі якога самы шырокі і разнастайны дыяпазон праблем: здароўе жанчын, патрыятычнае і гуманітарна-асветніцкае выхаванне, рэлігійная адукацыя, вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, праблемы навукі і адукацыі, а таксама іншыя шматлікія пытанні. Разумеючы, што глыбокія рознабаковыя веды – гэта невычэрпная скарбніца любога грамадства, жанчыны-вучоныя актыўна неслі і нясуць гэтыя веды ў жыццё, прапагандуюць навуковыя ідэі сярод насельніцтва. Дасягнуты ўзровень навуковай дзейнасці, наладжаная сістэма арганізацыі навукі, важнейшай рысай якой з’яўляецца сувязь з практыкай, ствараюць магчымасць для жанчын у БДУ вывучаць і папулярызаваць праблемы самых розных галін навукі на карысць грамадства, адзначыў У.В. Сувораў, пажадаўшы ўдзельнікам канферэнцыі далейшай плённай працы.

Ад імя Прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын” удзельнікаў канферэнцыі прывітала ганаровы старшыня ГА “Саюз жанчын БДУ” IMG_7946С.Р. Савіна. Яна адрасавала шмат цёплых слоў ГА “Саюз жанчын БДУ”, у дзейнасці якога яна брала самы актыўны ўдзел у якасці старшыні аб’яднання напрацягу многіх гадоў, адзначыла важнасць і канцэптуальнасць, а таксама прагнозна-аналітычную танальнасць навуковага форуму, пажадала ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі новых навуковых адкрыццяў і плёну у іх далейшай навукова-даследчай працы.

IMG_7942Старшыня Савета ГА “Саюз жанчын БДУ” д.ф.н. прафесар БДУ І.В. Казакова ў сваім выступленні падкрэсліла, што актуальныя меры па падтрымцы навукі і яе далейшага развіцця сталі неад’емнай часткай сучаснай палітыкі Рэспублікі Беларусь. І.В. Казакова адзначыла, што на дадзеным этапе грамадскага развіцця сфарміравалася сучасная сістэма адукацыі, якая дынамічна развіваецца і арыентуецца на дасягненні навукі і культуры ХХІ стагоддзя. Канферэнцыя ж акцэнтуе ўвагу на ролі жанчын-вучоных і іх ўнёску ва ўсе галіны сучаснай навукі, нацыянальна-культурную аснову адукацыі, арыентацыі на міжнародны ўзровень развіцця адукацыі, вывучэнне і выкарыстоўванне вопыту іншых краін, сувязі з грамадскай практыкай, рознымі сферамі жыццядзейнасці грамадства.

IMG_7999У рабоце пленарнага паседжання прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі намеснік прарэктара па навковай працы, начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ доктар фізіка-матэматычных навук Т.А. Дзік, начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы БДУ кандыдат гістарычных навук Л.М. Хухлындзіна, прафесар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар педагагічных навук Н.Д. Кучугурава, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар гістарычных навук Н.Л. Пушкарова, прафесар Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Мечнікава доктар філалгічных навук В.В. Якаўлева, прафесар БДУ доктар гістарычных навук І.І. Калачова, прафесар БДУ доктар філалагічных навук І.В. Казакова і іншыя. Іх выступленні былі прысвечаны самым розным праблемам развіцця і аналізу заканамернасцей сучаснай навукі і адукацыі, ролі жанчыны ў сучасных працэсах грамадства. У пленарным паседжанні і працы секцый навукова-практычнай канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі акадэмічных і вышэйшых навучальных устаноў 14 краін.

Пасля пленарнага паседжання ўдзельнікі канферэнцыі працягнулі працу па секцыях. У суаднесенасці з праграмай навукова-практычнай канферэнцыі былі заслуханы даклады больш чым 200 выступоўцаў. У заключнай частцы канферэнцыі адбыліся навуковыя спрэчкі і абмеркаванні дакладаў. У ходзе гэтых абмеркаванняў былі ўдакладнены і атрымалі сваю канчатковую фармулёўку прапановы ўдзельнікаў канферэнцыі, якія склалі аснову тэкста рэзалюцыі па канферэнцыі. Навуковая канферэнцыя, якая была б прысвечаная праблемам сучаснай навукі і адначасова закранала праблемы жанчын-вучоных, праводзілася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўпершыню. Удзельнікі канферэнцыі, а таксама ўсе прысутныя адзначылі высокі навуковы і арганізацыйны ўзровень канферэнцыі. Высокім форумам было прынята рашэнне праводзіць навукова-практычную канферэнцыю па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адзін раз на пяць гадоў.

У выніку галасавання тэкст рэзалюцыі быў адзінагалосна зацверджаны ўсімі ўдзельнікамі канферэнцыі. Навуковыя матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны асобна.

Татьяна БЕЛЬСКАЯ

IMG_8029

print

Вам таксама можа спадабацца: