Першая ўніверсітэцкая алімпіяда на англійскай мове

24 мая, 2016.

Копия КАЯЭС 4 мая на факультэце міжнародных адносін прайшла першая ўніверсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа". Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пры дапамозе кафедры мытнай справы. У алімпіядзе бралі ўдзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей алімпіяды звярнуліся дэкан факультэта міжнародных адносін праф. Шадурскі В. Г., загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА дац. С. А. Дубінка і загадчык кафедры мытнай справы ФМА дац. В. А. Астрога. У якасці адмысловых гасцей алімпіяды былі запрошаны начальнік аддзела мытнага афармлення і кантролю мытні Мінск-2 Дудэнайтэ Святлана Аляксееўна, выкладчык кафедры спецыяльных дысцыплін установы адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь" Пухоўская Аляксандра Сяргееўна, Clark Erwin-Billones (USA) an English Language Fellow at MSLU, Minsk, выкладчыкі кіраўнікі каманд БНТУ, БДУТ (г. Гомель), БДЭУ. Конкурсныя заданні алімпіяды складаліся з вуснай і пісьмовай частак. На вусным конкурсе правяраліся ўменні выкарыстання атрыманых ведаў (прафесійных і моўных) у рэальных сітуацыях прафесійных зносін. Пісьмовы конкурс уключаў заданні на праверку наяўнасці моўных і прафесійных ведаў, атрыманых падчас вывучэнні курса англійскай мовы і спецыяльных прадметаў. Студэнты паспяхова справіліся з заданнямі алімпіяды і прадэманстравалі ўпэўненае валоданне англійскай мовай, здолеўшы рэалізаваць на добрым прафесійным узроўні міжасобасныя зносіны. Па выніках алімпіяды пераможцам стала каманда факультэта міжнародных адносін БДУ ў складзе Пашкевіч М., Якаўлевай О., Сафронавай М., Урбановіч Э. Журы адзначыла, што ўсе каманды паказалі сябе з найлепшага боку. На цырымоніі ўзнагароджання пераможцам былі ўручаны дыпломы трох ступеняў у асабістым і камандным заліках, у трох розных намінацыях, а ўсе ўдзельнікі атрымалі імянныя сертыфікаты. Яркім момантам алімпіяды стаў канцэрт, арганізаваны студэнтамі аддзяленняў “мытная справа” і “сусветная эканоміка”. Канцэрт паказаў, наколькі таленавітыя, артыстычныя і энергічныя нашы студэнты-салісты, музыкі, акцёры і танцоры. Вядучыя канцэрта – Прышчэпа А., Няборская М., Берднік В., Шмярко В. – умела і артыстычна правялі ўсю праграму, прыцягваючы зацікаўленую аўдыторыю да ўдзелу як у конкурсах, так і ў выступленнях падчас канцэрта. Для выкладчыкаў і студэнтаў алімпіяда была цікавым пазнавальным досведам, і яны спадзяюцца на яе працяг у наступным годзе.   Актыўныя ўдзельнікі канцэрта Сусветная эканоміка Удзельнікі:
  1. Кацярына Пінчук (1 курс);
  2. Крысціна Ларковіч (1 курс);
  3. Канстанцін Снегаўскі (1 курс);
  4. Вольга Філімонава (2 курс);
  5. Анастасія Аляксандраўская (3 курс);
  6. Юлія Гулько (5 курс).
Мытная справа Удзельнікі:
  1. Аляксандра Дзесюкевіч (1 курс)
  2. Анастасія Цітавец (2 курс)
  3. Вікторыя Чарнейка (1 курс)
  4. Дар'я Селезень (3 курс)
  5. Алёна Карабейнік (4 курс)
  6. Ірына Герасімовіч (4 курс)
  7. Анастасія Кісялевіч, Уладзіслаў Кіраўскі (5 курс)
  8. Мікіта Кейно, Алена Даражэй, Яўгенія Ларкова (4 курс)
Наталья КОЗЕЛ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *