Турзлёт–2016: выжыць любой цаной!

27 мая, 2016.

gXp-XT_2DH4

З 13 па 15 мая на базе адпачынку «Высокі бераг» Стаўбцоўскага раёна прайшоў традыцыйны турысцкі злёт актывістаў БРСМ БДУ.

Тры дні напружаных спаборніцтваў, прахалодныя ночы ў намётавым лагеры, а таксама запальны творчы вечар, бардаўскія песні пад гітару, мора сонца, усмешак і добрага настрою пакінулі шмат уражанняў ва ўдзельнікаў студэнцкага турысцкага злёту БДУ–2016.

Сёлета БРСМ БДУ сумесна з упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю праводзіць турзлёт ужо ў 8 раз.
Да пачатку мерапрыемства было сфарміравана 17 каманд-удзельніц, якія складаліся з камітэтаў пярвічак ГА «БРСМ» факультэтаў БДУ. Таксама ў турзлёце прынялі ўдзел і госці: каманды студгарадка, савета старастаў і творчай студыі MIM BSU. Кожная каманда прадстаўляла пэўнае тэлешоу: «Поле цудаў», «Хай кажуць», «Форд Баярд» і шматлікія іншыя. Свае намётавыя лагеры ўдзельнікі таксама афармлялі ў адпаведнасці з тэматыкай. Узнікала адчуванне, што палова сусветнага тэлебачання рэзка паменшылася ў маштабах і змясцілася на адной лясной паляне.

tifiNf4MvvM
Дзень першы. Пасля прыбыцця каманд і размяшчэння лагераў пачалося ўрачыстае адкрыццё турзлёту. Сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч распавёў удзельні­кам пра тое, якія спаборніцтвы іх чакаюць у найбліжэйшыя тры дні, абвясціў склад журы, нагадаў пра тэхніку бяспекі і, вядома, пажадаў поспеху і высокіх спартыўных дасягненняў.
Першым выпрабаваннем стала бітва ў лазертаг. Каманды выконвалі розныя місіі захопу: ад варожай базы да чужога сцяга.
Завяршыўся першы конкурсны дзень у цёплым коле на вечары бардаўскай песні. Самымі «пявучымі» сталі ўдзельнікі каманды ФПМІ з песняй It’s my life.
Дзень другі. Першая ноч на «Высокім беразе» выдалася прахалоднай… А вось дзень апынуўся на дзіва цёплым і нават гарачым. Таму да вечара ў шмат каго можна было назіраць проста паўднёвы загар.
З самай раніцы каманды адправіліся на спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму. Удзельнікі пераадолелі ўсе няпростыя этапы. Але ў выніку фінішавалі ўсе!
Бліжэй да поўдня ў наш лагер прыехаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка. Прадстаўнікі рэктарата згулялі з удзельнікамі турыстычнага злёту таварыскі матч па валейболе і наведалі лагеры ўсіх каманд у рамках агляду-конкурсу. Шаноў­нае журы ў гэтым конкурсе аддала перавагу лагеру ДІКСТ.
Пасля ўсіх конкурсаў рэктар з гасцямі адправіўся да арганізатараў на абед.
Наступнымі выпрабаваннямі, якія ўжо чакалі нашых «турыстаў», сталі: спартыўнае арыентаванне і вечар творчых прэзентацый каманд.

oo5LJEWnqWg
Творчы вечар скончыўся бліжэй да паўночы і плаўна перайшоў у дыскатэку ад нязменнага дыджэя турзлёту Максіма Клімовіча. Таму па ўражаннях усіх удзельнікаў, другі дзень падарыў мноства станоўчых эмоцый. А самымі-самымі ў творчасці сталі шоу «Хай кажуць» ваеннага факультэта і «Поле цудаў» каманды біяла­гічнага факультэта.
Дзень трэці. Што ж, застаўся апошні этап спаборніцтваў – тэхніка воднага турызму, ці спаборніцтвы на байдарках. Самымі хуткімі на вадзе сталі прадстаўнікі бія­лагічнага факультэта. Усе мерапрыемствы падыходзілі да канца, і чакалі толькі вынікаў. Каманды па чарзе прыходзілі на паляну перад сцэнай на ўрачыстае закрыццё турыстычнага злёту.
А вынікі апынуліся нечаканымі і чаканымі адначасова:
3-е месца ў агульным заліку было адда­дзена камандзе ваеннага факультэта, капітан каманды – сакратар ПА ГА «БРСМ» ваенфака Андрэй Камісараў.
Другімі сталі біёлагі, капітан каманды – сакратар ПА ГА «БРСМ» біялагічнага факуль­тэта Крысціна Кечко.
Ну а найбольшы поспех усміхнуўся камандзе, якая прадстаўляла шоу «Выжыць любой цаной» – хімічны факультэт БДУ! Сапраўды, за гэтыя тры дні нашы хімікі выявілі сябе як самыя спартыўныя, крэа­тыўныя, вясёлыя і знаходлівыя.
Максім ВЕЧАР

MMljCO4wwMY

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *