Наша зорка на Youthvision (+відэа)

30 Jun, 2016.

Youthvision Влад Чижиков БГУ

Прадстаўнік БДУ Улад Чыжыкаў заняў другое месца на міжнародным песенным конкурсе Youthvision 24 чэрвеня ў Баку.

Міжнародны конкурс Youthvision сабраў у Палацы імя Гейдара Алі­ева 19 таленавітых маладых выканаўцаў з Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Конкурс праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства моладзі і спорту і Саюза моладзевых студэнцкіх арганізацый Азербайджана.
БДУ ў сталіцы «краіны агнёў» прадстаўлялі студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Уладзіслаў Чыжыкаў і в. а. старшыні Студэнцкай асамблеі Яўген Харук у якасці члена журы. Youthvision Влад Чижиков Евгений Харук БГУ
На працягу тыдня ўсе ўдзельнікі рэпеціравалі на розных пляцоўках г. Баку, знаёміліся з творчасцю адно аднаго, а кампетэнтнае журы, у якое ўваходзілі прадстаўнікі ад кожнай краіны, назіралі і рыхтаваліся даць свае ацэнкі маладым выканаўцам.
Па правілах конкурсу, удзельнікі маглі выканаць як свае кампазіцыі, так і прадставіць на суд журы папулярныя хіты. Спявак з Грузіі скарыў гледачоў пачуццёвым выкананнем, канкурсантка з Расіі прадэманстравала свой талент, выканаўшы чатыры розныя па жанры музычныя кампазіцыі.
Улад Чыжыкаў выступіў з песняй Марвіна Гэя Let’s get it on. Нашаму спеваку зала апладзіравала практычна на працягу ўсяго музычнага нумара. Улад сам займаўся аранжыроўкай сваёй кампазіцыі і змог напоўніцу прадэманстраваць свае вакальныя здольнасці.

«Конкурс сабраў вялікую колькасць вельмі таленавітых маладых выканаўцаў. Кожны выконвае песні на свой манер: хтосьці змяняе музыку, хтосьці сам піша яе, а некаторыя нават прыдумляюць сабе падтанцоўку! Адным словам, журы было вельмі складана, але цешыць той факт, што кожны атрымаў велізарнае задавальненне ад конкурсу», – падзяліўся ўражаннямі Яўген Харук.

Галасаванне вялося адпаведна прынцыпам конкурсу «Еўрабачанне». Прафесійнае журы ад кожнай краіны прысуджала ўпадабаным удзельнікам ад 1 да 12 балаў. Сябар журы ад Беларусі найвышэйшыя ацэнкі прысудзіў выканаўцам з Казахстана (8 балаў), Расіі (10 балаў) і Германіі (12 балаў). Па выніках Youthvision, трэцяе месца заняў удзельнік з Грузіі, другое дасталася нашаму Уладзіславу Чыжыкаву, а пераможцам конкурсу стаў Ігар Грахоцкі з Украіны. Віншуем Улада і жадаем яму далейшых поспехаў у творчай кар’еры!
Станіслаў ПІНЧУК
Відэа:

Youthvision Влад Чижиков БГУ

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *