Насустрач новаму жыццю! (+відэа)

30 Jun, 2016.

Копия IMG_1066

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка святкуе «выпускны» разам з замежнымі выхаванцамі

Балі выпускнікоў традыцыйна прайшлі ў БДУ 23 і 24 чэрвеня.
23 чэрвеня на святочным ве­­чары студэнтаў – грамадзян замежных дзяржаў 465 маладых спецыялістаў павіншавалі рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка, дэканы факультэтаў, кіраў­нікі па­соль­­стваў дзяржаў, грамадзяне якіх навучаліся ў БДУ, а таксама бацькі, многія з якіх адмыслова прыехалі ў БДУ з розных краін. Акрамя ўладальнікаў дыпломаў праграмы вышэйшай адукацыі I ступені, тут таксама ўшаноўвалі за­межных магістрантаў і аспірантаў. Так, дыпломы магістраў атрымалі 165 выпускнікоў і 15 аспірантаў.

Копия IMG_0855-1
Адной з галоўных падзей вечара стала ўзнагароджанне 37 выпускнікоў граматамі і значкамі з лагатыпам ВНУ за выдатную вучобу.
У гэты святочны вечар шэрагі ганаровых гасцей папоўнілі прадстаўнікі ды­пла­­ма­тычных місій Азербайджана і Таджыкістана. На працягу знаходжання сваіх суграмадзян у Беларусі ды­пламаты ўважліва сачылі за поспехамі сваіх суайчыннікаў.
Статыстыка сярод замеж­ных навучэнцаў БДУ выявіла самыя папулярныя ў замежнікаў факультэты ВНУ. Так, эканамічны факультэт сёлета падрыхтаваў 183 спецыялістаў, філалагічны – 96, факультэт міжнародных адносін – 85, Інстытут журналістыкі – 33, юрыдычны – 25, геаграфічны – 12 і г. д.
Працягнула імпрэзу святочная канцэртна-забаўляльная праграма. Яна ўключала віктарыну і розыгрышы, групавыя сэлфі ў фотазоне і дыскатэку. Кульмінацыяй вечара стала выступленне вядомай эстраднай спявачкі Гюнэш.
У наш час у БДУ навучаецца 2365 замежных сту­дэнтаў з 50 краін.

Копия IMG_0963

24 чэрвеня адбылося свята для 600 беларускіх выпускнікоў. Сёлета дыплом БДУ атрымалі звыш 5,5 тыс. маладых людзей. З іх 3 тыс. 850 скончылі дзённае аддзяленне і 1 тыс. 862 – завочнае.

IMG_1118
Па добрай традыцыі з вітальным словам выступіў рэктар акадэмік Сяргей Абламейка. Ва ўрачыстай атмасферы самым годным выпускнікам ён уручыў дыпломы і памятныя падарункі за адмысловыя заслугі ў навучальным, навуковым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці ўніверсітэта. У ліку ўзнагароджа­ных – 26 уладальнікаў звання «Студэнцкі лідар» і 21 – «Найлепшы выпускнік БДУ». Акрамя таго, шэсць пераможцаў конкурсу «Зорка БДУ» атрымалі ганаровыя граматы.

IMG_1749
Адмысловы каларыт святу надаў парад дэканаў БДУ ў класічных мантыях і канфедэратках. Эстафету святочнай праграмы прынялі артысты беларускай эстра­ды. На сцэне актавай залы Ліцэя БДУ выпускнікоў віншавалі вядомыя эстрадныя выканаўцы Улад Чы­жы­каў, Дзядзька Ваня, гурты For About From, «Скай тай».
Арганізатарамі мерапры­емстваў выступілі ўп­раў­ленне па справах культуры і ўпраўленне міжнародных сувязяў БДУ.
Алена МАРЦУЛЕВІЧ

Яшчэ больш фота тут:

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: