Трыццаць пяць хлопцаў, тры краіны, адна мэта: як міжнародны атрад “Дынама” рэканструяваў

29 Jul, 2016.

Александр Архипов, Денис Чубаха, Антон ЛойкоРэканструкцыя стадыёна «Дынама» – адна з самых маштабных будоўляў Мінска. На ёй працуе зводны міжнародны атрад Беларусі, Расіі і Украіны. У гэтым годзе ад атрада на аб'екце працуюць 35 чалавек: 21 беларус, 8 хлопцаў з Украіны і 6 з Расіі. Мы даведаліся ў хлопцаў, якімі працамі яны займаюцца і як праводзяць вольны час.

Антон Лойко, Беларусь

- Хлопцы займаюцца ў асноўным падсобнай працай: пераносяць арматуру, падаюць інструменты, заліваюць бетон, распавядае Лойка Антон, камісар будаўнічага зводнага студэнцкага атрада.

- Як праводзіўся адбор людзей?

- Выбіралі самых лепшых, самых актыўных хлопцаў. Тых, хто сапраўды хоча і гатовы дапамагчы нашай краіне ў гэтым праекце.

Пра тое, як трапілі ў атрад, пра адносіны ўнутры калектыву і пра ўражанні ад Беларусі мы даведаліся ў Аляксандра і Дзяніса, прадстаўнікоў Расіі і Украіны.

Александр Архипов, Россия

- Пра атрад я даведаўся ад таварышаў па Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, яны і арганізавалі нашу паездку сюды, дзеліцца Аляксандр.

- Якія адносіны з рабятамі з іншых краін? Чым займаецеся ў вольны час?

- Добрыя, з кімсьці быў знаёмы з мінулагодняй паездкі, з кімсьці пазнаёміўся цяпер. Я першы сакратар камсамола Данецкай вобласці, камсамольцы хлопцы таварыскія, таму праблем не ўзнікае. А ў непрацоўны час знаёмімся з Мінскам. Былі і на парадзе на Дзень незалежнасці, і на выступе прэзідэнта, наведалі розныя музеі, схадзілі ў аквапарк, распавядае Дзяніс.

украинец Денис Чубаха, Александр Архипов, Антон Лойко

- Якія ўражанні ад Беларусі?

- Каласальныя ўражанні. Беларусь і Расія вельмі падобныя паміж сабой. Але ёсць і адрозненні. Як мне падалося, людзі тут інтэлігентней, ды і няма прыкметнага расслаення насельніцтва па сацыяльным становішчы, усе роўныя, – кажа Аляксандр.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» праводзіцца дзеля таго, каб стадыён мог адпавядаць чацвёртай, то ёсць вышэйшай, катэгорыі УЕФА. Ўвесці ў эксплуатацыю аб'ект плануецца ў 2018 годзе.

Аліна ЛЕМЕШ, Дзіяна ДАРОНIНА

g3u70VYKHEM

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *