Шлях адукацыйнага працэсу – развіццё

26 Oct, 2016.

kopiya-img_7368«Сістэма адукацыі ў пэўным сэнсе інертная. Любыя рэзкія рухі ні да чаго добрага не прыводзяць. Але адначасова – калі не будзем імкнуцца да  інавацый, адказваць на запыты рынку, то застынем у сваім развіцці. Неабходна з мінулага браць найлепшае і імкнуцца наперад», – лічыць начальнік Галоўнага ўпраўлення навучальнай і навукова-метадычнай працы БДУ Людміла ХУХЛЫНДЗіНА. Мы даведаліся ў яе, якія змены адбываюцца ў адукацыйным працэсе нашага ўніверсітэта, якія выяўляюцца тэндэнцыі і як гэтага атрымалася дасягнуць. Абітурыенты ў БДУ прыходзяць мэтанакіравана Прыёмная кампанія пацвердзіла станоўчую тэндэнцыю: з году ў год колькасць прынятых абітурыентаў расце, прычым гэта тычыцца ўсіх формаў навучання. Прыцягнуць абітурыентаў дазваляе ў тым ліку і  добра арга­нізаваная прафарыентацыйная праца. Фа­культэты праводзяць у школах, ліцэях і гімназіях рознага роду мерапрыемствы, пры­чым не толькі разавыя, але і ў рамках пе­дагагічнай практыкі студэнтаў. У факультэтаў ёсць школы-партнёры, сёння дамовы складзены больш як з 80 на­вучальнымі ўстановамі Мінска і Мінскай    вобласці, вядзецца праца па супрацоўніцтве са школамі з іншых абласцей. Яшчэ адзін кірунак працы з абітурыентамі – масавыя  мерапрыемствы. Вось ужо пяць гадоў пра­во­дзіцца «Фэст факультэтаў БДУ», на якім  можна не толькі падрабязней даведацца  пра спецыяльнасці, але і ўбачыць, чым        жы­вуць ва ўніверсітэце студэнты. Сёлета ўпершыню прайшла рэспубліканская «Уні­версітэцкая субота», у якой наш універсітэт  прыняў актыўны ўдзел. Вельмі важная праца праводзіцца «школамі юных», якія працуюць на шматлікіх факультэтах. Сёлета з’явіліся новыя – «Школа юнага хіміка» і «Школа будучага лагіста-міжнародніка». Заняткі ў іх накіраваны не столькі на падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання, колькі на паглыбленае выву­чэнне прадмета, знаёмства з прафесіяй. Прымаюць не толькі вучняў выпускных класаў: напрыклад, на механіка-матэматычным факультэце займаюцца са школьнікамі, пачынаючы з 5 класа. Людміла Хухлындзіна адзначае: – У «школах юных» дзеці бачаць, што такое лабараторыі, якім чынам у іх працаваць, пад кіраўніцтвам выкладчыкаў пішуць навукова-даследчыя працы – гэта фарміруе зацікаўленасць, таму абітурыенты да нас прыходзяць мэтанакіравана. img_7370 Узровень падрыхтоўкі студэнтаў расце Мала набраць добрых абітурыентаў, важна не пазбавіцца часткі студэнтаў пасля першай сесіі. Падобнае БДУ не пагражае: яшчэ адна станоўчая тэндэнцыя паказвае, што  ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў расце: – Па выніках летняй сесіі ўзровень пас­пяховасці значна вырас, нават у параўнанні  з мінулым годам, – адзначае Людміла Хухлындзіна. – У гэтым сваю ролю сыгралі шматлікія фактары, у тым ліку ўвядзенне платных пераздач. Калі ў 2014/2015 навучальным годзе абсалютная паспяховасць студэнтаў дзённай формы навучання ў летнюю сесію складала 78,9 %, то ў мінулым годзе яна павялічылася да 82,4 %. Такіх высокіх паказчыкаў не атрымлівалася дасягнуць з 2008/2009 наву­чальнага года. Пацешылі і першакурснікі  (цяперашнія другакурснікі): упершыню за многія гады павялічылася колькасць тых сту­дэнтаў, хто здаў сесію на 9-10 балаў, а тых, хто атрымаў тры нездавальняльныя адзнакі, паменшылася. ckfq«Атрымліваюць» па ведах Стымул вучыцца добра – стыпендыя, яна ў студэнтаў БДУ самая высокая па краіне. А      ў тых, хто вучыцца на платнай аснове, ёсць магчымасць атрымаць зніжку. Умовы такія: высокая паспяховасць, навукова-даследчая праца і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта. У 2015 і 2016 гг. у палажэнні пра зніжкі былі занесены асобныя змены, новая рэ­дакцыя набыла моц у верасні 2016 года. З 2015 г. прэтэндаваць на зніжку могуць і замежныя грамадзяне. Ім далі такую магчымасць, каб матываваць добра вучыцца: – Студэнты-замежнікі плацяць значна   больш, чым грамадзяне Беларусі, – распавядае Людміла Хухлындзіна. – Часцяком студэнты лічаць, што раз яны досыць шмат плацяць, то і вучыцца могуць, асабліва не  напружваючыся: не заўсёды своечасова здаюць сесію, часам спекулююць на тым, што дрэнна ведаюць мову, чагосьці не разумеюць. Распаўсюджанне зніжак на замежных студэнтаў, на наш погляд, будзе спры­яць іх большай матывацыі. Зменшыць кошт навучання на 2016/2017 навучальны год змаглі 509 студэнтаў БДУ,      з іх атрымалі максімальную зніжку, якая складае 60 % – 160. У гэтым ліку і замежнікі, напрыклад, студэнт механіка-матэматычнага факультэта Раўшэн Атаеў, які мае сярэдні бал паспяховасці 10. Дарэчы, сёння геаграфія краін, з якіх на вучобу ў БДУ прыязджаюць студэнты, шы­рокая. Сёлета сярод залічаных грамадзяне Ірана, Ірака, Казахстана, ЗША, Японіі, Карэі, Чэхіі, Узбекістана, Турцыі, Мазамбіка, Нігерыі, Літвы, Латвіі, Індыі, Італіі, Германіі і інш. Іх высокая паспяховасць для БДУ – пытанне прэстыжу: – Мы зацікаўлены ў тым, каб студэнты- замежнікі добра вучыліся. Бо яны вяртаюц­ца на радзіму, і там іх статус, тое, як яны  працуюць – усё кажа пра тое, якую адукацыю яны атрымалі. Рэйтынгавая сістэма будзе ўдасканальвацца Летась у палажэнне пра рэйтынгавую сістэму ацэнкі ведаў унеслі змены, як адзначыла Людміла Хухлындзіна, зроблена гэта было ўсё з той жа мэтай: матываваць студэнтаў вучыцца. Прынцып працы сістэмы просты: тым, хто дастаткова актыўны, працуе на працягу ўсяго семестра, лягчэй будзе здаць іспыт. Галоўная ж змена ў палажэнні звязана з «аўтаматамі». Ёсць цэлы шэраг дысцыплін, тэмы па якіх цалкам пакрываюцца семінарскімі, практычнымі і лабараторнымі занят­камі. І калі студэнт праходзіць, а затым у розных формах дае справаздачу па ўсіх тэмах, то дапускаецца паставіць на іспыце адзнаку «аўтаматам». Студэнта-арыентаванаенавучанне Беларусь далучылася да Балонскага пра­цэсу ў 2015 годзе, аднак наша краіна, і БДУ   ў тым ліку, пачала ісці ў кірунку сусветных тэндэнцый задоўга да гэтай даты. Напрыклад, пераход на вымярэнне працаёмкасці адукацыйнага працэсу ў крэдытах пачалі ажыццяўляць з 2008 года. Тады ў адукацыйных стандартах упершыню працаёмкасць была прапісана не толькі ў звыклых акадэмічных гадзінах, але і ў крэдытах. Сёння яны ўжо паказваюцца ў заліковых кніжках студэнтаў. А ў адукацыйных стандартах трэцяга пакалення, якія набылі моц з верасня 2013 года, прасунуліся яшчэ далей: павялічыўся аб’ём дысцыплін па выбары. Гэтыя змены звязаны ў тым ліку і з імкненнем зрабіць навучанне больш арыентаваным на студэнтаў, дамаг­чыся таго, каб яны сапраўды вучыліся – імкнуліся атрымліваць веды. Калі параўнаць навучальныя планы 2008 і 2013 гадоў (па першых вучыцца цяперашні пяты курс, па другіх – чацвёрты), то можна адзначыць, што і аўдыторная нагрузка на студэнтаў паменшылася, вырас аб’ём са­мастойнай працы. Праўда, студэнты не заў­сёды гатовыя да самастойнасці. – Трэба зразумець, што на лекцыях немагчыма выказаць увесь аб’ём неабходнага для засваення матэрыялу. Задача выкладчыка – даць вектар, кірунак вывучэння матэрыялу, растлумачыць найбольш складаныя палажэнні. А далей студэнт павінен працаваць самастойна ў бібліятэцы, у лабараторыі, дома, здабываць веды, – зазначае Людміла Хухлындзіна. kopiya-grafik У сучаснай навучальна-праграмнай да­кументацыі надаецца вялікая ўвага пераліку кампетэнцый, якімі павінен валодаць малады спецыяліст, у тым ліку якія фарміруюц­ца пры засваенні той ці іншай дысцыпліны.   З гэтай мэтай ствараюцца і кароткія  анатацыі навучальных дысцыплін. Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі – не аднамомантная з’ява, а працяглы працэс. Яно адкрывае дадатковыя магчымасці для ўдзелу ўніверсітэта ў еўрапейскіх праектах,  у рэалізацыі акадэмічных абменаў і інш. Актуальным застаецца пытанне пра пер­спектывы развіцця магістратуры. – Пераход на чатырохгадовы тэрмін на­вучання пацягнуў за сабой скарачэнне галоўным чынам цыкла дысцыплін спецы­я­- ­лі­­­зацый. Меркавалася, што паглыбленае вывучэнне спецыяльнасці будзе ажыццяў­ляцца на другой ступені.  Дзейныя адукацыйныя стандарты другой ступені не заў­сёды прадугледжваюць такую магчымасць (асабліва гэта тычыцца навукова-арыентаванай магістратуры). Улічваючы, што ў 2017 г. будзе ўпершыню ажыццёўлены выпуск спецыялістаў з 4-гадовым тэрмінам навучання, Міністэрства адукацыі даручыла навучальна-метадычным аб’яднанням ВНУ краіны падрыхтаваць прапановы па занясенні змен у дзейныя адукацыйныя стандарты да канца каляндарнага года, у тым ліку ў част­цы, якая тычыцца тэрмінаў навучання. Гутарыла Валерыя БАНДАРЧЫК bsu2
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *