Навагодні канцэрт “Дух Каляд” адбудзецца 26 снежня ў БДУ

22 Dec, 2016.

sm_full-aspx-kopiya-2
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Ульянаўская, 8. Пачатак у 17.00.
Гэта традыцыйнае навагодняе мерапрыемства арганізуюць для сем’яў супрацоўнікаў БДУ, а таксама выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Чакаецца, што свята наведае звыш 400 чалавек. Каля каляднай елкі гасцей сустрэнуць казачныя персанажы, якія ўцягнуць маленькіх гасцей у вясёлыя конкурсы і займальныя гульні. Акрамя таго, артысты творчага саюза БДУ падрыхтавалі калядны канцэрт. У ім прымуць удзел: ансамблі танца “Лiтарынка”, “Крыжачок”, Freaks і “Глорыя”, фальклорны ансамбль “Тутэйшая шляхта”, фолк-бэнд група “Неруш”, харавая капэла, аркестр народных інструментаў.
Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 209-50-53 (Аксана Чупрына).
print

Вам таксама можа спадабацца: