Адкрыты дыялог на прафесарскім сходзе: дзяржава і БДУ

9 Jan, 2017.

img_3759

Дэкан юрыдычнага факультэта Сяргей Балашэнка тлумачыць сваю пазіцыю

8 снежня на Прафесарскім сходзе БДУ выступіў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр КАНЮК, а таксама абмеркаваны даклад рэктара акадэміка Сяргея АБЛАМЕЙКІ пра гісторыю стварэння нашага ўніверсітэта і сённяшнія выклікі.

Сустрэча была заклікана спрыяць умацаванню даверу і падтрыманню дыялогу работнікаў універсітэта з органамі дзяржаўнай улады.
Генеральны пракурор рас­павёў прысутным пра аса­блівасці рэформы судова-прававой сістэмы ў нашай краіне, пра ролю органаў  нагляду ў прафілактыцы і папярэджанні злачынстваў. Пасля выступлення былі зададзены пытанні, якія тычац­ца праблемы смяротнага пакарання, захадаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, новых падыходаў да расследавання злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

img_3739

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк

Аляксандр Канюк, які сам з’яўляецца выпускніком юры­дычнага факультэта, падзякаваў кіраўніцтву ўніверсі­тэта і прафесарскаму сходу за магчымасць сумленна і адкрыта распавесці пра дзейнасць Генеральнай  пра­куратуры, абмеркаваць актуальныя сацыяльныя пытанні, наладзіць супрацоўніцтва з вядучай вышэйшай наву­чальнай установай краіны.
Старшыня прэзідыума прафесарскага сходу прафесар Анатоль Зелянкоў адзначыў, што сустрэчы падобнага роду накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства і маюць усе  шанцы стаць традыцыйнымі.
Наступным быў даклад рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі пра гісторыю стварэння БДУ і пер­спек­тывы яго развіцця напярэдадні векавога юбі­лею. Рэктар акцэнтаваў увагу на актыўнай інтэграцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта ў сусветную адукацыйную пра­стору, удаскана­лен­ні арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Шырокі рэзананс у аўды­торыі выклікала пытанне пра дату заснавання ўніверсітэта, які сёння з’яўляецца буйным навукова-адукацыйным, даследчым, культурным цэнтрам.

img_3754

Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка

Сяргей Ула­дзіміравіч адзначыў, што пры падрыхтоўцы да імпрэзы 95-годдзя БДУ была дэталёва вывучана гісторыя стварэння ўніверсітэта, і, у прыватнасці, вызначана, што афіцыйным дакументам пра адкрыццё БДУ з’яў­ля­ецца прыняты 25 лютага 1919 года Дэкрэт ЦВК рабочых, сялянскіх,  і салдацкіх дэпутатаў ССРБ.
З таго часу пачалася падрыхтоўчая праца па стварэнні ўніверсітэта, што пацвярджаюць гістарычныя сведчанні і крыніцы. Акрамя таго, стварэнне першага   нацыянальнага ўніверсітэта ішло паралельна са станаўленнем дзяржаўнасці. Разам з тым рэктар падкрэсліў, што ў дадзены момант гаворка не ідзе пра змену даты заснавання ўніверсітэта. Сёння, па меркаванні акадэміка Сяргея Абламейкі, наспела неабходнасць вярнуць гістарычную праўду і ўвесці ва ўні­версітэцкі каляндар дату 25 лютага 1919 года як дату ўсталявання БДУ, за­хаваўшы пры гэтым дату 30 кастрычніка 1921 года як дату пачатку навучальных заняткаў.
Па завяршэнні даклада рэктар ініцыяваў дыскусію, падчас якой выступілі: дэ­кан факультэта міжна­родных адносін доктар гіс­тарычных навук Віктар Шадурскі; дэкан гістарычнага факуль­тэ­та доктар гістарычных навук   Аляксандр Каханоўскі, дэкан юры­дычнага факультэта доктар юрыдычных навук   Сяргей Балашэнка, загад­чык кафед­ры філасофіі і  метадологіі навукі доктар філасофскіх навук Анатоль Зелянкоў. Даклад рэктара быў цалкам падтрыманы, разам з тым удзельнікі сходу выказаліся пра неабходнасць шырокага грамадс­кага абмеркавання пытання пра дату заснавання ўні­версітэта.

img_3761

Аляксандр Каханоўскі (гістфак) і іншыя дэканы факультэтаў ухвалілі даклад рэктара

Сяргей Абламейка падзякаваў прысутным і выказаў спадзяванне, што і ў далейшым Прафесарскі сход БДУ будзе таксама актыўна са­дзейнічаць прыняццю стратэгічных для развіцця ўні­версітэта рашэнняў.

img_3651

Прафесарскі калектыў спрыяе прыняццю важных стратэгічных рашэнняў у БДУ

Такім чынам, чарговае пасяджэнне Прафесарскага сходу БДУ пацвердзіла неабходнасць адкрытага прафесійнага абмеркавання жыццёва важных пытанняў, якія тычацца дзейнасці ўніверсітэта, а таксама яго ролі ў сацыяльным і культурным развіцці незалежнай Беларусі.
Ілья КАЛЯДКА

Фота: Генадзь Краскоўскі

Яшчэ больш фота на сайце БДУ i ў фотаархіве

Глядзiце таксама:

rabota_na_konkurs_bgu-kopiya

История создания БГУ: 25 февраля 1919 г. – 30 октября 1921 г. Когда же был основан наш университет? (+видео)

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *