У святле рэйтынгаў. Эксперт QS распавяла пра галоў­ныя фак­тары прасоўвання ўні­­вер­сітэтаў на сусветнай арэне (+відэа)

30 Jan, 2017.

У БДУ ўпершыню прайшоў семінар «Міжнародныя рэйтынгі як інструмент інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэтаў», на якім выступіла Зоя Зайцава – рэгіянальны дырэктар па Усходняй Еўропе і  Цэнтральнай Азіі кампаніі Quacquarelli Symonds (QS).

У ім ўдзельнічалі больш за сто супрацоўнікаў БДУ і ін­шых ВНУ краіны, якія адказваюць за ўдзел універсітэтаў у між­народных рэйтынгах і прасоўванне імі­джу сваіх на­вучальных устаноў. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка адзначыў, што ўдзел у сусветных рэйтынгах з’яўля­ецца адным з прыярытэтаў, бо менавіта на іх звяртаюць увагу замежныя абітурыенты, калі абіраюць ВНУ, а таксама замежныя партнёры, калі збі­раюць каманду для вялікіх навуковых праектаў.

Прарэктар па вучэбнай ра­боце Алякцей Толсцік

Прарэктар па вучэбнай ра­боце Алякцей Толсцік па­дзяліўся багатым досведам удзелу БДУ ў вядучых сус­ветных рэйтынгах, расказаў пра асаблівасці кожнага з іх. Дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка распавёў пра ролю бібліятэк у рэйтынгавых стра­тэгіях, а началь­нік ЦІТ Юрый Варатніцкі – пра стратэгію інфарматызацыі ўніверсітэта.

Зоя Зайцава, рэгіянальны дырэктар па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі кампаніі Quacquarelli Symonds (QS)

Прадстаўнік QS Зоя Зайцава распавяла пра галоў­ныя фак­тары  прасоўвання ўні­­вер­сітэтаў на сусветнай арэне і заклікала прад­стаў­нікоў беларускіх ВНУ больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных рэйтынгах, бо, напрык­лад, у рэйтынг QS уключа­ныя толькі БДУ (354 месца) і БНТУ (701+).  
Міжнародная рэпутацыя ВНУ грунтуецца на шматлікіх фактарах – замежныя сту­дэнты звярта­юць увагу не толькі на кошт, але і на якасць навучання, перспектывы працаўладкавання пасля заканчэння, ра­з­на­стай­насць студэнцкага жыц­ця, магчымасць браць удзел у навуковых даследаваннях, а таксама на прадстаўленасць інфармацыі на сайце, адзінства ў візуаль­ных камунікацыях, наяў­насць фірмовага стылю, вы­карыстанне шмат­лікіх каналаў камуні­кацыі (сайты, сацы­яльныя сеткі, ка­налы на YouTube і інш.).


Зоя Зайцава падкрэсліла, што рэпутацыя не будуецца хутка і лёгка – гэта доўгатэрміновы працэс, у якім унёсак кожнага члена калектыву мае важнае зна­чэнне. Уні­версітэты павінны быць настойлівымі ў   данясенні сваіх ідэй на сусветнай арэне, дзе ў апошні час канкурэнцыя ўзрастае вялікімі тэм­памі.

БДУ ў сусветных рэйтынгах

Удзел БДУ ў сусветных рэйтынгах — важны накірунак стратэгічнага развіцця  нашага ўніверсітэта, які дазваляе ўніверсітэту будаваць сваю міжнародную рэпутацыю, прывабліваць замежных студэнтаў, наладжваць партнёрскія стасункі з вядучымі ўніверсітэтамі свету.

БДУ — адзіны з беларускіх ВНУ, што ўключаны ў сусветны рэйтынг Times Higher Education, адзін з двух беларускіх універсітэтаў ў рэйтынгу QS, займае 3 месца пасля Маскоўскага і Санкт-Пецярбугскага дзяржаўных ўніверсітэтаў сярод вышэйшых навучальных устаноў краін СНД па версіі рэйтынгу Webometrics. Усяго БДУ адзначаны ў больш за дзясятку сусветных рэйтынгаў (U-MultiRank, SIR, QS EECA, QS GER, RUR і інш.).

Павел САЛАЎЁЎ, начальнік Медыяцэнтра БДУ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *