Бібліятэкі ў лічбавую эпоху

15 Feb, 2017, усяго праглядаў: 162.

Аляксей Скалабан, дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ і Уладзімір Кулажанка, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ

У рамках XХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая прайшла з 8 па 12 лютага, у канферэнц-зале НВЦ «Белэкспа» адбыўся семінар «Рэпазітарый адкрытага доступу ўніверсітэтаў Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця».

У семінары ўзяў удзел дырэктар Фундамен­тальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір КУЛАЖАНКА. Тэма яго даклада – «Інстытуцыйныя рэпазітарыі Беларусі: эфектыўны інструмент для навукі і адукацыі ў лічбавую эпоху».
Уладзімір Генадзьевіч расказаў, навошта навукоўцам публікавацца ў інстытуцыянальным рэпазітарыі, распавёў пра асаблівасці прымянення аўтарскага права, статыстычныя дадзеныя па ІР вышэйшых навучальных устаноў у свеце, пазіцыі Электроннай бібліятэкі БДУ ў рэйтынгу Webometrics і іншых ранжырах, а таксама пра стратэгію бібліятэк у сучасных рэаліях.


Акрамя таго, прагучалі выступленні на тэмы: «Праект OAI-Беларусь. Тэхнічныя аспекты рэалізацыі», «Research Data, Open Data: выклікі для бібліятэк» і «GRID.BY: інфармацыйна-вылічаль­ныя сэрвісы для навукі». Арганізатарамі семінара выступілі: Фундаментальная бібліятэка БДУ, Навуковая бібліятэка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
Падчас працы кніжнай выставы-кірмашу адбыліся прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і выдаўцамі, семінары і круглыя сталы, узнагародамі адзначаны найлепшыя творы і маладыя аўтары.


Вялікую цікавасць ва ўсіх датычных ды выдавецкай справы выклікала прэзентацыя першага ў Беларусі «Даведніка па літаратурнай праўцы» дацэнта кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ Пятра ЖАЎНЯРОВІЧА. Даведнік, выпушчаны выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне», будзе над­з­вычай карысным рэдактарам, філолагам, жур­на­лістам і маркетолагам.


У гэтым годзе ў XХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прынялі ўдзел выдавецтвы больш як 30 краін, а ганаровым госцем на гэты раз стала Вялікабрытанія. Выдавецтвы выстаўлялі стэнды з нацыянальнай літаратурай. Экспазіцыю запоўнілі кнігі рознай тэматыкі, перыядычныя выданні і жанравыя віды палі­графічнай прадукцыі. Галоўнымі тэмамі форуму 2017 года сталі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Наталля КУДРАШОВА

Фота Васіля Кузьмічкіна

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *