Вэйпінг – небяспечнае захапленне электроннымі цыгарэтамі!

22 Jun, 2017.

 

Вэйпінг, ці так званая культура “парэння”, распаўсюджваецца сярод моладзі хуткімі тэмпамі.

Падлеткі прылучаюцца да гэтай з'явы па розных прычынах. Па-першае выкарыстанне электронных парагенератараў сярод падлеткаў звязана з адчуваннем "крутасці" і дазваляе відавочна вылучыцца сярод сваіх аднагодкаў, нават тых, якія ўжо заахвоціліся да курэння (толькі звычайных цыгарэт). Школьны клас ці кампанія падлеткаў з'яўляецца даволі агрэсіўным асяроддзем, прычым сярод хлопцаў імкненне вылучыцца найбольш высокае. Каб дамагчыся павагі сярод сваіх сяброў і знаёмых, а таксама прыцягнуць увагу дзяўчыны, быць добрым, выхаваным і правільным "не пракаціць". На перакуры ходзяць жа самыя "рэальныя мальцы", а калі ты яшчэ і "парыш", то цябе будуць паважаць і зайздросціць. На жаль, у падлеткавым узросце здольнасць крытычна ацэньваць свае дзеянні і фільтраваць струмень інфармацыі і спакус з навакольнага свету значна зніжаная. Шмат у чым ролю гэтага самага крытыка на сябе бяруць бацькі і настаўнікі.

І тут мы падыходзім да другога аспекта прыхільнасці падлеткаў да вэйпінгу, а менавіта ўласцівасці парагенератара "не пакідаць слядоў". Многія людзі ведаюць, што пара ад электронных цыгарэт практычна не пакідае пасля сябе паху з рота і на адзенні спажыўца, а ў школьным туалеце ці распранальні не будзе стаяць непрыемны пах і дымавая завеса пасля "парэння". У вось гэтым і падступства сучаснага дэвайса: можаш "парыць" дзе заўгодна і не турбавацца, што праз некалькі хвілін мама ці настаўніца "адчуюць" нядобрае.

Трэці фактар, які ўплывае на распаўсюджанасць вэйпінгу сярод падлеткаў, гэта мода на "парэнне", а менавіта сцвярджэнне пра практычна абсалютную бяспеку электронных цыгарэт. Вядома ж, па ўзроўні канцэрагеннасці парагенератары значна бяспечнейшыя за звычайныя цыгарэты, бо ўдыханая пара не ўтрымлівае смол і іншых прадуктаў гарэння тытуню. Аднак лічыць электронныя цыгарэты бяспечнымі ні ў якім выпадку нельга. Інфармацыя пра шкоду "парэння" на сённяшні момант даволі бедная, а даследаванні ў гэтай галіне застаюцца сумнеўнымі, што шмат у чым абумоўлена малымі тэрмінамі назірання (усяго некалькі гадоў).

На мой погляд, існуе рызыка павелічэння інфекцыйных захворванняў органаў дыхання, а таксама псіхічных расстройстваў арганічнага генезу сярод "парыльшчыкаў". Тым не менш разрэкламаваная бясшкоднасць парагенератараў правакуе і вабіць падлеткаў абзавесціся гэтым дэвайса, нават тых, хто ў цэлым негатыўна ставіўся да курэння. "Асаблівай шкоды не будзе", – думаюць яны. Бо ў склад сумесі ўваходзяць бяспечныя кампаненты (прапіленгліколь, гліцэрына, араматызатары), а нікацін ты можаш наогул не дадаваць. Калі шчыра, то мне цяжка ўяўляецца парыльшчык, які будзе з задавальненнем ганяць пару па лёгкіх без нікаціну.

Такім чынам, форма змянілася, а сутнасць засталося ранейшай – нікацінавая залежнасць. Прычым атручванне нікацінам ад "парэння" можа перасягнуць курэнне звычайных цыгарэт, бо займацца гэтым можна ўсюды: седзячы ля камп'ютара ў пакоі, у ваннай, у туалеце, за прыёмам ежы і яшчэ шмат дзе. І не трэба думаць нават пра тое, каб выйсці хоць бы на балкон ці ў адмыслова адведзеныя месцы для курэння. Прычым многія вэйперы "параць" дэманстратыўна ў памяшканні з тымі, хто не паліць, тым самым паказваючы, што гэта нібы крута і бяспечна для навакольных, і не разумеюць таго, што збоку гэта насамрэч раздражняе і выглядае па-дурному.

Яшчэ насцярожвае той факт, што працэдура парэння электроннай цыгарэты ў многіх дзяцей займае палову светлавога дня, што кажа пра пэўную псіхічную і фізічную залежнасць ад нікаціну. Такім чынам, з'яўленне на прылаўках электронных парагенератараў створыць яшчэ адно войска нікацінзалежных маладых людзей, прычым туды ўвойдуць нават тыя, хто і не думаў пачынаць паліць, але паверыў у прынцыповае адрозненне ад звычайных цыгарэт і адносную бяспеку.

На мой погляд, пераход са звычайных цыгарэт на парагенератары не настолькі апраўданы, наколькі гэта рэкламуецца, бо асноўны кампанент – нікацін – застаўся, а з ім засталася і залежнасць, а "злезці з электронкі", магчыма, апынецца яшчэ складаней, улічваючы тыя "перавагі", якія ў ёй ёсць. Вельмі хочацца спадзявацца, што мае асцярогі не апраўдаюцца. Аднак усё пакажа час...
 
Юргенс Ігар Сяргеевіч, урач псіхіятр-нарколаг установы аховы здароўя "Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер"

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *