Пра моўны імідж і стратэгічны менеджмент. «Школа кіраўніка» стартавала ў БДУ

11 Dec, 2017.

Удзельнікамі праграмы карпаратыўнага навучання сталі кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, іх намеснікі і спецыялісты, якія ўваходзяць у кадравы рэзерв.

Першы этап, выязныя заняткі, прайшлі па навучальнай праграме «Стратэгічнае кіраванне ў ВНУ» 1–2 снежня на базе ГСАК «Лагойск». У рамках «Школы кіраўніка» супрацоў­нікі ўніверсітэта паглыбляюць свае кампетэнцыі ў галіне стратэгічнага менеджменту, кіравання праектамі, сітуа­цый­­нага лідарства, кіравання зменамі, моўнага іміджу кі­раў­ніка. Трэнінгі правялі Дзміт­рый Лук’янаў, Аляксандр Самойлаў і Андрэй Бібікаў, вядучыя спецыялісты, бізнес-трэнеры і кансультанты айчын­ных кансалтынгавых кампаній, псіхолагі-практыкі і выкладчыкі БДУ. Універсітэт право­дзіць навучанне сваіх кіруючых кадраў з мэтай удасканалення кіраўніцкіх навыкаў, якія спрыяюць павышэнню выніковасці дзейнасці БДУ пры рэалізацыі стратэгічнага плана развіцця і дасягненню доўгатэрміновых мэтаў уні­вер­сітэта. У БДУ актыўна вя­дзецца праца па павышэнні прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Вядучая роля ў арганізацыі гэ­тага працэсу належыць упраўленню кадраў. Яго на­чаль­нік Наталля Няпеўная ад­з­­начыла:

«У нас распрацавана комплексная праграма па развіцці кваліфікацыі персаналу БДУ – «Карпаратыўны ўніверсітэт». За апошнія не­калькі гадоў мы ўжо паспяхова правялі цэлую серыю наву­чальных мерапрыемстваў у рамках «Школы лідара» для спецыялістаў, уключаных у рэзерв кіруючых кадраў ВНУ, «Школы кіраўніка» для загадчыкаў кафедраў, а таксама «Школы развіцця кампетэнцый» для маладых выкладчы­каў універсітэта».

Незабыўным і яркім стаў інтэлектуальна-забаўляльны вечар, які арганізавала ўпраўленне па справах культуры.
Удзельнікі семінара ад­з­начылі выразную праграму, насычаны змест, актуальнасць і карыснасць матэрыялаў, тэматычных дыскусій і майстар-класаў, якія неабходныя кіраўніку ў сучасных умовах у цэлым, а таксама высокі ўзровень арганізацыі выязной школы.Так, Аляксандр Самойлаў адзначыў, што проста быць для нашага ўніверсітэта ўжо недастаткова. БДУ павінен быць модным, «крутым» і прывабным, каб пра ўніверсітэт у розных кутках свету гаварылі з павагай, з жаданнем туды патрапіць. Каб у тым ліку гэта быў брэнд са сваімі ат­рыбутамі, філасофіяй, місіяй і глыбінёй, якую людзі будуць адчуваць. А ўсё пачынаецца з гісторыі станаўлення, развіцця, правільнага эфектыў­нага кіравання. І ня­гледзячы на тое, што ўніверсітэт мае вялікую гісторыю, яму трэба перажыць другое нараджэнне, якое будзе не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным, яно павінна ажыццяўляц­ца пастаянна, каб рэгулярна дасягаць мэтаў, якія ўніверсітэт ставіць перад сабой. У гэтым пасту­пальным руху павінен быць сэнс, які для сучаснай моладзі асабліва важны.  А каб разумець і кіраваць да­дзеным працэсам, трэба быць лідарам з правільнай унутранай пазіцыяй.
Цікавыя вось такія альтэрнатыўныя думкі. Будзем уважліва сачыць за праходжаннем дадзеных курсаў і інфарма­ваць пра гэта на сайце БДУ.

Таццяна БАГАМАЗАВА
Фота аўтара

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *