Чаму нават школьнікам важна ведаць пра свае правы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Як гэтыя веды могуць спатрэбіцца ў жыцці, распавялі пераможцы і арганізатары рэспубліканскай алімпіяды «Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу».
Простыя і, здавалася б, зразумелыя правілы сучаснага свету: выстаўляеш свае працы на ўсеагульны агляд – будзь гатовы іх абараняць. Незаконна выкарыстоўваеш чужыя працы – нясі адказнасць. Гэта актуальна не толь- кі для людзей творчых прафесій, але і для ўсіх, хто нават проста карыстаецца інтэрнэтам, бо ў ХХІ стагоддзі мы літаральна ўсюды сутыкаемся з вынікам чыіхсьці творчых высілкаў. Таму так важна распаўсюджваць веды пра тое, як абараняць свае правы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Гэтую няпростую задачу ўжо трэці год паспяхова вырашаюць выкладчыкі Інстытута бізнесу БДУ, арганізоўваючы рэспубліканскую алімпіяду «Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу» для школьнікаў і студэнтаў. Сёлета ўзнагароды атрымалі юнакі і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі: Гомеля, Гродна, Рагачова, Добруша, Узды, Калодзішчаў, Барысава і не толькі.


– Сферай інтэлектуальнай уласнасці цікаўлюся з трэцяга курса, калі пісаў курсавую па гэтай тэме, потым было выступленне на канферэнцыі. Чым далей – тым цікавей, і вось ужо на базе напрацаванага матэрыялу пішу дыплом. У алімпіядзе самым цяжкім для мяне быў першы тур, таму што гэта ўсё ж такі творчая праца, а падрыхтоўка тэзісаў на другім ужо была непасрэдна па юрыдычнай спецыялізацыі, гэтаму нас вучаць на 3-4 курсах. Сваім вынікам задаволены, на практыцы мне гэтыя веды дакладна спатрэбяцца. Такія мерапрыемствы павінны праводзіцца не толькі ў межах факультэта, але і ўсяго ўніверсітэта.
Несумненны плюс алімпіяды – тое, што ўдзельнікі адначасова праяўляюць сябе не толькі ў якасці спецыялістаў у сферы аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці, але і з творчага боку.

Я сама чалавек творчы, таму мне было важна ведаць, як абараняць свае правы, як рэгулюецца законам выкарыстанне чужых прац, і г. д. Зараз усведамляю, што гэта быў адзін з самых цікавых і – што немалаважна – карысных і практыка-арыентаваных прадметаў на курсе! Зараз, перш чым выкласці нешта ў інтэрнэт, лаўлю сябе на думцы, што пракручваю ў галаве атрыманыя пра аўтарскія правы веды. Вельмі важна арыентавацца ў такіх рэчах, таму што мы з імі сутыкаемся кожны дзень.
Аднак, нягледзячы на відавочную перавагу студэнтаў у тэарэтычнай падрыхтоўцы, сёлета пераможцай алімпіяды стала навучэнка 10 класа Калодзішчанскай СШ Маргарыта МЯШКО:

Добра, што алімпіяда выклікае цікавасць не толькі да сваёй тэматыкі, але і да БДУ цалкам, бо прафарыентацыйны момант не менш важны. Атрымліваецца, што ва ўніверсітэт будуць паступаць сапраўды матываваныя школьнікі, якія ўжо маюць дастатковыя базавыя веды. Аднак асноўная задача алімпіяды не ў прыцягненні новых абітурыентаў, якіх у Інстытуце бізнесу і без таго нямала, а ў фарміраванні цікавасці моладзі да сферы аўтарскіх правоў – прычым гаворка ідзе не толькі пра школьнікаў.
Студэнты могуць камерцыялізаваць свае інтэлектуальныя працы (курсавыя, дыпломныя) і рабіць іх больш якасна

Дзмітрый Леанідавіч – галоўны арганізатар алімпіяды «Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу» і яе стваральнік:
– Вось ужо тры гады мы праводзім нашу алімпіяду, і трэба больш прыцягваць людзей да гэтай сферы, якой у краіне пакуль надаецца недастаткова ўвагі. Ёсць патэнтны орган, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Ёсць сістэма кіравання, але мы
не чуем пра відавочныя вынікі. Яшчэ дзесяць гадоў таму ў нас было арганізавана супрацоўніцтва з юрыдычнай гімназіяй, я рыхтаваў школьнікаў да алімпіяды па інтэлектуальнай уласнасці, якую праводзіла Расійская акадэмія інтэлектуальнай уласнасці. Нашы хлопцы і дзяўчаты праходзілі ў фінал і нават перамагалі. Больш за тое, тром вучням рабілі прапанову вучыцца ў гэтай акадэміі, але ў выніку пагадзілася толькі адна дзяўчына. Іншая былая алімпіядніца, дарэчы, цяпер працуе ў Міністэрстве юстыцыі і была ў камісіі алімпіяды гэтага года. Я даўно марыў, каб і нашы школьнікі цікавіліся пытаннямі вывучэння інтэлектуальнай уласнасці, таму што ў ВНУ ёсць хоць бы такія дысцыпліны, а ў школах іх не выкладаюць наогул. А яны важныя, бо моладзь актыўна карыстаецца інтэрнэтам, размяшчае там фатаграфіі, тэксты, абменьваецца рознымі тэкставымі паведамленнямі. Маладым важна разумець, якім чынам можна абараніць вынікі сваёй інтэлектуальнай працы, бо бізнес – гэта ідэі, а ідэі трэба ўмець адстойваць.
У першы год правядзення алімпіяды мы запрашалі толькі школьнікаў, а да другой прыцягнулі і студэнтаў. Вядома, мы пастараліся, каб наша алімпіяда адрознівалася ад расійскай. Нас падтрымлівае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Яго супрацоўнікі і падарункі ўдзельнікам перадалі, і выступалі экспертамі журы. Спецыялісты НЦІУ таксама, пачынаючы з першай алімпіяды, былі ў складзе аргкамітэта і штогод удзельнічаюць у праверцы работ.
Мы абмяркоўвалі з куратарам па Беларусі ў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) магчымасці стажыроўкі або экскурсіі ў Жэневу для пераможцаў алімпіяды. Але пакуль эпідэміялагічная сітуацыя перашкаджае рэалізацыі нашых смелых ідэй, – адзначае Дзмітрый Леанідавіч. – У нашых планах выдаць зборнік творчых работ удзельнікаў алімпіяды. Яшчэ мы хочам у наступным годзе арганізаваць два асобныя напрамкі для школьнікаў і студэнтаў, таму што цікавасць ёсць з абодвух бакоў. Потым ужо можна думаць пра стварэнне міжнароднай алімпіяды.
Дыяна УРГАНАВА, старшы выкладчык кафедры прававых і гуманітарных дысцыплін Інстытута бізнесу БДУ, арганізатар алімпіяды:
