Каб угаварыць буфетчыцу пазычыць сталовыя прыборы, старасты спявалі песні Аляксандра Саладухі (+відэа)

24 Feb, 2016.

jni2HkXUJ64

18 лютага ў актавай зале Ліцэя БДУ прайшоў конкурс “Найлепшы стараста”. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў паказалі і выявілі сябе з зусім новых бакоў і змаглі разбурыць шматлікія стэрэатыпы, якія склаліся ў дачыненні да старастаў.

Арганізатары конкурсу падрыхтавалі нямала выпрабаванняў для нашых старастаў для таго, каб выявіць самага таленавітага, рознабаковага чалавека, які ўмее знайсці агульную мову з рознымі людзьмі. Адным словам, шукалі найлепшага лідара. Натуральна, сярод найлепшых.

Феерыя конкурсу пачалася з эфектнага дэфіле. Кожны са старастаў сур’ёзна падрыхтаваўся да конкурсу і стварыў вобразы, якія ярка асацыююцца з факультэтам, гонар якога яны абараняюць. Пасля гэтага ўдзельнікі распавялі коратка пра сябе ў агульным конкурсе “Візітная картка”.HfI0MumPZho

Падчас конкурсу таксама быў прадэманстраваны найлепшы відэаролік, зняты адной са старастаў-удзельніц конкурсу, дзе даваліся шкодныя і карысныя саветы старасту як чалавеку, якому трэба выканаць нямала задач.

Смешным і непрадказальным стаў конкурс сітуацый, дзе стараста павінен быў вырашыць канфлікт, знаходзячыся ў яго эпіцэнтры. Напрыклад, для таго, каб угаварыць буфетчыцу пазычыць сталовыя прыборы, старасты спявалі песні з рэпертуара Аляксандра Саладухі, іншыя танчылі разам з таленавітым выдатнікам пад адну вядомую песню, а трэція павінны былі за дзве з лішнім хвіліны разабрацца ў экстраардынарных сітуацыях. Здавалася б, для чаго гэта трэба? Проста стараста павінен умець усё!

Яркім і запамінальным стаў конкурс творчых нумароў.

_ShLnkCCM7EКожны ўдзельнік падрыхтаваўся да дадзенага этапу адказна і са сваім асабістым бачаннем. Са сцэны прагучалі бліскучыя жарты ад прадстаўніцы Інстытута журналістыкі, некалькі факультэтаў звярталіся за дапамогай і натхненнем да музычных інструментаў, а механіка-матэматычны факультэт прадэманстраваў уручную сабраную машыну Голдберга ў дзеянні, вынікам працы якой стала ўзняцце сцяга факультэта мехмата.

Пасля гэтага журы выдалілася для таго, каб вызначыць найлепшага старасту нашага ўніверсітэта. Пакуль судзейская калегія засядала над такім важным рашэннем, глядзельная зала проста раздзірала паветра крыкамі ў падтрымку сваіх сяброў і старастаў, якія бяруць удзел у конкурсе.

Не будзем стамляць, а адразу скажам, што пераможцам конкурсу “Найлепшы стараста БДУ” стала студэнтка Юрыдычнага каледжа БДУ Ганна Язэпчык.

B0lVBaK1U2c

У сваім інтэрв’ю, якое Ганна давала ў групе конкурсу ва “Укантакце” (http://vk.com/bsiu2016), дзяўчына казала, што найлепшым старастам нашага ўніверсітэта яна марыць стаць таму, што “ў жыцці кожнага чалавека павінны быць як маленькія, так і вялікія перамогі, кожная з якіх у нейкай меры развівае і ўдасканальвае”.  І мара Ані спраўдзілася!

Шчыра віншуем Ганну Язэпчык з перамогай у конкурсе “Найлепшы стараста”! А ўсіх старастаў, якія штодня працуюць на карысць сваіх груп, курсаў, факультэтаў і ўніверсітэтам віншуем з Днём старасты БДУ, які святкуецца 20 лютага!

Мухабад ХАДЖАМУРАТАВА

B2Rq2MXnpeg

Яшчэ больш фота тут

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: