Весткі з рэктарата

9 Jan, 2017.

kopiya-2-img_3397МАРШАЛ Сената Польшчы Ста­ніслаў Карчэўскі сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта пры ўдзеле Старшыні Савета Рэспублікі НС РБ Міхаіла Мясніковіча, пасла   Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. С. Карчэўскі распавёў пра свой жыццёвы шлях, па­рэкамендаваў моладзі актыўней удзель­нічаць у грамадскім жыцці. Таксама ён падарыў БДУ падручнікі польскай мовы і памятны знак з гербам польскага Сойма. Сту­дэнты-паланісты прачыталі вершы і паказалі тэатральнае прадстаўленне на польскай мове.

kopiya-phoca_thumb_l_01bВОСЕМ маладых навукоўцаў БДУ ўдастоены штомесячных стыпендый Прэзідэнта Беларусі на 2017 год. Сярод іх: загадчыца кафедры міжнароднага права ФМА Каця­рына Дзяйкала, навуковы супрацоўнік кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Ніна Крылова, м.н.с. кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта Кірыла Кудзін, навуковы супрацоўнік НДІ ФХП  Сяргей Перавознікаў, дацэнт МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ Мікалай Плавінскі, загадчык кафедры МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ Аляксей Сыса, дацэнт кафедры сацыялогіі ФФСН Алена Шкурова.

kopiya-sm_full-aspxУПРАЎЛЕННЕ па справах культуры БДУ ўзнагародзілі падзячным лістом Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска за актыўны ўдзел творчых калектываў  у гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах, прысвечаных Году культуры.

 

 

Паводле інфармацыі
прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: