Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...


Адораны студэнт ФПМІ Андрэй Касцяны: «Хачу стварыць моцную школу інфарматыкі»

Ён той, хто раўняецца на Леанарда Эйлера, умее пераўтвараць дзіцячыя мары ў жыццё і верыць не ва ўдачу, а ў плён уласнай карпатлівай працы. А яшчэ гэты хлопец – прадстаўнік банка даных адоранай моладзі Беларусі, які даўно аддаў сваё сэрца інфарматыцы. Знаёмцеся – трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Андрэй КАСЦЯНЫ. Студэнт заўсёды ведаў, што будзе вучыцца на спецыяльнасці...

Трэцякурсніца з банка даных адоранай моладзі Караліна Лапунова: «Аснова поспеху – мы самі»

Караліна Лапунова ўключаная ў банк даных адоранай моладзі Беларусі. Бацькі маёй гераіні хацелі аддаць яе ў гімназію з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы, але дзяўчына выбрала гімназію з эстэтычным ухілам. Яна марыла быць кандуктарам і дызайнерам, а пасля палюбіла грамадазнаўства і паступіла на юрыдычны факультэт БДУ. Караліна вучыцца на трэцім курсе па спецыяльнасці «паліталогія (палітыка-юрыдычная дзейнасць)». У дзяцінстве студэнтка марыла стаць...

Штаб добрых спраў

Кожнае лета штаб працоўных спраў БРСМ БДУ дае магчымасць студэнтам падзарабіць. Ён аказвае дапамогу ў працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час, займаецца пошукам вакансій, стварэннем базы студэнтаў. Камандзір Павел Глухіх і камісар штаба Дыяна Ігнатчык лепш за ўсіх ведаюць, як функцыянуе падраздзяленне. Яны асабіста займаюцца ўсімі пытаннямі пошуку працаўнікоў і новых арганізацый. Павел і Дыяна расказалі нашай рэдакцыі пра...

«Працоўны дзень» з Уладзімірам Арцюшэўскім: «Любімае ў маёй працы – сама праца»

У новым выпуску рубрыкі «Працоўны дзень» карэспандэнт газеты стаў «напарнікам» універсальнага спецыяліста, які ўмее расказваць пра сваю працу амаль без слоў. Заступаем на змену са слесарам-сантэхнікам, электрагазазваршчыкам комплекснай брыгады аварыйна-тэхнічнай службы Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення БДУ Уладзімірам АРЦЮШЭЎСКІМ. Найпершая задача супрацоўнікаў брыгады аварыйна-тэхнічнай службы – лакалізацыя і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, што ўзнікаюць у сетках водаправода, каналізацыі, цепла- і электрасетках універсітэта. У...

Размеркаванне ў паспяховую будучыню

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт дае выпускнікам не толькі неабходныя веды, але і магчымасць выкарыстаць іх на справе. У гэтым нядаўнім студэнтам спрыяе размеркаванне. Такая практыка дапамагае маладым спецыялістам атрымаць прафесійны досвед і, што самае галоўнае, гарантаванае працаўладкаванне. Удалыя прыклады нерэдкасць. А гераіні гэтага матэрыялу гэтаму пацвярджэнне. Але пра іх па парадку. Юлія Куханавец скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Цяпер дзяўчына...

Умацаванне пазіцый у сусветнай навукова экспертнай супольнасці: новыя вектары супрацоўніцтва БДУ

На мінулым тыдні завяршыўся значны па выніках працы афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у Кітай. Удзел БДУ ў заснаванні новай Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва (iUNRC) і арганізацыі I Міжнароднага кангрэса па навукова-тэхнічных абменах «Адзін пояс, адзін шлях» стаў высокім прызнаннем на сусветным узроўні беларускай ВНУ як аднаго з экспертных цэнтраў па фарміраванні новага грамадства і...

YFM 7.0: творчасць аб’ядноўвае

Вось і адгрымеў самы яркі фестываль першакурснікаў – YFM 7.0. Яшчэ не паспелі сціхнуць віншаванні, а студэнты ўжо з захапленнем расказваюць пра свае выступленні. У гэтым годзе фестываль меў тэму «Легенды». 31 кастрычніка на сцэне Ліцэя БДУ госці мерапрыемства сустрэлі самыя нечаканыя ўвасабленні: вядомыя асобы, казкі, гісторыі, фільмы і нават цэлыя эпохі. Асабліва вылучылася тройка пераможцаў: каманда эканамічнага факультэта «Безаблічныя», каманда...

Прэзідэнт падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы № 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі гэтыя дакументы прадугледжваюць правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года,...

Пляцоўка для ўзаемаабмену сэнсамі

Менавіта так можна лаканічна апісаць дзейнасць філасофска-багаслоўскага клуба «Эйдас», які ўжо трэці год прымае гасцей у Інстытуце тэалогіі БДУ. Пра тое, што робіць гэта месца адметным, гутарым з куратарамі і ўдзельнікамі аб’яднання. «Цэльныя веды» і дух дыскусій Адметна, што ініцыятыва стварэння клуба зыходзіла адначасова і «зверху», і «знізу». Некалькі гадоў таму на Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях да загадчыка кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі...