Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...


Ад кастамізацыі – да МТСіка: у БДУ прайшоў конкурс студэнцкіх ініцыятыў Space Hackathon with МТС

Трохдзённы конкурс інавацыйных рашэнняў аб’яднаў студэнтаў з усёй краіны, прапануючы пераможцам атрымаць прыз 5000 беларускіх рублёў і вопыт узаемадзеяння з буйным прадстаўніком бізнесу. Арганізатарам падзеі сталі стартап-цэнтр БДУ і кампанія мабільнай сувязі МТС. – Мы заўсёды шукаем кампаніі, якія зацікаўлены ў свежых ідэях студэнтаў і інавацыйных рашэннях для ўнутраных праектаў. Атрымалася наладзіць кантакты з кампаніяй МТС, паколькі агульныя інтарэсы ў...

Чуць і быць пачутым: праект «Дыялог рэктара са студэнтамі» рэалізуецца ў БДУ

Праект «Дыялог рэктара са студэнтамі» рэалізуецца ў БДУ. Гэта сацыяльна значная ініцыятыва, якая накіравана на фарміраванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, інфармацыйнай пісьменнасці і далучэнне яе да карпаратыўных каштоўнасцяў БДУ. Праект прадугледжвае стварэнне адкрытага камунікатыўнага асяроддзя для даверных і свабодных зносін кіраўніцтва ВНУ са студэнтамі. Яго запуск стаў вынікам запыту моладзі на экспертныя сустрэчы для абмеркавання грамадска-палітычных, кіраўнічых, патрыятычных, сацыяльных...

Тры ў кубе: клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» БДУ адзначыў свой дзявяты дзень нараджэння

Спектакль, квест, літаратурная «мафія» – у якіх толькі фарматах не праходзілі дні нараджэння аб’яднання. Сёлета падмуркам святочнага вечара стала адкрыццё літаратурнай кавярні «НЕслуЧАЙНАЯ встреча» ў сценах Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. «Персаналам» на пляцоўцы сталі яе супрацоўнікі, а ў ролі адміністратара выступіла кіраўнік клуба член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Роўда. – Падрыхтоўка да дня нараджэння «КЛУмБы» з кожным годам становіцца для нас...

Люстэрка беларускага турызму

Нядаўна кафедра міжнароднага турызму на факультэце міжнародных адносін БДУ адзначыла сваё 25-годдзе! Гэта падзея стала падставай не толькі для віншаванняў, але і для абмеркавання перспектыў развіцця турыстычнага бізнесу ў Беларусі. Менавіта выпускнікі міжнароднага турызму ўплываюць на працу гэтай сферы. За навучаннем кожнага з іх назіраў нязменны загадчык кафедры Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч. Ён падзяліўся з нашай рэдакцыяй, як развівалася кафедра на...

З ліфтам за панібрата: працоўны дзень з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ

Для сучаснага свету, дзе ўсё хутка змяняецца, ліфцёр у пэўнай ступені экзатычная прафесія. Бясспрэчна, яна далёка не маладая, але, калі спытаць, чым займаюцца такія спецыялісты, мала хто дакладна пералічыць іх абавязкі. Таму наш карэспандэнт разам з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ Кацярынай ЛЯБОШКІНАЙ даведалася больш пра гэту прафесію. Штурвал не толькі на караблі Ліфцёры прыходзяць ва ўніверсітэт а восьмай гадзіне раніцы....

Сіла навукі, або Як нашы навукоўцы выратавалі вярблюда з Эміратаў

Загадчык навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогіі кафедры мікрабіялогіі Максім Патаповіч ужо шмат гадоў працуе над ветэрынарнымі прэпаратамі, аналагаў якіх у свеце няма. З іх дапамогай можна змагацца са шматлікімі віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі ў жывёл. Пры гэтым тэрміны лячэння скарачаюцца ўдвая, зніжаецца смяротнасць пагалоўя, павялічваецца прыбаўка маладняку, а малако і мяса не адбракоўваюцца. Як працуюць унікальныя лекі? Лінейка прэпаратаў створана для розных...

Людзі – галоўная матывацыя

Студэнтка чацвёртага курса факультэта журналістыкі спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» Валерыя Нікіфарава пра выступленні ў аркестры, працу кіраўніком прэсы ў Савеце старастаў БДУ і свой шлях да атрымання чырвонага дыплома. Пачала Лера сваім расповедам пра навучанне ў музычнай школе: – Іграла я на фартэпіяна і рабіла гэта лепш за ўсіх! Два гады выступала ў аркестры, а акрамя таго яшчэ і паўдзельнічала...