Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...


Адна гісторыя на ўсіх: шчыры дыялог розных пакаленняў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце 6 лютага адбыўся першы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы. Аб’яднанне, кансалідацыя высілкаў «спадкаемцаў Вялікай Перамогі» па захаванні гістарычнай памяці, супрацьстаянні фальсіфікацыі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны сталі ключавымі матывамі правядзення маштабнай патрыятычнай сустрэчы. Каля 100 студэнтаў з БДУ, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі на працягу двух дзён былі пагружаны ў пытанні агульнай гісторыі,...

Цяжкі шлях да мары

Студэнтка 3 курса факультэта сацыякультурных камунікацый Віялета Навіцкая стала «Студэнтам года – 2023» у спартыўнай намінацыі. Дзяўчына займаецца каратэ ўжо 12 гадоў, яна кандыдат у майстры спорту, мае чорны пояс, з’яўляецца членам нацыянальнай каманды і атрымлівае стыпендыю Прэзідэнта. Першыя крокі У спорт Віялета трапіла зусім выпадкова. Яе бабуля ўбачыла аб’яву ў ліфце і прапанавала сваёй жвавай і баявой унучцы пайсці...

Маскі скінутыя: у БДУ прайшоў Міжуніверсітэцкі паэтычны форум

Сёлета слоганам і натхняльнай ідэяй праекта сталі словы «Творчасць без масак». Падзея аб’яднала моладзь з БДУ, БДУІР, БДЭУ, МДЛУ, БНТУ, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адметна, што першы сезон форуму прайшоў у 2016 годзе, а міжуніверсітэцкі статус мерапрыемства набыло ўжо праз два гады. Знакавым для каманды арганізатараў стаў таксама 2019-ы: тады гэта студэнцкая ініцыятыва...

Дар’я Прыгодзіч: «Маё ад мяне не дзенецца»

Гэта супрацоўніца ўніверсітэта паспрабавала сябе ў розных сферах: тэатральным мастацтве, дакладных навуках, псіхалогіі, але ўвесь працоўны час прысвячае музейнай педагогіцы. Размова – пра прэзідэнцкага стыпендыята на 2024 год, загадчыцу вучэбнай лабараторыі музейнай справы дацэнта кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістфака БДУ Дар’ю ПРЫГОДЗІЧ. Колькі сябе памятае, яна была спакойным, самастойным і сур’ёзным дзіцем. Гэтак жа дачку, якая пастаянна сама...

Адзіны дзень інфармавання вачыма студэнтаў

Важны прынцып навучання студэнтаў ва ўніверсітэце – фарміраванне адказнага стаўлення за будучыню краіны, заснаванага на павазе да мінулага і сучаснасці. Асабліва эфектыўна яго падтрымлівае асабісты добраахвотны ўдзелмоладзі ў розных праектах. Гэта фарміруе навыкі і кампетэнцыі, якія дазваляюць правільна працаваць з інфармацыяй, а таксама рыхтаваць і прадстаўляць інфармацыйна-прапагандысцкія матэрыялы. Праект БДУ «Адзіны дзень інфармавання (АДІ) вачыма студэнтаў» стварае ўмовы для самарэалізацыі...

Дыялог культур і рэлігій

26 снежня ў сценах БДУ прайшоў фінал агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Найлепшы моладзевы праект БДУ». Усяго ў гэтым годзе дапамогу ў рэалізацыі праектаў атрымалі 16 каманд, якія прадстаўляюць факультэты журналістыкі, гістарычны, юрыдычны, хімічны, філалагічны, а таксама ўпраўленне па выхаваўчай рабоце з моладдзю і Студэнцкі гарадок БДУ. Найлепшым з лепшых і ўладальнікам гран-пры стаў культурна-адукацыйны праект гістарычнага факультэта «Дыялог культур і рэлігій». Яшчэ...

У 90 усё толькі пачынаецца

Кафедра аналітычнай хіміі хімфака БДУ мае вялікую гісторыю і багатыя навуковыя дасягненні. А сёлета яна адзначае дзевяносты дзень нараджэння. Напярэдадні свята карэспандэнт газеты завітала на факультэт. Гідамі па «ўладаннях» кафедры сталі яе загадчык доктар хімічных навук Міхаіл Заяц, а таксама выкладчыкі, на вачах якіх адбывалася станаўленне падраздзялення, – прафесары Уладзімір Ягораў і Сяргей Ляшчоў. У атмасферы семінара Кафедра аналітычнай хіміі...

Рэктар БДУ: пры адкрыцці новых спецыяльнасцяў у 2024 годзе трэнд на міждысцыплінарнасць захаваецца

У сучасным паскораным свеце, дзе адбываюцца пастаянныя змены ў палітычнай, эканамічнай і тэхналагічнай сферах, попыт на ўніверсальных спецыялістаў бесперапынна расце. Задача ўніверсітэта ў гэтым напрамку – своечасовае вызначэнне будучых выклікаў і запатрабаванняў у кваліфікаваных кадрах, а таксама забеспячэнне студэнтаў актуальнымі ведамі і навыкамі, якія дазволяць ім паспяхова адаптоўвацца да патрэб рынку працы, што хутка змяняюцца. Як Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт спраўляецца...

Крок наперад

Запальныя рухі, яркія вобразы і канцэптуальныя ідэі. На сцэне клуба RE:PUBLIC было горача, бо там сабраліся танцоры з самых розных навучальных устаноў Мінска. Да гэтага дня ўдзельнікі моладзевага танцавальнага фестывалю BSU Dance Festival рыхтаваліся некалькі тыдняў. Прыдумвалі выступленні, шылі касцюмы, штодзень праводзілі рэпетыцыі. Усяго ў фінале прынялі ўдзел 12 калектываў, 5 дуэтаў і 10 салістаў. Спаборніцтва праходзіла ў рамках акцыі...

З мастацтвам – за кубачкам чаю

На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ прайшоў дзявяты сезон праекта «Ноч на геа». Тэмай сёлетняй падзеі сталі «Адносіны з мастацтвам». Газета «Універсітэт » сабрала ўсё самае важнае пра студэнцкую ініцыятыву. Вытокі праекта пачынаюцца ў 2018 годзе. Тады актывісты захацелі прыўнесці ў жыццё факультэта новае нефармальнае мерапрыемства, якое б пашырала кругагляд удзельнікаў. Таму арганізатары спыніліся на фармаце вячэрняй сустрэчы, падчас якой...