Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня сабраў нараду аб развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі
Напярэдадні Дня ведаў традыцыйна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі сферы адукацыі, каб зверыць гадзіннікі, заслухаць даклады аб гатоўнасці да новага навучальнага года. Аднак на гэты раз звычайны фармат мерапрыемства зменены — запрошана больш шырокае кола адказных і зацікаўленых асоб, якія ведаюць сістэму адукацыі знутры. Прэзідэнт растлумачыў, чаму прыняў такое рашэнне: “У пачатку года мы значна абнавілі Кодэкс аб адукацыі і...