Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ФМА

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел напярэдадні Даравальнай нядзелі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін. Размову распачаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, які прадставіў Уладыку аўдыторыі і распавёў пра яго багатую бія­графію. Мітрапаліт скончыў Мас­коўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, затым быў накіраваны ў рускую духоўную місію ў Іерусаліме. У 1982 г. ён стаў...

БДУ зноў наперадзе! Наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку

Па выніках сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities БДУ заняў 612 месца! Такім чынам, наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку.   Адзначым, што сярод краін СНД БДУ саступіў толькі найстарэйшым ВНУ: Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М. В. Ламаносава і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаў­наму ўніверсітэту. Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Аляксей Толсцік адзначыў: «Наша ВНУ ўвесь час...

Пра дынастыi БДУ. Музыка вясны сям’і Навумовічаў

Летась ва ўніверсітэце было зладжана свята сямейных дынастый «Лёсам злучаныя з БДУ». Пачынальнікі адной з найбольш прыкметных дынастый Уладзімір і Людміла Навумовічы адсвяткавалі нядаўна залатое вяселле. Усе 50 гадоў сумеснага жыцця яны разам прапрацавалі ў альма-матар, выхавалі дзяцей і гадуюць унукаў.   Уладзімір і Людміла зноў, як у 20 гадоў, прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і абменьваюцца за­латымі пярсцёнкамі ў...

Генадзь Мядведзеў: Вялікай любові спачатку не было. Яна неяк так узнікла….

Заснавальніку кафедры тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі ФПМІ прафесару Генадзю МЯДЗВЕДЗЕВУ споўнілася 80 гадоў. У кожнай эпохі ёсць свае героі і вышэйшыя каштоўнасці, правілы і законы, ідалы і ідэалогіі. Мы не маем права судзіць час – ён сам нас рассудзіць. У нас таксама няма магчымасці змяніць мінулае, але мы можам успамінаць яго, ганарыцца ім ці проста быць троху абыякавымі да...

Блiны, баранкi, абдыманкi: масленіца ў БДУ атрымалася! (+відэа)

  Студэнты БДУ ў пятнiцу 21 лютага ва ўніверсітэцкім дворыку маляўніча сустрэлі Масленіцу. Масленіца – адно з самых яркіх і вясёлых народных святаў, якое дагэтуль спраў­ляюць беларусы. Свята сім­валізуе канец не­пагод­лівай зімы і прыход доўга­чаканай вясны. Спрадвеку Масленіцу святкавалі ярка: спальвалі традыцыйнае пу­дзіла, ката­ліся на санках, гулялі ў разнастайныя гуль­ні і, вядома ж, пяклі апетытныя бліны, якія з’яў­ля­юцца знакам сонца....

Дні роднай мовы: Скажы свайму слову ТАК!

Сёлета Мiжнародны дзень роднай мовы выпаў на суботу. Таму савет старастаў Інстытута журналiстыкi, якi кожны год ладзіць свята для студэнтаў, вырашыў крыху змяніць канцэпцыю і расцягнуць імпрэзу на тры дні, каб кожны змог як мага лепш праявіць сябе індывідуальна. Дэвiзам стала «Родная мова – скажы СВАЁ слова». Важным было, каб, знаходзячыся ў астмасферы беларускай культуры два днi, у суботу як...

«Жыць з нізкай самаацэнкай – нібы ехаць у аўтамабілі з уключаным ручным тормазам» – Максвел Мальтц. Як пазбегнуць гэтага? Дзейнiчаць! Раіць псіхолаг

Як падняць самаацэнку? – дзейнічаць!!! Калі масты спалены, адыходзіць няма куды. Прыйдзецца ісці наперад! Бывае, што, гледзячы ў люстэрка, мы думаем пра сябе, што не занадта прыгожыя, не занадта ўдачлівыя, зусім не разумныя і не шчаслівыя. Часцей за ўсё гэта далёка ад праўды, але нішто так не дзейнічае на наша самаадчуванне, як самаўнушэнне. Гэта ўплывае не толькі на настрой, але...

Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2014”

У Беларускім дзяржаўным універсітэце падведзены вынікі конкурсу фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце”. Фотапрацы ацэньваліся ў васьмі намінацыях. У змаганні фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ былі самымі актыўнымі за ўсю гісторыю конкурсу. Яны падрыхтавалі рэкордную колькасць здымкаў. З дасланых 350 фотапрац толькі дзесяць прызнаны найлепшымі. “БДУ ў эмоцыях” найлепш паказала чацвёртакурсніца...

Як жывецца ў адноўленнай “Тройцы”?

Пакуль за акном пануе яшчэ зімовае надвор’е, надвор’е ва ўнутраным свеце БДУ становіцца цяплейшым і ўтульнейшым, а сям’я студэнцкага гарадка і інтэрнатаў павялічваецца. Зараз у больш як 1100 студэнтаў БДУ ёсць новы дом, новае месца, дзе можна сагрэцца халоднымі яшчэ зімовымі вечарамі. Да пачатку новага семестра студэнты БДУ атрымалі падарунак – адкрыццё новага інтэрната. 12 студзеня пасля капітальнага рамонту свае...

Барацьба за жыццё… Памяці Аляксандра Коўрыкава

    “Навошта мне займацца гэтымі паперкамі, паддобрывацца да “патрэбных людзей”, выслухваць прыдзіркі зайздроснікаў, якія прайшлі праз мяне пры падрыхтоўцы дыпломаў і дысертацый. З-за гэтай пустой мітусні я магу не паспець зрабіць столькі цікавай і патрэбнай працы. А мне ж так дарагі мой час!” Памяці А. Д. Коўрыкава Аляксандр Дзмітрыевіч КОЎРЫКАЎ нарадзіўся 9 лютага 1937 г. у Мінску. Жыў на вуліцы...

Новы дырэктар і новыя планы: Жанна Варанкевіч пра кафэ-бістро ў БДУ з інтэрнэтам, настольнымі гульнямі і пледамі

Камбінат грамадскага харчавання БДУ абслугоўвае ўсе падраздзяленні нашага ўніверсітэта. Яго новы дырэктар Жанна ВАРАНКЕВІЧ адразу пачала пераўтварэнні. Першае, што з’явілася з паслуг – гэта ежа на вынас (take away). Аднак кардынальныя змены наперадзе. – Жанна Вячаславаўна, тры месяцы таму Вы занялі пасаду дырэктара РВУП «Камбінат грамадскага харчавання БДУ» і ўжо пачалі рэалізоўваць уласныя ініцыятывы… – Сапраўды, усе сталовыя камбіната ў...