У БДУ аб’яўлены рэспубліканскі конкурс фотаработ «На грэбні хвалі»
Гэты конкурс фотаработ прысвечаны VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту. Праводзіцца конкурс у мэтах прапаганды чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні, папулярызацыі водных відаў спорту ў маладзёжным асяроддзі, уцягвання навучэнцаў у сацыяльна-актыўнае спартыўнае жыццё...