Сяргей Абламейка: “Касманаўтыка – таксама частка гісторыі Беларусі”
У 2014 годзе Выдавецкім цэнтрам БДУ выпушчаная кніга “Касманаўтыка Беларусі” рэктара БДУ акадэміка Сяргея Уладзіміравіча АБЛАМЕЙКІ. Пасля кнігі “Кібернетыка жыцця: разважанні акадэміка”, у якой аўтар распавёў пра станаўленне беларускай навукі на суверэнным этапе, развіццё інфарматыкі і матэматыкі ў Беларусі, прапусціўшы гісторыю “праз сябе”, было цікава пачытаць новую кнігу. Яна пра станаўленне касманаўтыкі ў Беларусі, ключавыя моманты развіцця, выбітных людзей, інавацыі,...