Ад Максіма Гарэцкага да нашых дзён
Сёлетняй восенню ўпраўленню па справах культуры БДУ спаўняецца 90 гадоў. Безумоўна, гэтая дата не застанецца незаўважанай. На сцэнічных пляцоўках ВНУ пройдуць мерапрыемствы і справаздачныя канцэрты мастацкіх калектываў БДУ. А ў дзень вясновага раўнадзенства 21 сакавіка адбыўся сумесны канцэрт заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца «Крыжачок» БДУ і танцавальнага фальклорнага калектыву «Кадагіс» з Друскінінкая (Літва). Падрабязнасці мы даведаліся ў начальніка ўпраўлення...