БДУ ў МСБЛ: «Мы паказалі сябе годна…»
Каманда БДУ па баскетболе ў чарговы раз заявіла пра сябе ў Міжнароднай студэнцкай баскетбольнай лізе (МСБЛ). Паспяхова выступіўшы ў першым туры дывізіёна «Прыбалтыка», хлопцы прадставілі наш універсітэт 8 снежня 2013 г. на гульні ў Гродне, а 13–14 – у Рызе. Па выніках трох тураў баскетбалісты БДУ заваявалі 3 месца ў групе. У паядынку з камандай Гродзенскага ўніверсітэта мы двойчы абыгралі...