Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...


Гісторыя факультэта вачыма відавочцы

Механіка-матэматычны факультэт БДУ адзначае 65-гадовы юбілей. Прафесар Анатоль АНТАНЕВІЧ, можна смела сказаць, равеснік мехмата: ён паступiў у БДУ менавіта ў 1958 годзе, калі адбыўся падзел фізіка-матэматычнага факультэта. Пакуль ён быў студэнтам і не падазраваў, што з БДУ будзе звязана ўсё яго жыццё. «Факультэт мяняўся імкліва» – Успамінаю, як тады выглядаў факультэт. У той момант два факультэты размяшчалiся ў цяперашнім будынку...

Міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі: вынікі і планы

Новыя вектары супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ былі вызначаны падчас візіту ў КНР дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем КАРАЛЁМ. Адным з буйных стратэгічных партнёраў БДУ, бясспрэчна, выступае Далянскі політэхнічны ўніверсітэт, супрацоўніцтва з якім развіваецца ў рамках падпісанага ў 2007 годзе пагаднення. На дадзены момант глабальным праектам стала адкрыццё сумесных інстытутаў ДПУ–БДУ і БДУ–ДПУ. Новыя кірункі супрацоўніцтва абмеркавалі падчас сустрэчы рэктары...

Аб’явы ў газеце №6(2271) ад 21 чэрвеня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №6(2271) ад 21 чэрвеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

«Яднанне культур дапамагае стварыць талерантную прастору для студэнтаў розных краін»

Праект Савета зямляцтваў БДУ ўзнагароджаны дыпломам у спецыяльнай намінацыі «У Беларусі – як дома!» Рэспубліканскага моладзевага фестывалю-конкурсу «Медыясфера – 2023». Дзень нацыянальных культур упершыню правялі ў БДУ ў 2017 годзе. Мультыкультурная выстава-дэгустацыя стала ўжо традыцыйным святам і звычайна ладзіцца ў лістападзе. У гэтым годзе, па падліках арганізатараў, каля 300 навучэнцаў універсітэта сталі ўдзельнікамі мерапрыемства – сярод іх прадстаўнікі Азербайджана, Палесціны,...

За «партай» у прафесара Ходзіна

«У ім спалучаюцца выдатныя кіраўніцкія якасці, педагагічны дар і талент вучонага», «ён чалавек-акіян», які «застаецца тактоўным нават у сітуацыях, калі гэта вельмі складана»… Такімі словамі апісваюць доктара гістарычных навук, загадчыка кафедры крыніцазнаўства Сяргея Ходзіна, які 31 мая адзначыць 60-годдзе. «Хросны бацька» ў навуцы Кандыдат гістарычных навук дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Арцём ПРЫБАРОВІЧ ведае Сяргея Ходзіна з ліпеня 2005 года,...

Фалькларыстычны «вулей» БДУ

Калі б патэрыянскую сагу здымалі ў нашым універсітэце, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта запомнілася б па частцы «Гары Потэр і таемны пакой». Гэта месца вабіць першакурснікаў, адкрываецца тым, хто хоча яго знайсці, а таксама захоўвае ў сабе шмат унікальных цікавостак. Заінтрыгаваны? Тады давайце знаёміцца бліжэй! «Кватарант» новага ўніверсітэцкага корпуса За час свайго існавання вучэбна-навуковая...

Захавальнікі кніжных помнікаў

У гэтым падраздзяленні Фундаментальнай бібліятэкі БДУ працуе ўсяго 6 работнікаў. Але на калектыве ў пэўнай ступені адлюстроўваецца сэнс прыказкі «Хоць маленькі, але ўдаленькі». Знаёмцеся – аддзел гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў. Падраздзяленне вядзе сваю гісторыю з 1977 года і ў мінулым годзе адзначыла 45-гадовы юбілей. Да 2013 года яно называлася аддзелам рэдкай і каштоўнай кнігі і першапачаткова стваралася для...

БДУ актывізуе супрацоўніцтва з ВНУ Зімбабвэ

Гэта пытанне стала ключавым падчас сустрэчы рэктара Андрэя Караля з міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Амонам Мурвіра. Абмеркаванне адбылося 16 мая ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі кіраўнікоў зімбабвійскіх устаноў адукацыі і арганізацый у БДУ. Галоўнай мэтай наведвання Беларусі і ў прыватнасці БДУ міністр назваў умацаванне наяўных дамоўленасцяў, напаўненне іх прадметным зместам і развіццё...

Забыццю не падлягае

4 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта прайшло мерапрыемства ў гонар Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі і навучэнцы БДУ ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання. Першы прарэктар БДУ Дзмітрый КУРЛОВІЧ павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём Перамогі і адзначыў важнасць захавання памяці пра гэту гістарычную падзею: – Для мяне гэтае свята і сумнае, і радаснае. Чатыры кровапралітныя гады...

БДУ і Куба: новыя вектары супрацоўніцтва

Дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Андрэем КАРАЛЁМ наведала Кубу з 17 па 22 красавіка. Вынікам візіту стаў падпісаны пакет дакументаў пра адукацыйна-навуковае супрацоўніцтва з кубінскімі ВНУ. Сёння БДУ мае чатыры доўгатэрміновыя дамовы з кубінскімі ўстановамі. Адной з іх з’яўляецца дамова з Гаванскім універсітэтам – вядучым і найстарэйшым у сваёй краіне (заснаваны ў 1728 годзе). Старт афіцыйнай праграме дала сустрэча...