Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Мы адкрыем новую галактыку! Капуснік БДУ зноў фантаніраваў ідэямі студэнтаў [+cлайды і відэа]

Пра яго кажуць, яго чакаюць, ад яго атрымліваюць асалоду. А пошук за пару дзён да мерапрыемства лішняй пары квіткоў – штосьці накшталт спаборніцтва; часам нават настае і стадыя запалу. 22 лістапада на сцэне Ліцэя БДУ прайшоў “капуснік” – конкурс творчасці і таленту для першакурснікаў нашага ўніверсітэта. Усяго гэта мерапрыемства сабрала каля тысячы студэнтаў і запрошаных гасцей, а яшчэ некалькі сотняў...

Казуркі, таполевая моль і… Канстытуцыйнае права. Найлепшыя навуковыя гурткі вызначаны ў БДУ [+відэа]

Універсітэт аб’ядноўвае ў навуковых гуртках 2,5 тысячы студэнтаў. Такіх аб’яднанняў па навуковых інтарэсах цэлых 125! Якія ж з іх найбольш поўна раскрываюць інтэлектуальны і творчы патэнцыял студэнтаў? Кампетэнтнае журы вызначыла іх у конкурсе “Найлепшы навуковы гурток БДУ”. Узнагароджанне адбылося 26 лістапада ў рамках Савета БДУ. Конкурс накіраваны на развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу адоранай моладзі, стымуляванне настаўніцкай дзейнасці, павышэнне якасці...

Прыгажосць жанчыны VS курэнне. Радыяцыйны фон у тых, хто курыць, у 30 разоў вышэйшы

Здароўе – адзін з галоўных складнікаў прыгажосці. Жаданне быць прыгожым, дасканалым такое натуральнае для чалавека, гэта дакладны стымул адмовы ад разбуральнікаў здароўя і перш за ўсё ад курэння. Курэнне з’яўляецца самай масавай хранічнай бытавой інтаксікацыяй, бо пры курэнні адбываецца сухая перагонка тытуню з утварэннем мноства таксічных рэчываў. Па дадзеных міжнароднай статыстыкі, кураць цяпер больш як палова мужчын і чвэрць жанчын...

Чым можна зацікавіць пакаленне Z? Кацярына Гаспадарык пра новыя формы матывацыі студэнтаў эканамфака [+відэа]

БДУ – гэта вялікі калектыў, сям’я. Мы хочам распавесці пра людзей, якія тут працуюць. Праект «Новы погляд» уяўляе сабой душэўныя размовы з тымі, хто сваёй працай робіць універсітэт лепшым. Сёння праект распавядзе пра Кацярыну ГАСПАДАРЫК.   Яна амаль год таму стала загадчыцай кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта БДУ, пры гэтым цяпер з’яўляецца старшынёй савета маладых навукоўцаў эканамфака. Вучонае...

Што такое маргіналіі, экслібрыс? Студэнты хімфака пабачылі рэдкія і каштоўныя кнігі з бібліятэкі БДУ

Сучасная ўніверсітэцкая бібліятэка сёння – гэта самыя сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, базы дадзеных, электронная бібліятэка, аўтаматызаванае абслугоўванне. Студэнты з лёгкасцю пераходзяць на электронныя падручнікі і віртуальную інфармацыю пры падрыхтоўцы да сесіі і напісанні навуковых прац. І часцяком абыходзяцца без традыцыйных папяровых носьбітаў – звычайных кніг. Але бываюць выпадкі, калі яны прыходзяць у бібліятэку не проста пачытаць, а сустрэцца з незвычайнай Кнігай –...

Растопім лёд разам! На каньках і з клюшкамі адзначылі Дзень студэнта ў БДУ [+відэа]

У гонар Міжнароднага дня студэнта 17 лістапада прафсаюзная арганізацыя зноў сабрала студэнтаў БДУ на катку, каб зрабіць гэты дзень сапраўды незабыўным. Імпрэза да Міжнароднага дня студэнта на лёдзе ўжо стала штогадовай традыцыяй студэнтаў галоўнай ВНУ краіны. І на гэты раз у атмасферу свята ўсё пагрузіліся на пляцоўцы “Мінск-Арэны”. З віншавальнымі словамі для студэнтаў выступілі рэктар БДУ Андрэй Кароль і старшыня...

BSUSat-1. Нанаспадарожнік у космасе, а што далей?

Не так даўно апарат БДУ BSUSat-1 быў ведзены на арбіту вышынёй больш за 500 кіламетраў над паверхняй Зямлі з касмадрома ў Кітаі. Про тае, як перадаецца інфармацыя з нанаспадарожніка і як далей з ей працуюць выкладчыкі і студэнты, распавялі нашы навукоўцы. Аляксандр СПІРЫДОНАЎ, старшы выкладчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій ФРКТ: – Стаялі задачы правесці папярэдні разлік арбіты апарата, правесці...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫК КАФЕДРЫ фізіялогіі чалавека і жывёл, ПРАФЕСАР КАФЕДРЫ агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ  бізнес-адміністравання; лічбавых сістэм...

BSUSat-1. Маладыя навукоўцы распавялі пра нанаспадарожнік БДУ

На распрацоўку апарата пойшоў не адзін год. Многія, хто ўдзельнічаў у праекце, за гэты час скончыў магістратуру і застаўся працаваць на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Як ішла праца над BSUSat-1 і як паўплываў гэты праект на прафесійныя навыкі распавялі навуковыя супрацоўнікі лабараторыі інфармацыйна­вымяральных сістэм. Максім СУРАЎЦАЎ, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі інфармацыйна­вымяральных сістэм кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм ФРКТ: –...

BSUSat-1. Як будавалася “Лятучая навучальна-навуковая лабараторыя”?

НДЛ інфармацыйна-вымяральных сістэм ўвайшла ў праект нанаспадарожніка больш за тры гады таму. Пра тое як, ствараўся апарат BSUSat-1, распавёў Сяргей СЕМЯНОВІЧ, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі. – Супрацоўнікі лабараторыі ўвайшлі ў праект нанаспадарожніка больш за тры гады таму. З тых часоў мы так захапіліся ім, што нават даво­дзілася прытарможваць нашы асноўныя праекты. Першапачаткова праца над «электронным» складнікам праекта нас не палохала:...

Для юрыстаў – схемы, для географаў – карты. Лаўрэаты прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі падрыхтавалі для студэнтаў арыгінальныя навучальныя выданні

Калі да выніку навуковай, педагагічнай і метадычнай працы выкладчыка дадаецца жаданне перадаць свой досвед студэнту – з’яўляюцца навучальныя дапаможнікі і нават цэлыя навучальна-метадычныя комплексы. Найлепшыя з іх атрымліваюць прэміі імя У. І. Пічэты (у галіне сацыяльных і гуманітарных навук) і імя А. Н. Сеўчанкі (у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук) у намінацыі «Адукацыя». Сёлета за свае распрацоўкі, якія дапамагаюць студэнтам...