Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Адчыняем дзверы для Узбекістана. БДУ і ТДІУ пачнуць навучанне студэнтаў па праграме “2+2”

Падчас міжнароднай адукацыйнай выставы ва Узбекістане больш за 100 узбекскіх школьнікаў прайшлі сумоўе для навучання ў БДУ. У Палацы творчасці моладзі г. Ташкент з 18 па 23 верасня адбыліся «Дні беларускай адукацыі» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны. Удзельнікамі выставы сталі больш за 60 універсітэтаў і адукацыйных арганізацый, а наведалі яе больш чым 5 тысяч школь­нікаў і студэнтаў. Узбекскія абітурыенты...

Навука ў вершах і тэорыя муці. Хто аказаўся самым арыгінальным на антынавуковай канферэнцыі?

У фізічнага факультэта БДУ свята: сёлета яму споўнілася 60 гадоў! Сярод канцэртаў і весялосці ёсць і навуковая частка – V Міжнародная антынавуковая канферэнцыя. Шэсць дакладчыкаў разабралі па костках з’явы, якія, на жаль, не вывучаюць ва ўніверсітэцкай праграме. А суддзі – сапраўдныя навукоўцы, ацанілі і тэарытычны, і жартоўны складнікі. Што ж з гэтага узаемавыключальнага спалучэння атрымалася? Газета “Універсітэт” даведалася, чытай ніжэй....

Як ацаніць свой жыццёвы баланс? У БДУ прайшла інтэрактыўная выстава “Свет псіхалогіі”

У рамках штогадовага фэсту практычнай псіхалогіі ў БДУ з 17 верасня па 9 кастрычніка 2018 года прайшлі інтэрактыўныя выставы “Свет псіхалогіі”, арганізаваныя псіхалагічнай службай. Яны ўяўлялі сабой інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі даведаліся пра напрамкі дзейнасці псіхалагічнай службы, формы і метады працы, пра прынцыпы кансультатыўнай дзейнасці, пра групавыя формы працы, разнавіднасці псіхалагічнай практыкі. Выставы былі арганізаваны на ўсіх факультэтах, даўшы...

20% усіх гульцоў – праграмісты. Эрудыты разбіраліся з “вузкімі” пытаннямі на інтэлектуальным турніры

XIV Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд прайшоў з 5 па 7 кастрычніка ў Ліцэі БДУ. Удзел у ім прынялі 36 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана і Латвіі. Гэта пераможцы і прызёры нацыянальных адборачных тураў. Ад Беларусі былі прадстаўлены восем каманд, адна з якіх – “Раніца ў забароненым лесе” – узяла бронзу ў “Што? Дзе? Калі?”...

І конь ператвараецца ў зебру! У БДУ прайшла лекцыя пра выявы і штучныя нейронныя сеткі

Чаму машыннае навучанне – гэта няпроста? Як ашукаць штучныя нейронавыя сеткі, і дзе наогул іх можна выкарыстоўваць? Адказы на гэтыя пытанні змаглі даведацца слухачы 4 кастрычніка на лекцыі, арганізаванай Саветам маладых навукоўцаў БДУ. Спікер – Віктар АТЛІГА, асістэнт кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі ФПМІ БДУ, назва яго выступлення – “Як ператварыць каня ў зебру, ці Апрацоўка выяў з дапамогай штучных...

“Кубак першакурсніка БДУ” прайшоў пад Саўндтрэк студэнцкага жыцця [+cлайды]

Універсітэцкі “Гай” адкрыў 29 верасня свае зялёныя дзверы для згуртаваных каманд першакурснікаў розных факультэтаў у межах штогадовага спартыўна-турысцкага конкурсу БРСМ “Кубак першакурсніка БДУ”. За невялікі перыяд навучання яны змаглі аб’яднацца ў дружныя калектывы, прадэманстраваць свае навыкі журы, прайсці тэматычныя этапы і атрымаць запаветны кубак.  Сабраць каманду, прыдумаць яркую візітоўку і запамінальны творчы нумар, зняць відэа на тэму “Дыскатэка 2000-х” і...

Фэставае жыццё даўжынёю ў сем дзён…”Тэатральны куфар БДУ” назваў фаварытаў 15-га сезону

З 20 па 27 верасня Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт расчыніў дзверы для творчых дэлегацый розных краін у рамках міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар–2018”. Прыглушанае святло, сум на тварах артыстаў, выбліскі камер і фінальныя словы вядучых: “Наш фэст завершаны! Будзем з нецярпеннем чакаць сустрэчы з вамі, дарагія сябры, у новым, 2019, годзе!” Вось і завяршыліся рэпетыцыі і праўкі рэжысёраў,...

Неоспоримые свидетельства. Знаменитый христианский писатель Джош Макдауэлл рассказал о Библии студентам исторического факультета БГУ

С открытой лекцией об истории Библии на историческом факультете БГУ выступил всемирно известный проповедник Джош Макдауэлл. Джош Макдауэлл поделился своей сокровенной историей. Он родился 17 августа 1939 г. в семье фермеров. Да-да, на данный момент он несет на своих плечах опыт 80-го года жизни. Джош рассказал о личных фактах из своей биографии: детство, в котором на протяжении семи лет его...

“Бацькоўскі месяц” стартаваў у БДУ

На працягу ўсяго кастрычніка ў ВНУ пройдуць 26 тэматычных выстаў, акцый, брыфінгаў і іншых падзей, накіраваных на ўмацаванне сямейных традыцый і каштоўнасцяў. Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць усе факультэты і інтэрнаты БДУ.   Адкрые праграму тэматычнага месяца тыдзень “старэйшых” бацькоў. Прысвечана яна Дню пажылых людзей і стартуе акцыяй “Дом без адзіноты”. Удзельнікам нагадаюць пра тое, як важна часцей казаць сваім родным цёплыя...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: перыядычнага друку, гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, крыніцазнаўства, экалагічнага і аграрнага права, грамадзянскага права, дзяржаўнага кіравання, тэорыі літаратуры. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. IНСТЫТУТ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ БДУ...

Якія ідэі рэалізуе праект FABLAB на мехмаце БДУ для падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва? [+відэа]

Ствараць сеткавую інфраструктуру для падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва моладзі на платформах вытворчых лабараторый – на гэта накіравана праца праекта FABLAB. Майстэрня дае ўсім ахвотнікам магчымасць індывідуальнага самастойнага вырабу неабходных ім прадуктаў ці дэталяў. Як функцыянуе праграма і якія ідэі рэалізуе? Карані праекта Сёлета ў ліпені на базе кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі і НДЛ «Прыкладная механіка» механіка-матэматычнага факультэта БДУ сумесна з...