20 гадоў Канстытуцыі Беларусі

13 Mar, 2014.

Журавков Михаил Слижевский Олег

Міжнародная канферэнцыя «Канстытуцыя – асноўны закон беларускай дзяржавы і грамадства» прайшла 11–12 сакавіка ў БДУ. Яна была прысвечана 20-годдзю прыняцця Канстытуцыі нашай краіны.
У адкрыцці ўзялі ўдзел міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі, першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага і муніцыпальнага права юрыдычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава Сурэн Авак’ян, заслужаны дзеяч навукі Расійская Федэрацыі Юрый Ціхаміраў і інш.IMG_8364
Удзельнікамі канферэнцыі сталі звыш 150 навуковых і вядучых юрыстаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Латвіі. Цягам двух дзён абмяркоўваліся вынікі канстытуцыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 20 гадоў, прааналізаваны сучасныя праблемы дзяржаўнага заканадаўства, разгледжаны новыя шляхі аптымізацыі прававога рэгулявання ў мэтах умацавання канстытуцыйных асноў Беларусі і краін СНД.
Арганізатары канферэнцыі – юрыдычны факультэт БДУ, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі, Міністэрства юстыцыі нашай краіны, аб’яднанне «Беларускае грамадства «Веды» і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.

print

Вам таксама можа спадабацца: