Прызнанне ў В’етнаме

13 Mar, 2014.

Абламейко Сергей Вьетнам Званне «Ганаровы прафесар Універсітэта Бінь Зыонг» (В’етнам) прысвоена рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Адпаведны дыплом і мантыю ўручыў яму 5 сакавіка рэктар в’етнамскай ВНУ Каа Ван Фыонг на пашыраным рэктараце Універ­сі­тэта Бінь Зыонг. Ганаровага звання Сяргей Абламейка ўдастоены за развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Сацыялістычнай Рэспуб­лікай В’етнам.Абламейко Сергей Вьетнам Урачыстая цырымонія ўзнага­род­жання адбылася ў рамках афіцыйнага візіту ва Універсітэт Бінь Зыонг дэлегацыі БДУ ў скла­дзе рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслава Малафеева і загадчыка ка­федры інфармацыйных тэхналогій кіравання ФПМІ Віктара Краснапрошына. Наведванне В’етнама прайшло з 1 па 8 сакавіка паводле пра­цоў­нага плана Беларуска-в’етнам­скага інавацыйна-адукацыйнага цэнтра. Мэтай візіту стала абмеркаванне вынікаў дзейнасці гэтай структуры ў 2013 г. і ўзгадненне плана працы на 2014 г.DSCN5359 Акрамя таго, беларускія навукоўцы правялі навуковыя семінары для выклад­чыкаў, навуковых супрацоўнікаў і магістрантаў універсітэтаў правін­цыі Бінь Зыонг. Так, на семінары «Інфармацыйныя сістэмы ў медыцыне: вопыт распрацоўкі і ўкара­нення ў медыцынскіх установах В’етнама і Беларусі» з дакладам «Электронная ахова здароўя: ін­фар­мацыйныя сістэмы ў шпіталях і тэлемедыцынскія сістэмы» высту­піў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Прафесар Віктар Краснапрошын распавёў пра «Распра­цоў­­ку медыцынскіх інфармацый­ных сістэм на аснове біятэлеметрыі». На семінары «Навучанне рускай мове в’етнамскіх слухачоў і сту­дэнтаў: традыцыі і вопыт, стан і перспектывы развіцця» Вячаслаў Малафееў выступіў з дакладам «Традыцыі і навацыі ў выкладанні рускай мовы на факультэце да­ўніверсітэцкай адукацыі БДУ».Абламейко Сергей Вьетнам Даведка Беларуска-в’етнамскі інавацый­на-адукацыйны цэнтр створаны ў 2012 годзе. Функцыянаванне цэнтра спрыяе ўсталяванню даступнага і спрошчанага парадку абмену навуковымі і інавацыйнымі дасяг­неннямі абедзвюх краін і ўмацоў­вае навукова-тэхнічнае супрацоў­ніцтва. На базе цэнтра рэалізуюцца сумесныя праекты ў галіне медыцынскай інфарматыкі, біятэхналогій і нанатэхналогій, сучасных тэхнало­гій навучання рускай мове замежных грамадзян. Ірына МІРОНАВА
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *