Сцэнарый журфакаўцаў БДУ паспяховы ў Расіі

13 Mar, 2014.

denis moroz i denis kobtsov+

Студэнты Інстытута журналістыкі БДУ сталі фіналістамі прэстыжнага расійскага конкурсу сцэнарыяў «Галоўпітчынг» кінакампаніі «Галоўкіно» (Масква). Конкурсная работа Дзя­ніса Мароза і Дзяніса Кабцова «Клуб самагубцаў» увай­шла ў 35 лепшых на думку знакамітага журы, у склад якога ўвайшлі Фёдар Бандарчук, Міхаіл Галусцян, Валерый Тадароўскі, Кан­стан­цін Эрнст і іншыя прад­стаў­нікі расійскага шоу-бізнесу і кінематографа. Пра тое, як невялікая творчая ідэя прынесла вялікі поспех, нам раска­заў пяцікурснік БДУ Дзяніс Мароз. Як вы даведаліся пра конкурс? – Зусім выпадкова, праз банер на партале kinopoisk.ru, і адразу загарэліся ідэяй паўдзельнічаць. Нас прыцягнула тое, што для гэтага не патрабавалася ніякага вопыту і спецыяльнай адукацыі – была важная толькі цікавая, крэатыўная ідэя. І менавіта яна ў нас якраз і з’явілася. – Гэта для вас быў першы пра­фесійны конкурс? – Так, гэта быў наш дэбют. Мы ні на што не разлічвалі, а праз час нават забыліся пра заяўку. І былі вельмі здзіў­лены, калі даведаліся, што наша праца выйшла ў фінал з 2900 сцэнарыяў. Для нас удзел у такім конкурсе – гэта зусім іншы ўзро­вень. У Расіі развітая ін­ду­стрыя, ёсць фінансаванне, а апроч гэтага ў склад журы ўвайшлі сапраўдныя мэтры кіно. – Ідэя сцэнарыя нара­дзі­лася даўно? konkurs_kinostsenariev_glavpitching_nachinaet_prie.1987+988.2013_09_17 – Прыдумляць сцэнарый мы пачалі толькі пасля таго, як даведаліся пра конкурс і вырашылі ўдзельнічаць. Вядома, у нас не было адпаведнай адукацыі, але ў гэтым плане нам вельмі дапамаглі веды, якія мы атрымалі на спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Інстытута журналістыкі БДУ. У нас было шмат творчых прадметаў, якія дапамаглі раскрыць наш крэатыўны патэнцыял. Таксама невялікі вопыт напісання сцэнарыяў для відэаролікаў мы атры­малі, праходзячы навучальныя практыкі ў рэкламных агенцтвах. – Дзеля чаго вы ра­шыліся ўдзельнічаць у конкурсе? – Для пачатку – дзеля забавы. Мы зусім не імкнуліся да перамогі. Але было цікава паспрабаваць свае сілы і атрымаць ацэнку ад людзей, якія сапраўды з’яўляюцца прафесіяналамі ў гэтай справе. – Што вам дала перамога і вопыт удзелу ў такім спаборніцтве? – Мы зразумелі, што трэба не баяцца і спрабаваць. Сталі яшчэ больш верыць у свае творчыя сілы (смяецца). Зразумела, мы хочам, каб наш праект  атрымаў працяг. Плануем дапрацаваць сцэнарый, можа, трохі змя­ніць яго, а затым звязацца з кінакампаніямі. Добра, што маем усе неабходныя для гэтага рэка­мендацыі. – Вы заканчваеце ўні­версітэт, якія ў вас планы? – Дзякуючы конкурсу ў нас з суаўтарам узнікла ідэя заснаваць крэатыўнае агенцтва. Над канцэпцыяй мы яшчэ думаем, але магу раскрыць назву нашай кам­паніі – «КаМоД». Сакрэты сцэнарыя пас­пяховай кінастужкі «Клуб самагубцаў» аўтары пакуль не раскрываюць. Вядома, што карціна ўяўляе сабой гарадскі трылер, у якім напружаны сюжэт спалучаецца з маральнай дылемай герояў. Работа Дзяніса Мароза і Дзяніса Кабцова атрымала высокую ацэнку экспертнага журы і была рэкамендавана да экранізацыі. Жадаем хлопцам творчых поспехаў і перамог! Гутарыла Ксенія КАРАВАЯ 51415+
 На фота: 1. Дзяніс Мароз і Дзяніс Кабцоў
print

Вам таксама можа спадабацца:

2 каментара

  1. Ирина says:

    Я, конечно, ребят не знаю (хотя очень они милы на фото!), но желаю им успеха и вообще, как хорошо, что такие талантливые люди есть в нашей стране!

  2. el92 says:

    молодцы, ребята!

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *