Гарызонты маладых

23 мая, 2014.

бгу  ФФСН  VIII научно-теоретичный семинар студентов, аспирантов и молодыхучёных  «Горизонты информационной цивилизации: проблемы и перспективы» 15 мая на базе ФФСН адбыўся VIII навукова-тэарэтычны семінар студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў на тэму «Гарызонты інфармацыйнай цывілізацыі: праблемы і перспектывы». Арганізатарам семінара высту­піла кафедра філасофіі і мета­далогіі навукі. Цыкл штогадовых семінараў праходзіць пад агульнай назвай «Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі». бгу  ФФСН  VIII научно-теоретичный семинар студентов, аспирантов и молодыхучёных  «Горизонты информационной цивилизации: проблемы и перспективы» Выступілі спецыялісты ў галіне геаэканомікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, інфармацыйнай бяспекі і рэгіяналізацыі: загадчык кафедры эканамічнай тэо­рыі Ака­дэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ прафесар І. В. Новікава; начальнік цэнтра міжна­роднага супрацоў­ніц­тва ў сферы адукацыі РІВШ В. В. Шапяцюк; дацэнт І. М. Сідарэнка і выкладчык С. С. Сям’янаў.бгу  ФФСН  VIII научно-теоретичный семинар студентов, аспирантов и молодыхучёных  «Горизонты информационной цивилизации: проблемы и перспективы» У семінары ўдзельнічалі больш за 80 студэнтаў, магістран­таў, аспі­рантаў і выкладчыкаў, якія абмяр­коўвалі пытанні трансфар­мацыі медыйных ланд­шаф­таў, навукі і адукацыі, глабальных рызык інфар­мацыйнай цывілізацыі. Семінар выконвае важную місію па прыцяг­ненні моладзі ў навуку і фармі­раванні ў іх свядомага і адказнага стаўлення да працэсаў, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Даніла ДАБРАРОДНІ, дацэнт ФФСН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *